Руанда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Руанда
Republika y'u Rwanda
République du Rwanda
Republic of Rwanda
Flag of Rwanda.svg Герб Руанды
Сцяг Руанды Герб Руанды

Каардынаты: 1°59′00″ пд. ш. 29°53′00″ у. д. / 1.983333° пд. ш. 29.883333° у. д. (G) (O) (Я)

Rwanda in its region.svg
Гімн: «Rwanda Nziza»
Дата незалежнасці 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі)
Афіцыйная мова французская, руанда, англійская
Сталіца Кігалі
Найбуйнейшы горад Кігалі
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Поль Кагамэ
П'ер Дамьен Хабумурэм'і
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
144-я ў свеце
26 338 км²
5,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

10 746 311 чал. (91-я)
421 чал./км²
ІРЧП (2007) 0.460 (нізкі) (167-ы)
Валюта Руандыйскі франк[1]
Інтэрнэт-дамен .rw
Тэлефонны код +250
Часавы пояс +2

Руанда, Рэспубліка Руанда — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Сталіца — Кігалі. Кіраўнік дзяржавы — Поль Кагамэ. Плошча=26,338 тыс. км.кв. Насельніцтва=9,038 млн чал. (2005 г.). Грашовая адзінка — Руандыйскі франк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнымі насельнікамі тэрыторыя Руанды былі пігмеі — тва. У пачатку II-га тыс. н.э. тут пасяліліся бантумоўныя земляробчыя плямёны хуту. Каля XVI ст.. іх падпарадкавалі жывёлаводы тутсі, якія стварылі тут дзяржаўнае аб'яднанне на чале з мвамі (каралём). Меншасць тутсі складала касцяк кіруючай эліты, якая панавала над большасцю — хуту. У 1898 г. Руанда анексіравана Германіяй і далучана да германскай Усходняй Афрыкі. У 1916 г. Руанду акупіравала Бельгія, якая пасля Першай сусветнай вайны атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне Руандай. З 1946 г. Руанда — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Бельгіі. У 1959 г. прадстаўнікі хуту заснавалі Рух за эмансіпацыю (з 1960 г. Рэспубліканска-дэмакратычны рух Пармехуту, РДР Пармехуту) на чале з Г.Кайібандам. На першых усеагульных выбарах 1961 г. перамог РДР Пармехуту. У верасні 1961 г. скасавана манархія, што суправаджалася сутыкненнямі паміж хуту і тутсі, у выніку чаго каля 200 тысяч тутсі знайшлі прытулак ва Угандзе.

1 ліпеня 1962 г. абвешчана незалежнасць Руанды, першым прэзідэнтам стаў Г.Кайібанда. У снежні 1963 г. адбыліся новыя сутыкненні паміж хуту і тутсі, пачалося выцясненне тутсі з дзяржаўнага апарату. У ліпені 1973 г. ваенныя на чале з генералам Ж.Хаб’ярыманам здзейснілі дзяржаўны пераварот. У снежні 1978 г. прынята новая канстытуцыя Руанды, Хаб'ярымана абраны прэзідэнтам краіны. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй абвешчаны Нацыянальны рух за развіццё (заснаваны ў 1975 г.). У кастрычніку 1990 г. з тэрыторыі Уганды ў Руанду ўварваліся ўзброеныя атрады Патрыятычнага руандыйскага фронту (ПРФ), створанага эмігрантамі-тутсі. 4 жніўня 1993 г. паміж ПРФ і ўрадам Руанды падпісана пагадненне аб спыненні агню і стварэнні кааліцыйнага ўрада. 6 красавіка 1994 г. быў збіты самалёт, на якім ляцнў Хаб'ярымана, і ён загінуў, у чым абвінавацілі тутсі. Міліцыя хуту пачала масавае фізічнае знішчэнне тутсі; у выніку генацыду загінулі да 1 млн чалавек. У адказ ПРФ разгарнуў наступленне і авалодаў усёй тэрыторыяй Руанды. Больш за 2 млн хуту ўцяулі ў суседнія краіны. У ліпені 1994 г. прэзідэнтам Руанды абвешчаны выхадзец з хуту П.Бізімунгу, віцэ-прэзідэнтам — выхадзец з тутсі П.Кагаме. У 1997 г. войскі Руанды дапамаглі скінуць рэжым Мабуту Сесе Сека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а з верасня 1998 г. удзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце ў гэтай краіне. У красавіку 2000 г. новым прэзідэнтам Руанды абраны П.Кагаме.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. Назва «руандыйскі франк» — паводле Вялікай савецкай энцыклапедыі (гл. раздзел Спасылкі).