Ніна Мацяш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніна Мацяш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 верасьня 1943
Нівы, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР
Памерла 19 сьнежня 2008
Белаазёрск, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці 19622008
Напрамак паэзія
Мова беларуская
Дэбют газэта «Маяк камунізма» і «Во славу Родины» (1962)
Прэміі прэмія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэмія Ўсебеларускага фэстывалю моладзі, прысьвечанага 50-годзьдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі

Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, Нівы, Бярозаўскі раён — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла факультэт францускай мовы Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў. Выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафэсійна-тэхнічнай вучэльні ў 19731977 гадах. З 1971 сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР.

Дэбютавала вершам у 1962 г. Аўтарка збораў вершаў «Агонь», «Удзячнасьць», «Ральля суровая», «Прыручэньне вясны», «Поўны келіх» ды казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя».

Перакладала зь нямецкай, польскай, францускай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мэгрэ, а таксама «Маленькага прынца» Сэнт-Экзюпэры, навэлі Гі дэ Мапасана.