Чалавек разумны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чалавек
Human.svg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo sapiens Linnaeus, 1758

Падвіды:
Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   180092
NCBI   9606
EOL   327955

Чалаве́к (Homo Sapiens Sapiens) (у біялогіі) — від роду Людзі (Homo) з сямейства гамінід у атрадзе прыматаў, адзіны ў наш час. Ад сучасных чалавекападобных, апроч шэрагу анатамічных асаблівасцяў, адрозніваецца значнай ступенню развіцця матэрыяльнай культуры (уключаючы выраб і выкарыстанне прылад), здольнасцю да выразнай мовы і абстрактнага мыслення. Чалавек, як біялагічны від — прадмет даследавання фізічнай антрапалогіі. Прырода і сутнасць чалавека з'яўляецца прадметам як філасофскага, так і рэлігійнага дыспуту.

Неаантропы (стар.-грэч.: νέος — новы і ἄνθρωπος — чалавек) — абагульненая назва людзей сучаснага віду, выкапнёвых і сучасных.

Чалавецтва — сукупнасць чалавечых індывідаў. Разнастайнасць культур, формаў грамадскага жыцця і сацыяльнай арганізацыі — прадмет сацыяльных і гуманітарных навук (сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, эканомікі, гісторыі і інш.).

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек разумный старэйшы (Homo sapiens idaltu)
  • Чалавек разумны разумны (Homo sapiens sapiens)


Шаблон:Чалавекападобныя малпы