/ Відэа на Новым Часе

Палітыка

Відэа

Аб'явы

 


 

КОНКУРС ІМЯ ЧЭСЛАВА МІЛАША

Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў,  прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

 Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння  конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.

 Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.

 Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 20 чэрвеня 2011 г.

 Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

 Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.

Калі ласка, пакідайце свае кантакты для зваротнай сувязі.

 Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.

 Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.
 

 


 

 


 

Навучанне  ў Германіі

 

Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).

 

Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.

 

Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў да 31 ліпеня 2011 года. Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільнюсе ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г..

 

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый і кантактныя дадзеныя – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра: www.kas.de/belarus.

 

 


 

 Паважанае спадарства!

Запрашаем Вас наведаць рэсурсы http://knihi.com/ і http://slounik.org/. Абодва сайты былі істотна перапрацаваны і, спадзяемся, сталі больш зручнымі для карыстання. Сярод навінак адзначым наступныя:

Слоўнік.org

  •     слоўнікі і энцыклапедыі аб’яднаныя на адной старонцы
  •     слоўнікі ў фармаце StarDict
  •     энцыклапедыі і слоўнікі ў фарматах pdf і djvu
  •     убудова ў браўзар для пошуку

 

БОЛЕЙ >>>


 


  


 2-ая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “100-годдзе Сталыпінскай рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле”

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага абвяшчае аб пачатку прыёма прац для ўдзелу ў 2-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Сталыпінская рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле. Канферэнцыя адбудзецца 17 снежня 2011 г. у Іркуцку.

больш падрабязна