Славенія
|
|||||
Гімн: «Zdravljica» | |||||
Дата незалежнасці | Абвешчана 25 чэрвеня 1991 Прызнана ў 1992 (ад распаду Югаславіі) |
||||
Афіцыйная мова | славенская | ||||
Сталіца | Любляна | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Любляна, Марыбор, Цэле, Крань, Вяленье | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Борут Пахар Міраслаў Цэрар |
||||
Дзярж. рэлігія | каталіцтва | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
150-я ў свеце 20 253 км² 0,6 |
||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
2 053 355 чал. (144-я) 99 чал./км² |
||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$58,979 млрд.[1] (87-ы) $29 179[1] |
||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$52,430 млрд.[1] (74-ы) $25 939[1] |
||||
Валюта | Еўра [2] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .si | ||||
Тэлефонны код | +386 | ||||
Часавы пояс | +1 | ||||
Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае вынахад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы.
Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Славянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст. н. э. У VII ст. яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія ў абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў.
Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове. У XIV ст. тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску.
Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст. спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст. гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне
У 1809—1813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый. У XIX ст., асабліва падчас Рэвалюцый 1848—1849 гг. у Аўстрыі і пасля яе, у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна).
У 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія.
У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў-восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбор.
Каралеўства Югаславія распалася падчас Другой Сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945. Прычым ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка.
Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця.
Вайна за незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]
Вайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНВ склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія грамадзянскія асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Геаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 297. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Slovenia.si. Your gateway to information on Slovenia.
- Government of the Republic of Slovenia
- Славутасці Славеніі — 360° панарамы гарадоў, замкаў, пячор, паркаў і г. п.
- Славенія
- Славенія
- Славенія
|
|