Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Republic of South Africa
Republiek van Suid-Afrika1
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Каардынаты: 29°10′00″ пд. ш. 24°55′00″ у. д. / 29.166667° пд. ш. 24.916667° у. д. (G) (O) (Я)

South Africa (orthographic projection).svg
Дэвіз: «!ke e: ǀxarra ǁke» (ц'хам)

 «Розныя людзі аб'ядноўваюцца»»

Нацыянальны гімн Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Дата незалежнасці 31 мая 1961 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская, афрыкаанс, венда, зулу, коса, ндэбеле, сваці, паўночны сота, сесота, тсвана і тсонга
Сталіца Кейптаўн (заканадаўчая)
Прэторыя (адміністрацыйная)
Блумфантэйн (судовая)
Найбуйнейшыя гарады Іаганесбург, Кейптаўн, Дурбан, Прэторыя
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джэйкаб Зуму
Кгалема Матлантэ
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
24-я ў свеце
1 219 912 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

49 991 300 чал. (25-я)
41 чал./км²
ВУП
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$505,2 млрд  (26-ы)
$10 243
ІРЧП (2009) 0,683 (сярэдні) (129-ы)
Валюта Паўднёваафрыканскі рэнд
Інтэрнэт-дамен .za
Тэлефонны код +27
Часавы пояс +2

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. На поўначы гранічыць з Намібіяй, Батсванай і Зімбабвэ, на паўночным усходзе з Мазамбікам і Свазілендам; дзяржава Лесота цалкам акружана ПАР.

Сталіцы краіны — Прэторыя (адміністратыўная), Кейптаўн (заканадаўчая), Блумфантэйн (судовая). Самы вялікі горад краіны Іаганесбург.

