Горад Любляна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Любляна
славенск.: Ljubljana
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ljubljana.jpg
Любляна з замка

Каардынаты: 46°03′00″ пн. ш. 14°31′00″ у. д. / 46.05° пн. ш. 14.516667° у. д. (G) (O) (Я)46°03′00″ пн. ш. 14°31′00″ у. д. / 46.05° пн. ш. 14.516667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Жупан
Зоран Янковіч
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
ням.: Laibach
Плошча
275 км²
Вышыня цэнтра
298 м
Афіцыйная мова
славенская мова
Насельніцтва (2008)
280 000[1] чалавек
Шчыльнасць
1018 чал./км²
Агламерацыя
550 000[1] чалавек
Нацыянальны склад
пераважна славенцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
01
Аўтамабільны код
LJ
Афіцыйны сайт
http://www.ljubljana.si/
(славенск.)  (англ.) 

Любляна (Славенія)
Любляна
Любляна

Любляна (славенск.: Ljubljana , ням.: Laibach, італ.: Lubiana) — самы буйны горад і сталіца Славеніі. Насельніцтва — 323 тыс. чал. (1990). Горад размешчаны ў межгорнай катлавіне, па абодвух берагам ракі Любляніца, бліз яе ўпадзення ў раку Сава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У I ст. на месцы горада быў размешчаны ўмацаваны рымскі вайсковец лагер, які затым стаў горадам Эмона (знішчаны варварамі ў V ст.). Як славянскае селішча Любляна ўпершыню згадваецца ў 1144 г. У XIII ст. атрымала правы горада (нямецкая назва — Лайбах), адміністрацыйны цэнтр Крайны. У 1335 г. горад перайшоў у валадарства аўстрыйскіх Габсбургаў. З XV ст. рэзідэнцыя біскупа. З 1809 г. галоўны горад Ілірыйскіх правінцый, створаных па распараджэнні Напалеона I. Пасля Венскага кангрэса (1814—1815) далучана да Аўстрыйскай імперыі. У 1821 г. тут праходзіў кангрэс Святога саюза (Лайбахскі кангрэс), на якім прысутнічаў расійскі імператар Аляксандр I. C 1918 г. у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. — Каралеўства Югаславія) у якасці сталіцы Славеніі. У красавіку 1941 г. акупаваная войскамі Італіі, з 1943 г. — Трэцяга рэйха. У маі 1945 г. горад вызвалены Народна-вызваленчым войскам Югаславіі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

З антычных часоў у Любляне захаваліся астаткі акведука, некропаля і гарадскіх умацаванняў. Гістарычнае ядро горада — крэпасць Град (IX ст.).

У горадзе размешчаныя Люблянскі ўніверсітэт (заснаваны 1595—1596 гг. як езуіцкі каледж, рэарганізаваны 1809—1810 гг. і ў 1919 г.), Славенская Акадэмія навук і мастацтваў, Вышэйшая педагагічная школа, Славенская філармонія (заснаваная ў 1702 г.), Нацыянальная бібліятэка Славеніі і ўніверсітэцкая бібліятэка (заснаваная ў 1774 г.), Нацыянальная і Сучасная галерэі, Нацыянальны і этнаграфічны музей Славеніі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурнае аблічча Любляны — стыль барока: Палац біскупа (XVI ст.), сабор Святога Мікалая (пачатак XVIII ст.; архітэктар А. Поццо), ратуша (пачатак XVIII ст.; архітэктар Г. Мачэк), некалькі цэркваў XVII—XVIII стст., Гатэль «Уньён», будынак універсітэцкай бібліятэкі (пачатак XX ст.; мадэрн; архітэктар Й. Плечнік), будынак Народнай скупшчыны (1950-я гг.; архітэктар У. Гланц), спартыўная зала «Ціволі», Дом друку (1960-я гг.; архітэктары М. Боціч, Б. Коцмут).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Population by age groups and sex, municipalities, Slovenia. Праверана 31 ліпеня 2008.