Газпром можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь

"Газпром" можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. долараў, паведамляюць расійскія "Ведомости" са спасылкай на крыніцы, блізкія да газавага канцэрна.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:03

Станоўчы ўплыў British American Tobacco

Чарговыя інвестыцыі British American Tobacco у мадэрнізацыю вытворчых магутнасцей Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" з’яўляюцца прыкладам паспяховага супрацоўніцтва ў складаных умовах эканамічнага крызыса - такой думкі прытрымліваецца кіраўніцтва фабрыкі.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 12:21

Сезонныя абмежаванні на праезд велікагрузаў

З 20 мая па 31 жніўня ў дзённы час сутак (з 11.00 да 21.00) пры тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш як 6 т. Рух такога аўтатранспарту дазволены ў начны час (з 21.00 да 11.00).
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 10:34

Эканамічны суд СНД разглядае нафтавы іск

21 красавіка Эканамічны суд СНД вырашыў прыняць да разгляду іскавую заяву ўрада Беларусі да ўрада Расіі аб парушэнні палажэнняў дзеючых дагавораў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў рамках ЕўрАзЭС у сувязі з увядзеннем пошлін на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расіі ў Беларусь.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 12:31

За год - каля 4 млн.т венесуэльскай нафты

У Беларусь у бліжэйшыя 12 месяцаў плануецца паставіць 4 млн.т венесуэльскай нафты. Аб гэтым заявіў 17 мая ў эфіры Першага нацыянальнага канала намеснік дырэктара ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Аляксандр Дзямідаў.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 10:49

Спрэчка з Расеяй з-за пошлінаў на нафту працягваецца

Беларускі бок на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза ў Санкт-Пецярбургу будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ва ўмовах саюза.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 10:38

Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі скараціўся

У студзені-красавіку 2010 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў Мінска знізіўся на 0,1% у супастаўных цэнах у параўнанні са студзенем-красавіком 2009 года пры гадавым прагнозе росту на 14,5-16,5%.
Апошняе выпраўленне: 17.05.2010 11:54

Лукашэнка ўхваліў выпуск еўрааблігацый на $2 млрд

Аляксандр Лукашэнка даў права ўраду рэспублікі выпусціць еўрааблігацыі на $ 2 млрд. Адпаведны ўказ апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Апошняе выпраўленне: 16.05.2010 11:57

Запазычанасць па крэдытах

Крэдытаванне эканомікі ідзе ў поўным аб'ёме, на эфектыўныя праекты, заявіў старшыня кіраўніцтва Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 14 мая падчас справаздачы Аляксандру Лукашэнку, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Апошняе выпраўленне: 15.05.2010 13:08

Павялічылі аб'ём выручкі на 38%

Аб'ём выручкі ад рэалізацыі работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій за першы квартал 2010 года склаў 98,1 млрд. рублёў, прырост да аналагічнага перыяду 2009 года — 38%.
Апошняе выпраўленне: 15.05.2010 13:04

Гродзенскі дзяржкантроль прымушае купляць беларускае

Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці ўзмацняе барацьбу з фактамі прыярытэтнай рэалізацыі імпартнай прадукцыі і прымушае гандлёвыя прадпрыемствы ажыццяўляць продаж выключна тавараў беларускай вытворчасці.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 16:30

Доля прадпрымальнікаў у фармаванні бюджэта расце

Індывідуальныя прадпрымальнікі Гродзеншчыны і прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці істотна павялічваюць выплаты падаткаў і сваю долю ў фармаванні бюджэта.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 12:20

Гаспадаркі Беларусі завяршаюць сяўбу яравых

Яравыя культуры займаюць 2 млн. 215,8 тыс.га, або 92,8 працэнта ад запланаванага. Па тэмпах сяўбы сярод рэгіёнаў лідэрам стала Гомельская вобласць, дзе сяўба яравых ужо завяршылася.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 09:46

Беларусь прэзентуе інвестыцыйны патэнцыял у Эстоніі

Эканамічны семінар "Мэтавы рынак - Беларусь" праходзіць сёння ў Таліне (Эстонія). Як адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, асноўная мэта мерапрыемства - прэзентацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 13.05.2010 18:04

Колькасць стратных прадпрыемстваў расце

На Гродзеншчыне павялічваецца колькасць стратных прадпрыемстваў, а ў чатырох раёнах вобласці, згодна з дадзенымі галоўнага статыстычнага ўпраўлення, зніжаныя аб’ёмы прамысловай вытворчасці.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2010 16:24
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя