Балканскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Балканскі паўвостраў
Balkan topo en.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 41°50′00″ пн. ш. 22°50′00″ у. д. / 41.833333° пн. ш. 22.833333° у. д. (G) (O) (Я)41°50′00″ пн. ш. 22°50′00″ у. д. / 41.833333° пн. ш. 22.833333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыі Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора
Плошча 505 тыс, км²
Краіна Сцяг ЕС Еўропа
Балканскі паўвостраў (Еўропа)
Балканскі паўвостраў

Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км 2. Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуравым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найболей парэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км 2). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор'е, Пінд).

Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.

Дзяржавы, якія звычайна прылічваюцца да Балканскага рэгіёну ў 20 – 21 ст., гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.Johnsen 1995 Гл. таксама: Гістарычныя вобласці Балканскага паўвострава.

Грэцыя, Румынія і Балгарыя з'яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюзу. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.

Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).

З'яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.

Змест

[правіць] Геапалітыка

Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі яго этнічных і нацыянальных супольнасцяў, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-колечы адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцяў у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаваў, якія спаборнічалі між сабою.[1]

З іншага боку, існаванне спрыяльных умоваў для доступу ў рэгіён звонку (у т. л., існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на Пн і З) і Малой Азіяй і Міжземнамор'ем (на У і Пд) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўдн. усход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп'е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі цераз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў Канстанцінопаль.[2]

[правіць] Буйнейшыя гарады

Зноскі

  1. Charles Jelavich and Barbara Jelavich, The Balkans, Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1965, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).
  2. Robert J. Kerner, ed., Yugoslavia, Berkeley: University of California Press, 1949, p. 8, and Jelavich and Jelavich, The Balkans, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).

[правіць] Літаратура

  • (Johnsen 1995) William T. Johnsen. Deciphering the Balkan Enigma: Using History to Inform Policy [7.11.1995]. 1st revised edition [Strategic Studies Institute; Joint Electronic Library].


Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах