Вы праглядаеце журнал [info]baradzied

Вось вам...
Учора вырашылі праехацца на вуліцу Урочышча Пупарава, адкуль, па інфармацыі БТ і СБ (толькі што па-расейску там з памылкамі назва вуліцы была напісана), паходзіць наш знакаміты "навушнік". Вуліца Урочышча Пупарава знаходзіцца на ўскрайку Слуцку, ёсьць там будынкі некаторых дзяржаўных установаў (ДАІ, былая ПТВ-"хабза" (цяпер гэта "ліцэй"), інтэрнат гэтага ліцэю, кадэцкая вучэльня і нешта яшчэ) і некалькі прыватных катэджаў, хатаў.
Вырашылі спачатку прайсьціся па хатах. Для размовы зь мясцовым людам абралі дзьвух цётак, прыдумалі ім легенду - "журналісты". Прайшоўшы некалькі хатаў патрапілі яны да аднаго мясцовага жыхара, у дадатак, як аказалася, працаўніка ліцэю, каторы падцьвердзіў, што ведае Хамічэнку, пазнаў яго адразу, калі пабачыў па БТ і на старонках СБ. Зь ягоных словаў, Хамічэнка - сірата, навучаўся некалі ў ліцэі (магчыма, тады яшчэ гэта была ПТВ), нават скончыў яго. Пасьля памятае размовы сярод настаўнікаў/выкладчыкаў ліцэю, што будучы "навушнік" патрапіў у турму. Наконт прапіскі (рэгістрацыі). Хамічэнка, быццам бы, па сёньняшні дзень прапісаны ў інтэрнаце ліцэю, бо ў свой час яго не было куды выпісваць.
Пасьля размовы з гэтым мужыком, абмеркавалі паміж сабой інфармацыю ды вырашылі падыйсьці яшчэ ў сам ліцэй, паспрабаваць даведацца ўжо там хоць штосьці пра іхнага былога "навучэнца". Але амаль на ўваходзе нечакана пабачылі там знаёмага нам ужо мужыка-працаўніка ліцэю, каторы, відаць, адумаўшыся, што мог распавесьці невядома каму залішнюю інфармацыю, адразу пачаў патрабаваць паказаць пасьведчаньне журналістаў, задаваць шматлікія пытаньні, прапанаваў тут жа падыйсьці да ўчастковага міліцыянта. Карацей, даведацца яшчэ чаго новага пра "навушніка" не атрымалася.
  • 4 камэнтары
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

14 Стд 2011

  • 7:13 PM
Clint Eastwood
Сёньня, 14-га студзеня, роўна год, як ня стала Анатоля Сазонава ...

Freedom for Ales Michalevic

  • 05 Стд 2011 at 2:51 AM
Вось вам...
Originally posted by [info]katechizis at Freedom for Ales Michalevic
RU: Алесь (Алексей) Анатольевич Михалевич (1975 г, рождения , уроженец г.Минска) — беларуский общественный и политический деятель, кандидат в Президенты Республики Беларусь на выборах 2010 года.  27 сентября 2010 года Центральной комиссией Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов была зарегистрирована инициативная группа по выдвижению Михалевича в Президенты. Численность инициативной группы политика составила 1795 человек. 25 октября инициативная группа преодолела рубеж в 100 000 подписей, необходимых для регистрации кандидатом в президенты. Читать далее

Арестован утром 20 декабря 2010 года в Минске сотрудниками КГБ Беларуси и заключён в следственный изолятор КГБ.
 
Экс-кандидату в президенты Алексею Михалевичу предъявлено обвинение в организации массовых беспорядков на площади Независимости в Минске 19 декабря. Об этом сообщил его адвокат Олег Агеев.

 

Таким образом, политику, как и другим шести экс-кандидатам на пост президента, грозит от 5 до 15 лет лишения свободы:

 

ENG: Ales (Alaksiej) Anatoljevich Michalevic (Belarusian: Але́сь Мiхале́вiч, Aleś Michalevič, born 1975 in Minsk) – Belarusian public figure and politician, 2010 presidential candidate in the Republic of Belarus. Read more

The number of suspects in the mass disorders case had reached 25.
Several former presidential candidates are among the suspects: Alyaksei Mihalevich, Uladzimir Nyaklyayeu, Andrei Sannikau and Mikalai Statkevich jailed in the detention centre.
Read more

PL: Alaksiej (Aleś) Anatoljewicz Michalewicz (ur. 15 maja1975 w Mińsku) – białoruski działacz społeczny i polityczny, kandydat na prezydenta Republiki Białorusi w wyborach 2010.

Aleś Michalewicz uczestniczył w demonstracji w Mińsku przeciwko falsyfikacji wyników wyborów prezydenckich wieczorem 19 grudnia 2010 roku.