Самая развітая краіна Афрыкі. Адна з самых неаднародных у этнічным плане краін кантынента.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва ПАР — плямёны бушменаў і гатэнтотаў. Да пачатку XVII ст. большая частка тэрыторыі ПАР засялілі плямёны банту: зулу, коса, матабеле і інш. Першы еўрапеец, які наведаў у 14871488 гг. Паўднёвую Афрыку, — партугальскі мараплавец Б.Дыяш. У 1654 г. прадстаўнік галандскай Ост-індскай кампаніі Я.Рыбек заснаваў каля мыса Добрай Надзеі пасяленне Капстад (англ. Кейптаўн — горад каля мыса). У 1680-я гады да галандскіх пасяленцаў далучылася група французскіх гугенотаў, якія выратаваліся ад рэлігійных праследаванняў на радзіме. У выніку ўзнікла новая этнічная супольнасць — буры (афрыканеры), якія размаўлялі на блізкай да галандскай, але асобнай мове — афрыкаанс. Ад шлюбаў бураў з гатэнтотамі ўзнікла супольнасць «метысаў» — т.зв. каляровых. Рух бураў ва ўнутраныя раёны Афрыкі прывёў да сутыкнення з народам коса. У выніку т.зв. каырскіх войнаў (1770 — 1860-я гг.) землі коса далучаны да Капскай калоніі. У пачатку XIX ст. адзін з правадыроў зулу — Чака стварыў зулускую дзяржаву з моцнай арміяй. У 1806 г. Капскую калонію захапіла Вялікабрытанія. Незадаволенасць бураў брытанскім панаваннем прывяла ў 18361837 гг. да «Вялікага трэка» — перасялення часткі бураў на чале з П.Рэтыфам на свабодныя землі. У снежні 1838 г. буры на чале з А.Прэторыусам разбілі зулускае войска і стварылі ў 1839 г. на захопленых у зулусаў землях рэспубліку Наталь, якую Вялікабрытанія анексіравала ў 1843 г. (з 1856 г. калонія). Пазней створаны іншыя бурскія рэспублікі: Аранжавая свабодная дзяржава (АСД, 1848) і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Трансвааль, 1852). У 1879 г. англічане канчаткова падпарадкаваді зулу і да 1880-х гадоў наблізіліся да бурскіх рэспублік. Спроба англічан захапіць іх скончылася паражэннем брытанскіх войск пры Маджубе (1881), што прымусіла Вялікабрытанію прызнаць незалежнасць АСД і Трансваалья. У 1880-я гады ў Капскай калоніі выяўлены буйныя паклады золата, у Трансваалі — алмазаў, што спрыяла хуткаму іх развіццю і прытокаў імігрантаў, з Еўропы. У выніку англа-бурскай вайны 1899—1902 гг. Вялікабрытанія захапіла АСД і Трансвааль і ператварыла іх у свае пратэктараты. Паводле прынятага ў 1909 г. брытанскім парламентам закона 31 мая 1910 г. Капская калонія, Наталь і бурскія рэспублікі аб'яднаны ў Паўднёва-Афрыканскі Саюз (ПАС) з правамі дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай Садружнасці. Першыя ўрады ПАС узначальвалі лідэры Паўднёва-афрыканскай партыі (ПАП) Л.Бота (19101919 гг.) і Я.Х.Смэтс (19191924 гг.). Кіраўніцтва ПАС ажыццяўляла палітыку дыскрымінацыі нябелага насельніцтва (78,5 % насельніцтва кріны ў 1910 г.), асабліва жорсткую ў дачыненні да карэнных афрыканцаў (67 % насельніцтва). У 1913 г. прыняты закон, які замацоўваў за афрыканцамі толькі 13 % тэрыторыі краіны ў 264 рэзерватах. Дыскрымінацыя павялічылася пасля прыходу ў 1924 г. да ўлады Нацыяналістычнай партыі (НП), урад якой на чале з Дж.Герцагам (19241933 гг.) прыняў у 19241926 гг. законы, што пазбавілі афрыканцаў права займацца кваліфікаванай працай. У 1931 г. ПАС атрымала пэўную самастойнасць у знешняй палітыцы. У 1933 г. створаны аб'яднаны ўрад НП і ПАП на чале з Герцагам і Смэтсам, а ў 1934 г. абедзве партыі злучыліся ў Аб'яднаную партыю. У 1935 г. найбольш кансерватыўныя члены былой Нацыяналістычнай партыі аднавілі «ачышчаную» НП на чале з Д.Ф.Маланам. У 2-ю сусветную вайну ўрад Смэтса (19391948 гг.) накіраваў на фронт больш за 300 тысяч чалавек, якія змагаліся ў складзе брытанскіх войск супраць Трэцяга Рэйзу і фашысцкай Італіі. На выбарах у маі 1948 г. перамагла НП. Яе ўрады Малана (19541958 гг.) і Х.Ф.Фервуда (19581966 гг.) ажыццяўлялі дактрыну апартэіду — жорсткую дыскрымінацыю ўсіх нябелых. Афрыканцаў прымусова высялялі з гарадоў у спецыяльныя пасяленні (лакацыі), у 1957 г. ім канчаткова забаранілі займацца кваліфікаванай працай; у 1959 г. ліквідавана сістэма місіянерскіх школ, што пазбавіла афрыканцаў магчымасці атрымаць добрую адукацыю, забаронены і міжрасавыя шлюбы. Усё гэта выклікала масавыя пратэсты. 21 сакавіка 1960 г. паліцыя расстраляла дэманстрацыю афрыканцаў у Шарпевілі. Неўзабаве забаронена буйнейшая афрыканскаяпалітычная арганізацыя — Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК), яго лідары на чале з Н.Мандэлам арыштаваны.

Незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

31 мая 1961 г. абвешчана Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, краіна выйшла з Садружнасці. З-за палітыкі апартэіду ў 1962 г. Генеральная асамблея ААН заклікала ўсіх сваіх членаў да ўвядзення эканамічных санкцый і разрыву дыпламатычных адносін з ПАР. У час прэм'ерства Б.І.Форстэра (19661978 гг.) афрыканскія рэзерваты аб'яднаны паводле этнічных прыкмет у 10 хаўмлендаў («айчын»), некаторыя з якіх (Транскей, Сіскей, Венда і Бапутатсван) абвешчаны «незалежнымі» дзяржавамі, што яшчэ больш пагоршыла становішча афрыканцаў. У чэрвені 1976 г. расстрэл паліцыяй дэманстрацыі афрыканскіх школьнікаў прывёў да паўстання ў лакацыі Соўэта. Пашыралася партызанская барацьба ваеннага крыла — «Умконта ве сізвэ» («Кап'ё нацыі»). У супрацьвагу чорнаскурым баевікам з'явіліся баявая групоўка белых афрыканераў Афрыканерскі Рух Супраціву, які быў падтрыманы часткай белага насельніцтва. Пад націскам выступленняў афрыканцаў і сусветнай супольнасці ўрад П.Боты (19781984 гг.) вымушаны быў абвясціць некаторыя рэформы, якія, аднак, не закраналі асноў апартэіду. Новая канстытуцыя 1983 г. пашырала паўнамоцтвы прэзідэнта (з 1984 г. — Бота), каляровыя і азіяты атрымалі права голасу, але карэнныя афрыканцы па-ранейшаму былі пазбаўлены ўсіх грамадзянскіх правоў. Новы прэзідэнт ПАР Ф.В. дэ Клерк (19891994 гг.) быў вымушаны абвясціць праграму ліквідацыі апартэіду. У 1990 г. вызвалены Мандэла, легалізаваны АНК і іншыя афрыканскія партыі. У 1991 г. апартэід скасаваны. У выніку перагавораў паміж кіраўніцтвам НП, АНК, зулускай Партыі свабоды Інката і іншымі арганізацыямі ў 1993 г. створаны Пераходны выканаўчы савет, які арганізаваў у красавіку 1994 г. першыя шматрасавыя выбары, на якіх перамог АНК, а яго лідэр Мандэла стаў прэзідэнтам ПАР. Урад Мандэлы (19941999 гг.) намеціў асноўныя кірункі развіцця краіны, якія разам з паляпшэннем жыццёвых умоў карэннага насельніцтва ПАР прадугледжваюць захаванне прыватнай маёмасці ўсіх расавых груп, шматукладнасць у эканоміцы, прыцягненне замежных інвестыцый. Гэты курс прадоўжыў пераемнік Мандэлы на пасадзе кіраўніка АНК і краіны Т.Мбекі (з чэрвеня 1999 г.).

Адносіны з Рэспублікай Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны ўсталяваныя ў 1993. Пасольства Беларусі ў ПАР адкрыта ў 2000.

У апошні час ажывіліся кантакты на розных узроўнях. Прэзідэнты Беларусі і ПАР сустракаліся ў верасні 2006 у Гаване, адбыліся візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламента ПАР, міністра замежных спраў, міністра мінеральных рэсурсаў і энергетыкі, іншых высокіх асоб ПАР; міністр замежных спраў Беларусі наведаў ПАР у жніўні 2006. Візіты на вышэйшым узроўні плануюцца на 2008.

У ліпені 2007 беларускім бокам прапанавана пашырыць эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва: стварыць сумесную спадарожнікавую групоўку, пабудаваць на тэрыторыі ПАР наземны комплекс прыёму інфармацыі, распрацаваць сумесныя праекты ў галіне фармакалогіі, энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, розныя інвестыцыйныя праекты з удзелам паўднёва-афрыканскіх фірм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігійны склад насельніцтва дастаткова стракаты — у краіне няма абсалютнай рэлігійнай большасці, і пражываюць прыхільнікі розных рэлігій і светапоглядаў: прыхільнікі сіёнскіх цэркваў (10%), пяцідзесятнікі (7,5%), каталікі (6,5%), метадысты (6,8 %), галандскія рэфарматы (6,7%), англікане (3,8%), іншыя хрысціяне (36%), атэісты (15,1%), мусульмане (1,3%), прыхільнікі іншых рэлігій (2,3 %), нявызначаныя (1,4%) (дадзеныя 2001 года). У ПАР ёсць дыяцэзія праваслаўнага Александрыйскага Патрыярхата — каля 35 000 вернікаў.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адна з цэнтральных праблем — масавае распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі (у асноўным, сярод чорнага насельніцтва), па якім ПАР займае першае месца ў свеце (паводле дадзеных ААН, апублікаваных у 2003 і 2007 гадах), у той час як па ўзроўні заражэння Паўднёвая Афрыка знаходзіцца на чацвёртым месцы (пасля Свазіленда, Батсваны і Лесота). Усяго заражана ВІЧ каля 5,7 млн чалавек, што складае 11,7% дарослага насельніцтва краіны (у 2007 годзе). З-за СНІДу смяротнасць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы доўгі час перавышае нараджальнасць (у 2010 годзе страта насельніцтва -0,05%, пры сярэдняй фертыльнасці 2,33 нараджэнняў на жанчыну). Колькасць белых у краіне паступова памяншаецца за кошт іх эміграцыі ў Паўночную Амерыку, Еўропу, Аўстралію і Новую Зеландыю — у 1985-2005 гадах з ПАР з'ехала каля 0,9 млн белых, у асноўным, ва ўзросце да 40 гадоў і іх дзеці. Доля чорнага насельніцтва ПАР расце за кошт прытоку чорных эмігрантаў з іншых краін Афрыкі.

Узровень жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдні даход насельніцтва набліжаецца да ніжняй мяжы сярэднесусветнага даходу. Аднак у цэлым эканамічнае становішча грамадства вельмі няўстойлівае. Рэжым апартэіду, які панаваў тут доўгі час, і папярэдні каланіялізм адбіліся на сацыяльна-маёмасным расслаенні грамадства. Каля 15% насельніцтва жывуць у найлепшых умовах, тады як каля 50% (у асноўным, чорныя) жывуць у параўнальна бедных умовах, якія, аднак, нашмат лепш, чым жахлівая галеча іншых афрыканскіх дзяржаў. Далёка не ва ўсіх жыхароў ёсць электрычнасць і водазабеспячэнне, а дрэнныя санітарныя ўмовы ў многіх паселішчах спрыяюць распаўсюджванню розных захворванняў. Такія рэзкія кантрасты прыводзяць да напругі сацыяльнай абстаноўкі. У ПАР вельмі высокі ўзровень злачыннасці. У асноўным яна прысутнічае ў бедных раёнах. Сярэдняя працягласць жыцця ў краіне — усяго толькі 49,41 гадоў (у 2012), аднак яна істотна вырасла з 2000 года, калі складала 43 гады. Незвычайны факт заключаецца ў тым, што ў жанчын сярэдні тэрмін жыцця менш, чым у мужчын.

У ПАР беспрацоўе складае 40%. Траціна насельніцтва, якая працуе, зарабляе менш за 2 долара ў дзень. Па ўзроўні адукацыі краіна займае 143-е месца з 144-х. Узровень злачыннасці — адзін з самых высокіх у свеце. Колькасць забойстваў складае 31 у год на 100 тысяч насельніцтва[1].

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя сілы абароны былі створаны ў 1994 годзе пасля першых постапартэідных нацыянальных выбараў і прыняцця новай канстытуцыі, замяніўшы сабой Паўднёва-Афрыканскія сілы абароны (англ.: South African Defence Force, SADF).

Віды ўзброеных сіл[правіць | правіць зыходнік]

  • Сухапутныя войскі (англ.: South African Army)
  • Марскія сілы (англ.: South African Navy)
  • Ваенна-паветраныя сілы (англ.: South African Air Force)

Права[правіць | правіць зыходнік]

Прававая сістэма ПАР[2] увабрала ў сябе элементы адразу трох прававых сем'яў: рамана-германскай, англа-саксонскай і традыцыйнай. У цэлым, у сучаснай Паўднёвай Афрыцы пераважае рамана-германскае права, г. зн. назіраецца вяршэнства закона над усімі прававымі рашэннямі і выразнае падзел правы на прыватнае і публічнае. У краіне дзейнічае Канстытуцыя, прынятая ў 1996 годзе. Яна абараняе і гарантуе ўсе міжнародна прызнаныя правы чалавека. Але права ПАР не заўсёды было гуманным і талерантным. Доўгі час у ім знаходзіла сваё падмацаванне дыскрымінацыя чорнага насельніцтва, якая атрымала назву «апартэід». У выніку падзення палітыкі апартэіду і наступных доўгіх працэсаў заканатворчасці ў 1990-х гадах прававая сістэма ПАР была цалкам перагледжана, і з яе была выключана ўсялякая дыскрымінацыя па расавай прыкмеце. У 1994 годзе ў краіне быў заснаваны Канстытуцыйны суд.

