Ідыш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

І́дыш (ייִדיש, ідыш; Yiddish, Jiddisch, Jidisch) — мова з сям'і германскіх моў, на якой у пачатку XX стагоддзя гаварыла каля 11 млн. яўрэяў па ўсім свеце. Назва ідыш азначае «жыдоўскі» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад тайч (з ідыша ייִדיש־דײַטש) ідыш-тайч — жыдоўскі нямецкі, ці па іншай версіі — «тлумачэнне» ў сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэння жыдоўскіх тэкстаў пры іх вывучэнні).

Ідыш узнік у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе паміж IX і XII стагоддзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў (70-75 %) з шырокімі запазычаннямі з іўрыта і арамейскае мовы (каля 15 %), а таксама з раманскіх і славянскіх моў (у дыялектах дасягае 20 %). Сплаў моў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю слоў нямецкага кораня з сінтаксічнымі элементамі семіцкіх і славянскіх моў. Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага ашкеназкія жыды.

У ідышы ў савецкі час існавала падзяленне на два правапісы. Каменем сутыкнення былі словы са старажытнаяўрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна з біблейскімі крыніцамі, а другі, савецкі, варыянт, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў і патрабаваў пісаць старажытнаяўрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжанне. Гэты другі правапіс, магчыма, больш практычны, але ж разам з тым адарваны ад жыдоўскае традыцыі.

У 1920-я гады ідыш быў адной з афіцыйных моў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нараўне з беларускай, польскай і рускай мовамі.

Літаратура на ідышы[правіць | правіць зыходнік]

Да найбольш вядомых пісьменнікаў на мове ідыш належаць: Мендэле Мойхер-Сфорым, Шалом Алэйхем, Іцхак Лейбуш Перац, Шалом Аш, Іцхак Башэвіс Зінгер, Мардэхай Гебіртыг і Аўрагам Суцкевер. Мендэле Мойхер-Сфорым і Аўрагам Суцкевер нарадзіліся на беларускай зямлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
װיקיפּעדיע