Вада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вада

Вада́, ці аксід вадароду — хімічны зьвязак з формулай Н2О, у звычайных умовах існуе ў выглядзе вадкасьці. У выглядзе газу (тэмпэратура 100 °C і вышэй) мае назву пара, у цьвёрдым выглядзе (0 °C і ніжэй) — лёд ці сьнег.

Вада зьяўляецца актыўным распушчальнікам. Большая частка натуральнай вады «салёная» (каля 97,38%), яна мае ў сваім складзе многа распушчаных соляў, у асноўным хлярыд натрыю. Таксама шмат распушчаных газаў, але найболей дзвуаксід вугляроду.

Вада вельмі распаўсюджана на Зямлі. Напрыклад акіяны займаюць каля 70,8% яе паверхні, трэба так сама дадаць балоты, рэкі, азёры і ледавікі. Частка вады знаходзіцца пад паверхняй зямлі ці ў атмасфэры (аблокі, вадзяны пар).

Некаторыя хімічныя элемэнты маюць у сваім складзе ваду (гідраты – утрымліваюць крышталічную ваду). У натуральным асяродзьдзі вада прадстаўлена растворам солі і газаў. Найбольшую колькасьць мінэральных соляў утрымлівае марская вада і мінэральная вада; найменшую вада з атмасфэрных ападкаў. Ваду з найменшай колькасьцю мінэральных дадаткаў называюць мяккай, а ўтрымліваючую вялікую колькасьць соляў кальцыю і магніюжорсткай.

Вада мае шмат шляхоў ужываньня. Найважнейшая гэта — пітная вада, у хатніх гаспадарках вада ўжываецца ў санітарна-бытавых мэтах, у сельскай гаспадарцы для арашэньня, значнай колькасьць вады патрабуецца для прамысловасьці.

Атмасфэрная вада (аблокі)

Прамысловая вада можа ўжывацца для пераносу цяпла ці ахалоджваньня, як рэагент, растваральнік і г.д.

Мільярд чалавек на сьвеце не мае бесьперашкоднага доступу да пітной вады. Кожны дзень хваробы, выкліканыя недахопам чыстай вады, прыводзяць да сьмерці тысяч людзей, у асноўным дзяцей.

У многіх выпадках натуральная вада перад ужываньнем павінна быць ачышчана. Працэс ачысткі тычыцца як пітной так і прамысловай вады.

Фізычныя ўласьцівасьці вады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавай асаблівасьцю вады зьяўляецца тое, што пры награваньні ад 0 °C да 4 °C (дакладней 3,98 °C) вада сьціскаецца. Дзякуючы гэтаму калі тэмпэратура падае ніжэй 4 °C, больш халодная вада, як меней гаматная, застаецца на паверхні і замярзае, пад ільдом захоўваецца станоўчая тэмпэратура.

Біялягічнае значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вада зьяўляецца асноўнай часткай спажываньня ўсіх вядомых арганізмаў. Удзельнік большай часткі мэтабалічных рэакцый, вада таксама зьяўляецца «транспартным сродкам арганізма»: напрыклад, прадуктаў аднаўленьня клетак, гармонаў, энзымаў і г.д. Рэгулюе тэмпэратуру і ўдзельнічае ў гідролізе. Вада складае каля 60% масы дарослага чалавека, немаўляткі каля 75%.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вадасховішча мультымэдыйных матэрыялаў