Крымінальнае права[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-Афрыканская рэспубліка — адна з нешматлікіх краін, дзе дзейнічае крымінальная права па англійскаму ўзоры. Яно не кадыфікавана. Судовая сістэма складаецца з наступных інстанцый: Вярхоўны Апеляцыйны Суд, высокія суды і суды магістратаў. Вярхоўны Апеляцыйны Суд з'яўляецца галоўнай судовай інстанцыяй у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па крымінальных справах. Ён знаходзіцца ў Блумфантэйне, «судовай сталіцы» краіны. Пры рэжыме апартэіду для чорнага насельніцтва існавалі асобныя мясцовыя суды («суды правадыроў»), суддзямі у якіх былі таксама пераважна чорныя. У той жа час у агульнай судовай сістэме пераважная большасць суддзяў былі белымі. Асабліва жорсткія меры пакарання былі прадугледжаны для праціўнікаў палітычнага рэжыму — аж да смяротнага пакарання. Дазвалялася затрымліваць людзей на 5 сутак без суда і следства. Пасля падзення апартэіду многія нормы былі перагледжаныя. У 1994 годзе адменены Акт аб Унутранай Бяспекі, у 1995 годзе — смяротнае пакаранне, а ў 1997 годзе — юрыдычная лупцоўка. Пры пераглядзе прававой сістэмы ў 90-х гадах у краіне былі ўзаконеныя гомасэксуальныя шлюбы, што робіць яе адзінай у гэтым родзе краінай у Афрыцы.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ПАР — самая развітая на Афрыканскім кантыненце і адначасова адзіная краіна, якую не адносяць да Трэцяга свету. ВУП на 2009-ы год склаў 505 млрд дол. (26-е месца ў свеце). Рост ВУП быў на ўзроўні 5%, у 2008 годзе — 3%. Краіна ўсё яшчэ не ўваходзіць у лік развітых краін свету, нягледзячы на тое што яе рынак актыўна пашыраецца. Па парытэце пакупніцкай здольнасці займае 78-е месца ў свеце паводле дадзеных МВФ, паводле дадзеных Сусветнага банка 65-е, паводле дадзеных ЦРУ 85-е. Валодае велізарнымі запасамі прыродных рэсурсаў. Шырока развіты тэлекамунікацыі, электраэнергетыка, фінансавая сфера. Валюта: Паўднёваафрыканскі ранд, роўны 100 цэнтам. У ходу манеты вартасцю ў 1, 2, 5, 10, 20, 50 цэнтаў, 1, 2, 5 рандаў, банкноты — 10, 20, 50, 100 і 200 рандаў. Асноўныя артыкулы імпарту: нафта, прадукты харчавання, хімічныя тавары; экспарту: алмазы, золата, плаціна, машыны, аўтамабілі, абсталяванне. Імпарт (91 млрд дол. у 2008 годзе) перавышае экспарт (86 млрд дол. у 2008 годзе). Займае 39-е месца ў рэйтынгу краін па зручнасці вядзення бізнесу часопіса Forbes. Уваходзіць у міжнародную арганізацыю краін АКТ.

Рабочая сіла[правіць | правіць зыходнік]

З 49 мільёнаў насельніцтва Паўднёвай Афрыкі толькі 18 млн чалавек з'яўляюцца працаздольнымі. Беспрацоўных — 23% (у 2008 годзе). 65% працуе насельніцтва занята ў сферы паслуг, 26% — у прамысловасці, 9 % — у сельскай гаспадарцы (у 2008 годзе).

Галіны народнай гаспадаркі[правіць | правіць зыходнік]

Здабыўная прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Сваім апераджальным развіццём ПАР шмат у чым абавязаная багаццю прыродных рэсурсаў. Каля 52% экспарту прыпадае на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці. Шырока здабываюцца марганец, металы плацiнавай групы, золата, храміты, алюмінаглюкаты, ванадый і цырконій. Вельмі развіта здабыча вугалю — па выкарыстанні вугалю для вытворчасці электрычнасці ПАР займае 3-е месца ў свеце (з-за адсутнасці нафты каля 80% усёй выпрацаванай энергіі Паўднёвай Афрыкі грунтуецца на спальванні вугалю). Акрамя гэтага, на тэрыторыі краіны сканцэнтраваны запасы алмазаў, азбесту, нікеля, свінцу, урану і іншых важных карысных выкапняў.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі на большай частцы тэрыторыі краіны засушлівы клімат, толькі 15% яе плошчы прыдатна для вядзення сельскай гаспадаркі. Аднак, можна сказаць, што ў адрозненне ад большасці іншых краін Афрыкі, дзе адбываецца эрозія глеб, гэтыя 15% выкарыстоўваюцца з розумам — з мэтай аховы глеб і эфектыўнага вядзення сельскай гаспадаркі прымяняюцца перадавыя агратэхнічныя дасягненні Паўднёвай Афрыкі і вядучых краін свету. Гэта прывяло да дзіўных вынікаў: ПАР цалкам забяспечвае ўнутраныя харчовыя патрэбы, а таксама з'яўляецца адным з вядучых (а па некаторых параметрах і вядучым) пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі — краіна экспартуе каля 140 відаў садавіны.

Вінаробства[правіць | правіць зыходнік]

У ПАР вылучаюць тры зоны для вінаробства. Паўночна-Захад (Паўночны Кап — мыс) і Усходняе ўзбярэжжа (Квазулу-Наталь) не лічацца крыніцамі лепшых вінаў, так як там вельмі гарачы і засушлівы клімат. A вось Паўднёвы Захад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Заходні Кап) мае выдатны клімат для вінаробства.

