Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даведка · Форум · Праекты · Запыты
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ВА
✯
Выдатныя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Выдатныя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, выдатныя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, якія пакуль не адпавядаюць усім крытэрыям выдатных, але набліжаюцца да іх па якасці.

Усе выдатныя артыкулы адзначаны знакам ✯ у верхнім правым вугле сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць выдатных артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 61. Гл. таксама Пералік выдатных артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя выдатнымі артыкулы[правіць]

Nyamata Memorial Site 13.jpg

Генацы́д у Руа́ндземасавыя забойствы, генацыд тутсі і ўмераных хуту ў Руандзе, які ажыццяўляўся большасцю хуту. Прыкладна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 г. па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.

Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны.

(далей…)


Scott of the Antarctic crop.jpg

Ро́берт Фа́лкан Скот (англ.: Robert Falcon Scott; 6 чэрвеня 1868, Плімуткаля 29 сакавіка 1912, Антарктыда) — капітан каралеўскага флота Вялікабрытаніі, палярны даследчык, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса, які ўзначаліў дзве экспедыцыі ў Антарктыку: «Дыскаверы» (1901—1904) і «Тэра Нова» (1912—1913). Падчас другой экспедыцыі Скот разам з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, але выявіў, што іх на некалькі тыдняў апярэдзіла нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена. Роберт Скот і яго таварышы загінулі на зваротным шляху ад холаду, голаду і фізічнай знямогі.

Да свайго прызначэння кіраўніком «Дыскаверы» Скот рабіў кар'еру марскога афіцэра. Стаўшы на чале экспедыцыі, ён атрымаў шанец пабудаваць выбітную кар'еру, хоць да палярных даследаванняў запалу не меў. Здзейсніўшы гэты крок, ён непарыўна звязаў сваё імя з Антарктыкай, якой заставаўся адданым на працягу дванаццаці апошніх гадоў свайго жыцця.

Пасля смерці Скот стаў нацыянальным героем Брытаніі. У апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя гісторыя экспедыцыі «Тэра Нова» падверглася пераацэньванню, увага даследчыкаў засяродзілася на прычынах катастрафічнага фіналу, які абарваў жыццё Скота і яго таварышаў. У той жа час сучасныя даследчыкі падкрэсліваюць яго асабістую мужнасць і стаіцызм.

(далей…)


Meg Turney as Elizabeth from Bioshock.jpg

BioShóck Ínfinite — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» — 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з'яўляецца часткай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі».

Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, у тым ліку Best of Show з Game Critics Awards. «BioShock Infinite» атрымала добрыя водгукі крытыкаў. У прыватнасці, пахвалы тычыліся яе сюжэту і візуальнага дызайнерскага мастацтва. Паводле водгуку «Metacritic» гэта трэцяя па рэйтынгах відэагульня 2013 года. На працягу двух месяцаў з моманту выпуску было прададзена больш за 3 700 000 фізічных копій, больш за 6 мільёнаў копій былі прададзены ў цэлым. У канцы года гульня выйграла некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Гульня года» паводле некалькіх гульнявых выданняў.

(далей…)


Auguste D aus Marktbreit.jpg

Хваро́ба Альцге́ймера, або Сені́льная дэме́нцыя альцге́ймераўскага ты́пу — найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі, нейрадэгенератыўнае захворванне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера — рэдкая форма захворвання. Агульнасусветная захворваемасць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 года колькасць хворых можа вырасці ў чатыры разы.

У кожнага чалавека хвароба працякае па-свойму, але назіраецца шэраг агульных сімптомаў. Першыя заўважныя праявы звычайна памылкова звязваюць з састарэлым узростам або тлумачаць уплывам стрэсу. Найчасцей на ранніх стадыях назіраецца разлад кароткачасовай памяці. Пры падазрэнні на хваробу Альцгеймера для ўдакладнення дыягназу аналізуюць паводзіны, праводзяць серыю кагнітыўных тэстаў, калі магчыма, праводзіцца магнітна-рэзанансная тамаграфія. З развіццём хваробы адбываецца страта доўгачасовай памяці. Паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці. Індывідуальны прагноз ускладнены праз варыяцыі ў тэрміне цячэння хваробы.

(далей…)


P countries-green.png

Геаграфія[правіць]

P history grea.png

Гісторыя[правіць]

P social sciences-green.png

Культура і грамадства[правіць]

P art-green.png

Мастацтва[правіць]

Архітэктура Беларусі: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, ГроднаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМірскі замакНясвіжскі палацава-паркавы комплексСтары замак, Гродна
  • Кінематограф:
Фільмы: Аперацыя «Арго»Бясслаўныя вырадкіІдзі і глядзіПралятаючы па-над гняздом зязюлі, фільмТор, фільмТрон: Спадчына
P economie blue.svg

Эканоміка і фінансы[правіць]

P physics-2 blue1.png

Навука[правіць]

P transport-green.png

Тэхніка і прамысловасць[правіць]

P religion-green.png

Філасофія і рэлігія[правіць]

P vip red1.png

Асобы[правіць]

P sport-green.png

Спорт і забавы[правіць]