Напалеонаўскія войны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Напалеонаўскія войны
Austerlitz-baron-Pascal.jpg
Battle of Waterloo 1815.PNG
Уверсе: Бітва пад Аўстэрліцам
Унізе: Бітва пры Ватэрлоа
Дата

18031815

Места

Еўропа, Атлантычны акіян, Рыа-дэ-Ла-Плата, Індыйскі акіян

Вынік

перамога антынапалеонаўскай кааліцыі, Венскі кангрэс

Праціўнікі
Антыфранцузская кааліцыя:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыя[1] (1804-1805, 1809, 1813-1815)
Сцяг Расіі Расія[2] (1804-1807, 1812-1815)
Сцяг Швецыі Швецыя (1804-1809, 1812-1814)
Union Jack of Sweden and Norway (1844-1905).svg Шведска-нарвежская унія (1814-1815)
Сцяг Партугаліі Партугалія (1804-1807, 1809-1815)
Сардзінія Сардзінія
Шаблон:Сцягафікацыя/Каралеўства Сіцылія Сіцылія
Flag of the Kingdom of Naples.svg Неапаль (1804-1806, 1814)
Сцяг Прусіі Прусія[1] (1806-1807, 1812-1815)
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Іспанія[3] (1808-1815)
Krstaš-barjak.svg Чарнагорыя
Flag of the Papal States (1808-1870).svg Папская вобласць
Royal Standard of the King of France.svg Французскія раялісты
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (1815)

Французская імперыя і яе саюзнікі:
Сцяг Францыі Францыя

Сцяг Даніі Дацка-нарвежская унія[4]
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя

Сцяг Расіі Расія (1807-1812)
Сцяг Прусіі Прусія (1807-1812)
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыя (1809-1813)
Сцяг Швецыі Швецыя (1809-1812)

Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Георг III

Сцяг Вялікабрытаніі Герцаг Велінгтан
Сцяг Вялікабрытаніі Гарацыа Нельсан
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Мур
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Франц II
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Эрцгерцаг Карл
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Князь Шварцэнберг
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Карл Мак
Сцяг Расіі Аляксандр I
Сцяг Расіі М. І. Кутузаў
Сцяг Расіі М. Б. Барклай дэ Толі
Сцяг Расіі П. І. Баграціён
Сцяг Расіі П. Х. Вітгенштэйн
Сцяг Расіі Л. Л. Бенігсен
Сцяг Швецыі Густаў IV Адольф
Сцяг ШвецыіUnion Jack of Sweden and Norway (1844-1905).svg Карл XIII
Сцяг ШвецыіUnion Jack of Sweden and Norway (1844-1905).svg Прынц Карл Юхан
Сцяг Партугаліі Жуан VI
Сцяг Партугаліі Уільям Кар Берэсфорд
Сардзінія Віктар Эмануіл I
Шаблон:Сцягафікацыя/Каралеўства СіцыліяFlag of the Kingdom of Naples.svg Фердынанд I
Сцяг Прусіі Фрыдрых Вільгельм III
Сцяг Прусіі Гебхард фон Блюхер
Сцяг Прусіі Герцаг Браўншвейгскі
Сцяг Прусіі Князь Гогенлоэ
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Фердынанд VII
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Францыска Кастаньяс
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Мігель дэ Алава
Krstaš-barjak.svg Пётр I Пятровіч
Royal Standard of the King of France.svg Людовік XVIII
Сцяг Нідэрландаў Вілем I
Сцяг Нідэрландаў Прынц Вілем

Сцяг ФранцыіFlag of the Napoleonic Kingdom of Italy.svg Напалеон I

Сцяг Францыі Нікаля Сульт
Сцяг Францыі Даву
Сцяг Францыі Масена
Сцяг Францыі Ней
Сцяг Нідэрландаў Людовік I Банапарт
Flag of the Napoleonic Kingdom of Italy.svg Яўгеній Багарнэ
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Карл IV
Flag of the Kingdom of Naples (1811).svgСцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Жазеф Банапарт
Flag of the Kingdom of Naples (1811).svg Іахім Мюрат
State flag of Saxony before 1815.svgСцяг Польшчы Фрыдрых Аўгуст I
Сцяг Польшчы Юзаф Панятоўскі
Flag of Bavaria (striped).svg Максіміліян I
Flag of the Kingdom of Westphalia.svg Жэром Банапарт
Flag of Württemberg before 1809.svg Фрыдрых I
Сцяг Даніі Фрэдэрык VI
Чцяг Асманскай імперыі Селім III
Чцяг Асманскай імперыі Мухамед Алі

і іншыя

Сілы бакоў
Страты
гл. ніжэй гл. ніжэй
Рэвалюцыйныя і Напалеонаўскія войны
Napoleon Bonaparte logo.png 

Напалеонаўскія войны — пад гэтым імем вядомы, галоўным чынам, войны, якія вяліся Напалеонам I з рознымі дзяржавамі Еўропы, калі ён быў Першым консулам і імператарам (1800—1815). У шырэйшым сэнсе сюды адносіцца і італьянская кампанія Напалеона (1796—1797), і яго егіпецкая экспедыцыя (1798—1799), хоць іх (асабліва італьянскую кампанію) звычайна прылічаюць да так званых рэвалюцыйных войн.