Жывёлагадоўля[правіць | правіць зыходнік]

Мяса-малочная вытворчасць засяроджана на поўначы і ўсходзе правінцыі Свабодная Дзяржава, ва ўнутраных раёнах правінцыі Хатэнг і ў паўднёвай частцы правінцыі Мпумаланга. У Паўночным і Усходнім Капе распаўсюджаныя пароды мяснога напрамку. На засушлівыя тэрыторыі Паўночнага і Усходняга Капу, Свабоднай Дзяржавы і Мпумаланга прыпадаюць раёны авечкагадоўлі. На сусветны рынак пастаўляюцца скуркі каракулевых авечак. У вялікай колькасці разводзяць коз, у асноўным — 75 % — ангорскіх, чыя шэрсць высока цэніцца на Захадзе (да 50% сусветнай вытворчасці мохера прыпадае на Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку). Іншая найбольш распаўсюджаная парода — бурская каза, яе разводзяць на мяса. Па настрыгу казінай воўны (92 тыс. т у год) Паўднёвая Афрыка займае 4-е месца ў свеце. У параўнанні з такімі пераважна экстэнсіўнымі падгалінамі, як развядзенне буйной рагатай жывёлы і авечкагадоўля, птушкагадоўля і развядзенне свіней носяць больш інтэнсіўны характар і распаўсюджаныя на фермах паблізу буйных гарадоў — Прэторыі, Ёханэсбурга, Дурбана, Питэрмарыцбурга, Кейптаўна і Порт-Элізабэт. У апошнія гады — у асноўным у правінцыі Свабодная Дзяржава — актыўна развіваецца страусагадоўля. Паступова павялічваецца экспарт з ПАР мяса, скуры і пёраў гэтай птушкі.

Рыбалоўства[правіць | правіць зыходнік]

Па улову рыбы (каля 1 млн тон у год) ПАР займае вядучае месца ў Афрыцы. Асноўныя аб'екты промыслу — сардзіны, селядзец, хек, анчоўсы, марскі акунь, скумбрыя, трэска, капскі ласось, макрэль, монкфіш. Акрамя таго, здабываюцца крэветкі, амары, тунцовыя, лангусты, вустрыцы, васьміногі, акулы, чые плаўнікі карыстаюцца попытам у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама капскі цюлень. Рыбная лоўля ажыццяўляецца, галоўным чынам, у заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Афрыкі, акое амываецца Бенгельскай акіянічнай плынню, у прамысловай зоне шырынёй 200 марскіх міль. Каля 40% ўлову прыпадае на прэснаводную рыбу, якая здабываецца ў рэках Эландс, Лімпапо і іншых, а таксама шляхам гадоўлі ў штучных вадаёмах[3].

Лесаводства[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная зона — паўднёвая частка правінцыі Квазулу-Наталь. Натуральныя лясы займаюць 180 тыс. га, гэта значыць усяго 0,14% тэрыторыі краіны. Большая частка дзелавой драўніны паступае з лесапасадак, плошча якіх складае толькі 1% тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Прыкладна палова лясных «плантацый» засаджаны хвояй, 40 % — эўкаліптам і 10 % — мімозай. Вырошчваюцца таксама жоўтае і чорнае дрэва, капскі лаўр, асегаі і камасі. Таварнай кандыцыі дрэвы дасягаюць у сярэднім за 20 гадоў — у адрозненне ад дрэў, якія растуць у Паўночным паўшар'і, дзе гэты працэс цягнецца ад 80 да 100 гадоў. Штогадовы аб'ём драўніны, якая паступае на рынак, складае 17 млн куб. м. У ПАР працуе больш за 240 дрэваапрацоўчых і лесапрамысловых прадпрыемстваў. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае 35-40% усяго экспарту, што складае 5% ВУП Паўднёвай Афрыкі.

Эканамічная палітыка дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічная палітыка дзяржавы накіравана на стабілізацыю эканомікі. Паводле статыстыкі The Heritage Foundation рэспубліка знаходзіцца на 57-й пазіцыі ў свеце па свабодзе эканомікі. У ПАР усталяваны адносна высокі падаходны падатак (да 40% у залежнасці ад узроўню даходу)[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Мовы ПАР




  1. Юлия Латынина. Праверана 14 снежня 2013.
  2. Правовая система ЮАР, South African
  3. Fishing in South Africa, Country-Data (на английском языке)
  4. Index of Economic Freedom 2008 — The Heritage Foundation