O godzinie 4:30 w nocy z 19 na 20 grudnia 2010 roku, w czasie fali aresztowań działaczy opozycji, która nastąpiła po wyborach prezydenckich, Michalewicz został zaatakowany w swoim mieszkaniu na ul. Kisielowa w Mińsku przez funkcjonariuszy białoruskiego KGB. Po wyłamaniu drzwi wywieziono go bez wyjaśnień w nieznanym kierunku. Dopiero 21 grudnia ok. godziny 10. jego żona, Miłana, otrzymała telefon z KGB z informacją, że Michalewicz znajduje się w izolatce śledczej tej instytucji, tzw. amerykance, i odmawia rozmowy z funkcjonariuszami państwowymi bez adwokata. Teraz kandydatowi grozi od 5 do 15 lat więzienia za udział w masowych demonstracjach na centralnych placach Mińska.
Czytaj dalej


  • 1 камэнтар
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка
Белы Легіён
"Мала сказаць: ненавіджу..."

Кастусёў

  • 04 Кст 2010 at 1:22 AM
Белы Легіён
Я атрымліваю амаль фізічнае задавальненьне, калі падпісваю зацятых лукашЫстаў за прадстаўніка Партыі БНФ.
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка
Clint Eastwood
Узяўшы зварот Гары Паганяйла за прыклад, 23 верасьня даслаў ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. Учора атрымаў вось такі адказ. Нічога асаблівага не чакаў, таму нармальна ўсё)))

upd. Ааааа, нашыя перамаглі 70-53!
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

Cockey's Song

  • 29 Врс 2010 at 1:27 AM
Это всё...
Першая і, бадай, пакуль адзіная песьня, пасьля каторай у мяне па-сапраўднаму зашчымела сэрца, была "Cockey's Song" з кінастужцы "Аднойчы ў Амэрыцы". Песьня надта моцна зачапіла тады мае пачуцьці ў адным з эпізодаў фільму. Праслухоўваю вось зараз Ennio Morricone і яскрава ўзгадваю той момант са свайго далёкага жыцьця...
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

Дубаль 2

  • 18 Врс 2010 at 1:48 PM
Што гэта я так...
Так і бачу ўжо выступ Някляева па БТ: "Аляксандар, дзе грошы? Гавары праўду, сука!")))

Маладэчна

  • 30 Жнв 2010 at 1:50 AM
Нах!!!
Езьдзілі сёньня на футбол у Маладэчна. За падзеі, каторыя там адбыліся, гэты горад атрымлівае ад мяне статус футбольнай гоп-сталіцы РБ.

Сны

  • 23 Тра 2010 at 4:00 PM
Clint Eastwood
Апошнім часам усё часьцей бачу яскравыя каляровыя сны. Такое здаралася і раней, але апошняя тэндэнцыя зьдзіўляе, занадта часта ўсё ж... Збольшага бачу аднаклясьнікаў, сяброў па дзяцінству... Цалкам сон пасьля ўзгадаць не магу (шчыра зайздрошчу тым, хто ня мае такой праблемы), толькі нейкія моманты і дэталі, але і гэтага хапае, каб пасьля цэлы дзень разважаць, спрабуючы зразумець сэнс убачанага. Нават і ня вядаю, ці добры гэта знак...
  • 4 камэнтары
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

"Баварыя" vs. "Інтэр"

  • 20 Тра 2010 at 5:41 PM
Кубак Чэмпіёнаў
22.05.2010

Апытаньне #1566879 Фінал Лігі Чэмпіёнаў 2009/2010
Даступнае: усім, падрабязныя вынікі бачныя: усім, прынялі ўдзел: 10

"Баварыя" vs. "Інтэр". Хто пераможа? Ваш прагноз.

Прагляд адказаў
"Баварыя"
4 (40.0%)
"Інтэр"
2 (20.0%)
Хтосьці іншы
4 (40.0%)

Усьміхнула

  • 22 Крс 2010 at 3:57 AM
Gennaro Gattuso
13.83 КБ

Аляксандар Мілінкевіч таемна падпрацоўвае ў Слуцкай лякарні))) Хаця, магчыма, мне гэта толькі падаецца)))

з.ы. Падгледзеў у [info]ptitsina1
Вось вам...
Сёньня на паседжаньні раённай выбарчай камісіі ў Слуцку даведаўся, што партрэт Папыколі зьяўляецца "сымбалем дзяржавы", а таксама неабходным атрыбутам кожнага выбарчага ўчастку... Было амаль сьмешна.
А яшчэ, як высьветлілася, на некаторых інфармацыйных стэндах, што знаходзяцца на выбарчых участках, хтосьці зрывае плякаты з кандыдатамі ў дэпутаты. "Гэта ёсьць паказчыкам актыўнасьці выбарцаў", - вельмі так сур'ёзна адзначыў адзін зь сябраў раённай камісіі... Было проста сьмешна)))
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка
Daryl Hannah
252.02 КБ

Электарат спрабуе троху пабунтаваць))) "Может быть, это подействует!", хе-хе)))

Fiorentina - Milan 1:2

  • 25 Лют 2010 at 7:44 PM
Forza Milan


Мда, мне ёсьць да чаго (ці каго) імкнуцца)))

p.s.На відэа няма футболу, толькі эмоцыі.