Пераварот 18 брумера (9 лістапада 1799 года) аддаў уладу над Францыяй у рукі чалавека, які адрозніваўся, пры бязмежным славалюбстве, геніяльнымі здольнасцямі палкаводца. Гэта адбылося як раз у той час, калі старая Еўропа знаходзілася ў поўнай дэзарганізацыі: урады былі зусім няздольныя да сумесных дзеянняў і гатовыя былі дзеля прыватных выгод змяняць агульнай справе; паўсюль панавалі старыя парадкі, і ў адміністрацыі, і ў фінансах, і ў войску — парадкі, неэфектыўнасць якіх выявілася пры першым жа сур'ёзным сутыкненні з Францыяй.

Усё гэта зрабіла Напалеона ўладаром мацерыковай Еўропы. Яшчэ да 18 брумера, быўшы галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, Напалеон пачаў перадзел палітычнай карты Еўропы, а ў эпоху сваёй экспедыцыі ў Егіпет і Сірыю будаваў грандыёзныя планы адносна Усходу. Стаўшы Першым консулам, ён марыў пра тое, каб у саюзе з рускім імператарам выбіць англічан з пазіцыі, якую яны займалі ў Індыі.

Перадумовы вайны[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон Банапарт скарыстаўся дасягненнямі Вялікай Французскай рэвалюцыі. Пасля перавароту 18-19 брумера 1799, ён, як першы консул стаў на чале Рэспублікі. Гэты пераварот азначаў сабой канчатковае заканчэнне рэвалюцыі. Напалеон праводзіў палітыку, накіраваную на цэнтралізацыю ўлады і канцэнтрацыю яе ва ўласных руках. Для гэтага па новай Канстытуцыі быў створаны складаны бюракратычны апарат галоўнай задачай якога было правядзенне волі першага консула.

Разгром Трэцяй Кааліцыі[правіць | правіць зыходнік]

Занепакоены бурнай падрыхтоўкай плана Напалеона па высадцы на Брытанскіх астравах, урад Вялікабрытаніі разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы моцнай антыфранцузскай кааліцыі на кантыненце. Да 1805 атрымалася стварыць трэцюю антыфранцузскую кааліцыю ў складзе Англіі, Аўстрыі і Расіі. Англія фінансавала дзеянні саюзнікаў, а Аўстрыя і Расія - выстаўлялі свае войскі на палях бітваў. Для гэтага саюзнікамі быў распрацаваны грандыёзны план па разгрому напалеонаўскай Францыі. На поўначы Еўропы, супраць Даніі павінна дзейнічаць 100 тыс. руска-англійская армія. У Цэнтральнай Еўропе, супраць Баварыі і прырэйнскіх саюзнікаў Напалеона - 80 тыс. аўстрыйская армія Мака, на дапамогу якой з Расіі рухалася 45 тыс. армія Кутузава. У Паўночнай Італіі дзейнічала 100 тыс. аўстрыйская армія эрцгерцага Карла-Людвіга-Іагана, якая павінна была ачысціць ад французаў Ламбардыю і развіць наступленне на паўднёвую Францыю. Адначасова з гэтымі войскамі ў Кампаніі высаджвалася 36 тыс. армія прыхільнікаў неапалітанскіх Бурбонаў, якая рухаючыся на поўнач выйшла на злучэнне з аўстрыйцамі эрцгерцага Карла-Людвіга-Іагана. І нарэшце ў цэнтры Еўропы паміж сіламі К. Мака і эрцгерцага Карла _ дзейнічала 25 тыс. армія эрцгерцага Баптыста Іосіфа Іагана, які павінен быў дапамагчы аднаму з іх у выпадку неабходнасці.

Аднак паколькі англічане не выступілі на адным кірунку, а Бурбоны не змаглі сабраць дастатковых сіл, то асноўнымі сіламі кааліцыі заставаліся аўстрыйская і руская арміі.

Наступствы паходу ў Маскву[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Ватэрлоа[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вяртання Напалеона з в. Эльбы падчас так званых Ста дзён здзейсніў, як аказалася, апошнюю спробу стаць на чале Францыі. Першым яго крокам пасля вяртання стала аднаўленне Імперыі, а значыць і яе арміі. У 1815 годзе на плато Мон-Сен-Жан, недалёка ад Бруселя, у бітве пры Ватэрлоа Напалеон Банапарт пацярпеў канчатковае паражэнне ад аб'яднаных англа-галандскіх і прускіх войскаў, якімі кіравалі адпаведна Велінгтан і Блюхер. Вярнуўшыся ў Парыж імператар падпісаў акт адрачэння і здаўся на літасць англічан. Нягледзячы на яго просьбы перавезці яго ў ЗША, брытанскі ўрад вырашыў саслаць яго, як ганаровага нявольніка на в. Святой Алены. Такім чынам бітва пры Ватэрлоа паставіла канчатковую кропку ў ходзе Напалеонаўскіх войнаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Прусія і Аўстрыя кароткі час былі саюзнікамі Францыі падчас паходу Напалеона ў Расію.
  2. Расійская імперыя пасля Тыльзіцкага міру і да 1810 года была ў саюзе з Францыяй.
  3. Саюзнік Францыі да 1808 года. Гл. Пірэнейская вайна.
  4. Нейтральныя да бітвы пры Капенгагене