Размовы з удзельнікам:Igro by

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Памер старонкі: 16 842

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Transmission icon.png Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

Перанос[правіць]

Вітаю. Перанёс "Узброеныя сілы Германскай Імперыі ў ПСВ" з асноўнай прасторы ў прастору шаблонаў, гл. {{Узброеныя сілы Германскай Імперыі ў ПСВ}}, здаецца, менавіта так Вы і задумвалі. Ужо ўжыў гэты шаблон ў артыкуле 1-я гвардзейская пяхотная дывізія (Германская iмперыя). --Максім Л. (размовы) 19:00, 22 жніўня 2013 (UTC)

дзякую, усё верна )--Igro by (размовы) 04:04, 23 жніўня 2013 (UTC)
Наконт выстаўлення да выдалення за малы аб'ём, калі ёсць шмат іншых малых артыкулаў, то, калі ласка, не крыўдуйце. Менавіта таму і выставілі, што малых ужо досыць, перыядычна іх выдаляем, калі бесперспектыўныя ў плане дапісвання. З-за гэтага з'яўленне новага міні-артыкула, звычайна, успрымаецца без энтузіязму :) --Максім Л. (размовы) 07:28, 23 жніўня 2013 (UTC)
) Добра, я не крыўдую. Але ж назіраю шмат артыкулаў з аднім-двумя сказамі, іх не чапаюць (той жа Патсдам). Мой намер - зрабіць даведнік па ўзброенным сілам у ПСВ - крыніц шмат, тэма мяне вельмі цікавіць, хапіла бы часу...--Igro by (размовы) 14:58, 23 жніўня 2013 (UTC)

Інтэрвікі[правіць]

Вітаю. Не забывайце ставіць інтэрвікі. --Belahvostau (размовы) 16:33, 13 мая 2014 (FET) Дзень добры, буду імкнуцца не забыць )) --Igro by (размовы) 11:55, 14 мая 2014 (FET)

воінскі, вайсковы, ваенны (паводле ТСБЛМ)[правіць]

Вітаю. Для даведкі, як аматару вайсковай тэматыкі.

воінскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ваеннай справы. Воінскі статут. Воінскі эшалон. Воінская часць. // Звязаны з ваеннай службай. Воінская павіннасць. ▪ Усеагульны воінскі абавязак з'яўляецца законам. Канстытуцыя БССР. // Уласцівы ваеннаслужачаму. Сям-там завіхаліся ў натоўпе камандзіры, намагаючыся прывесці гэтых людзей у больш-менш воінскі выгляд. Лынькоў.

вайсковы, -ая, -ае.
  1. Які мае адносіны да арганізацыі войска, складаецца з войска. Вайсковыя злучэнні. Вайсковая разведка.
  2. размоўнае слова Тое, што і ваенны (у 2 знач.). Вайсковая служба. Вайсковы абоз. Вайсковая выпраўка. ▪ Вайсковы аэрадром мясціўся на шырокім прасторным полі. Лынькоў. З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме. Чарнышэвіч. — Я! — азваўся Максім і вокам вайсковага чалавека зірнуў на Пракопа. Колас.
  3. у значэнне назоўнік вайсковы, -ага, мужчынскі род размоўнае слова Ваеннаслужачы, вайсковец. Побач з вайсковымі ехалі і цывільныя. Хадкевіч.
ваенны, -ая, -ае.
  1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.
  2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.
  3. у значэнне назоўнік ваенны, -ага, мужчынскі род Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.

--Максім Л. (размовы) 11:53, 14 мая 2014 (FET)

Дзякую, буду ўлічваць. Але ж вайсковае званне зрабілі да мяне і катэгорый, маючых у назве вайсковая - шмат.. Што рабіць? --Igro by (размовы) 12:04, 14 мая 2014 (FET)

У званнях бясспрэчна трэба выпраўляць (пераносіць, рабіць перасылкі), з астатнімі выпадкамі трэба асобна з кожным. --Максім Л. (размовы) 15:00, 14 мая 2014 (FET)

Назвы вёсак і сельсаветаў[правіць]

Вітаю, калі назва вёскі ці сельсавета патэнцыйна ўнікальная, дадатковае развязанне раёнам не патрабуецца: "Вёска Рэдкая", а не "Вёска Рэдкая, нейкі раён". Калі назва патэнцыйна паўторыцца, то развязваем коскай, а не дужкамі: "Вёска Частая, нейкі раён", а не "Вёска Частая (нейкі раён)"--Хамелка/ разм. 21:03, 15 мая 2014 (FET)

Добра, дзякую. Выкарыстаў такое найменне з якойсці іншай старонкі. --Igro by (размовы) 11:20, 16 мая 2014 (FET)

Інтэрвікі[правіць]

Вітаю. Вы не ставіце інтэрвікі. --Artificial123 (размовы) 19:39, 23 мая 2014 (FET)

Вітаю. Заўсёды забываюся, mea culpa --Igro by (размовы) 19:45, 23 мая 2014 (FET)

Старайцеся не забывацца. І пераправерце свае артыкулы і дадайце ІВ, дзе няма. --Artificial123 (размовы) 19:47, 23 мая 2014 (FET)

Спіс[правіць]

Вітаю яшчэ раз. Бачу, вы цікавіцеся ваеннай гісторыяй. Калі ласка, прагаласуйце Сімвал голасу «за» За ці Сімвал голасу «супраць» Супраць на гэтай старонцы. Там два першыя спісы якраз на гэту тэматыку. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 21:04, 23 мая 2014 (FET)

Аўтадаглядальніцтва[правіць]

Вітаю. Ці не будзе пан супраць атрымаць статус аўтадаглядчыка? (падр. на ВП:Догляд) --Максім Л. (размовы) 11:43, 28 мая 2014 (FET)

Добры дзень. Буду вельмі рады, дзякую. --Igro by (размовы) 11:52, 28 мая 2014 (FET)
Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 13:20, 28 мая 2014 (FET)

З'явіліся / зніклі[правіць]

Вітаю! Дзякуй Вам за стварэнне катэгорый "з'явіліся ў хххх годзе / зніклі ў хххх годзе". Просьба да Вас ставіць інтэрвікі ў такіх катэгорыях. Таксама звярніце ўвагу на гэтую заўвагу.--Artsiom91 (размовы) 20:08, 12 чэрвеня 2014 (FET)

Вітаю! Інтервікі - заўсёды мой боль і пачаўшы ствараць катэгорыі ў т.зв.паточным метадам зусім забыўся... Igro by (размовы) 20:14, 12 чэрвеня 2014 (FET)

Вітаю. Наконт філатэліі[правіць]

Маю некалькі прапаноў. Найперш разабрацца з катэгорыямі на сховішчы па гэтай тэме, а іменна з беларускімі маркамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 9 красавіка 2015 (MSK)

Дзень добры. Шчыра кажучы, склалася так, што беларускія маркі - не мая тэма, хаця гадавыя камплекты набываю штогод )). Але ж гатовы паўдзельнічаць у працы над Парталам філатэліі ці хаця б Спісам беларускіх марак. Давайце абмяркуем. --Igro by (размовы) 09:17, 10 красавіка 2015 (MSK)
Вось што тычыцца катэгорый на Вікісховішчы, то беларускія маркі там закатэгарызаваны ледзь не лепш за ўсе астатнія па іншых краінах (па 2014 год уключна), яны залітыя амаль у поўным аб'ёме, раскіданы і рассаваны, куды трэба, прылеплены да патрэбных артыкулаў. Я гэтым займалася асабіста каля года.--Хамелка/ разм. 09:43, 10 красавіка 2015 (MSK)
Так, добрая праца - на Сховішчы адмысловая катэгорыя Category:Stamps of Belarus. -- Igro by (размовы) 11:55, 10 красавіка 2015 (MSK)

Вольга, дзякую Вам за бліскучую працу. Спадару Ігро жа прапаноўваю стварэнне спісаў беларускіх марак па гадах, якія будуць мець статус выдатных. P. S. Калі чагосьці не хапае на сховішчы, можна дадаць: я бачыў на сайце інтэрнэт-крамы „Белпошты” ўсе выпушчаныя маркі з 2010 г. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:52, 10 красавіка 2015 (MSK)

На здароўе. Насамрэч на самім сайце Белпошты ёсць усе маркі да 2015 з улікам нават тых, якія толькі плануюцца выпусціць у бліжэйшыя месяцы ў фармаце інфармлісткоў, толькі што выяўкі так сабе, не вельмі высокага разрознення. Я ўжо з 2014 годам скончыла, а 2015 вельмі марудна таксама рухаю, але толькі па аўторках, і толькі тады, як атрымліваецца.--Хамелка/ разм. 15:46, 10 красавіка 2015 (MSK)
Нядаўна набыў першы каталог беларускіх марак с гатункамі (разновидностями). Наколькі карэктна выкарыстоўваць гэтую інфармацыю? І ў якім аб'ёме? Інфармацыя цікавая і карысная.. )). --Igro by (размовы) 13:06, 10 красавіка 2015 (MSK)
Вядома, карэктна.--Хамелка/ разм. 15:46, 10 красавіка 2015 (MSK)

У мяне ў перспектыве ёсць планы напісаць артыкул пра посткросінг (дужа люблю яго). Ці займаецца ім хто-небудзь з Вас, каб дапамог? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:29, 10 красавіка 2015 (MSK)

Пётр Крэчка[правіць]

Ён жа не з дзіцячага садзіка пайшоў у камітэт. Звычайна пішацца: год і месца нарадження, дзе вучыўся, дзе працаваў.--Ohlumon (размовы) 20:57, 29 чэрвеня 2015 (MSK)

Буду ўдзячны калі Вы знойдзеце гэтую інфармацыю і дапоўніце. Я не знайшоў. Дарэчы шмат артыкулаў пра асоб (напрыклад, паслы), якія таксама вельмі сціплыя. На маю думку, што я зрабіў - лепей, чым нічога. --Igro by (размовы) 21:03, 29 чэрвеня 2015 (MSK)