АП №2

  • 04 Лют 2010 at 11:59 PM
Вось вам...
   "Накатаў" чарговую скаргу. На гэты раз на кіроўцу і кандуктаршу слуцкага Аўтобуснага парку №2. Збольшага на кіроўцу. Хамства і разьдзяўбайства паўсюль пачынае страшэнна напружваць, карацей, проста заіпалі... Атрымаць "Кнігу заўвагаў і прапановаў" атрымалася ня так лёгка, настойліва раілі проста "разабрацца на словах". Канечне, бо слуцкі АП №2 лічыцца адным зь лепшых слуцкіх прадпрыемстваў, ёпта, нашто ім гэтыя скаргі... Ледзь не пасварыўся з гэтай нагоды з сакратаркай з прыёмнага, нават хацеў адзначыць гэтае "нежаданьне па першым запыце" ў скарзе, пасьля нечага перадумаў. Гэта нават і лепш, аказалася ў далейшым, што гэта маці аднаго майго добрага знаёмага. "Накатаў" на тры старонкі. Зьбянтэжаная сакратарка не магла зразумець, навошта так шмат тэксту. "Калі б не скарочваў, атрымалася б на старонак пяць" - паспрабаваў яе супакоіць. Здаецца, пасьля гэтых словаў яна троху супакоілася (гы, хацеў бы я на яе паглядзець, калі б насамрэч напісаў на пяць)))). Тут яшчэ дырэктар Аўтапарку падыйшоў, пачаў цікавіцца, што ды як... Рэдка, відаць, да іх хто дабіраецца ў такую далечыньню...
   Разьвітваліся дэманстратыўна ветліва. Па просьбе пакінуць нумар тэлефону разумею, што самае цікавае яшчэ наперадзе. У прынцыпе, мяне пра гэта папярэджвалі...

   p.s. Да "славы" Зінаіды Ц-к зусім не імкнуся.
  • 11 камэнтароў
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка
Вось вам...
...Вопрос Сергея Станкевича (фрагмент стенограммы):
— В регионах больше чувствуется, что инициатива пока наказуема. Александр Григорьевич, уважаемый Президент, по Вашему мнению, не настало ли время подсказать отсюда, сверху, чтобы и в регионах руководители местной власти проводили подобные пресс-конференции с приглашением и государственной, и негосударственной прессы для освещения всех нужд и проблем региона?

Александр Лукашенко с ходу отреагировал на этот вопрос-предложение от представителя газеты "Кур'ер", отдав распоряжение в течение первого квартала 2010-го года провести встречи с представителями СМИ на уровне регионов:

— Принято. Пожалуйста (обращаясь к Наталье Петкевич, заместителю главы Администрации Президента – прим. авт.), директиву на места. В течение первого квартала всех журналистов в районе и в городе, а их там немного, ну, пускай представителей будет сто человек – залов хватает. В течение первого квартала, Наталья Владимировна, под контроль график, чтобы встретились начальники и пригласили всех журналистов, которые там есть, и даже тех, которых они просто ненавидят. Это абсолютно правильно. В первом квартале. Если этого не будет сделано, пожалуйста (обращаясь к Сергею Станкевичу – прим. авт.), Вы как-нибудь обозначьте, чтобы до меня дошло.

— Спасибо. Понял, в газете напишем обязательно. Нас читают, — сказал главный редактор "Кур'ера".


Сяргей Станкевіч значыцца яшчэ ў сьпісах АГП як сябра гэтай партыі, хто ня ведае, галоўны рэдактар слуцкай незалежнай газэты "ІнфаКур'ер". На мой погляд, у яго амаль прызнаньне ў каханьні да Папыколі атрымалася, вам так не здаецца?)))
Дарэчы, мой камэнтар на сайце газэты пад гэтым артыкулам: "Нежнее, Сергей, ещё нежнее..." - выдаляўся адміністрацыяй сайту ўжо два разы. Бяруць прыклад з Хартыі'97, дзе я асабіста не пакідаў камэнтар ужо больш за год (сэнс?).

p.s. Пакінуў і ў трэці раз той жа камэнтар. Паглядзім, колькі гадзінаў хвілінаў ён пратрымаецца)))

p.p.s. Трэці мой камэнтар пратрымаўся на сайце самай незалежнай слуцкай газэты каля 2-х гадзінаў. Мяне ўжо там забанілі, гы)))
  • 13 камэнтароў
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

Лібералізец па-слуцку

  • 13 Снж 2009 at 2:41 PM
Это всё...
У Слуцку адмянілі электраакустычны канцэрт. Гэта адбылося менавіта ў дзень канцэрту. У мясцовым выканкаме далі зразумець, што адмянілі па "палітычным матывам" - галоўным спонсарам канцэрту выступіла грамадзянская кампанія "Наш Дом", каторая надакучвае мясцовым уладам судамі з ЖКГ. "Помста" атрымалася "страшэнная"... Лібералізец, мляць...
  • 4 камэнтары
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў
  • Share
  • Спасылка

Latest Month

Стд 2011
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner