Харватыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Харватыя
Republika Hrvatska
Flag of Croatia.svg Герб Харватыі
Сцяг Харватыі Герб Харватыі
EU-Croatia.svg
Гімн: «Lijepa naša domovino»
Заснавана VIII стагоддзе
Дата незалежнасці 25 чэрвеня 1991 (ад Югаславіі)
Афіцыйная мова Харвацкая
Сталіца Заграб
Найбуйнейшыя гарады Заграб, Спліт, Рыека, Осіек
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Старшыня Урада
Старшыня Сабара
Калінда Грабар-Кітаравіч
Зоран Міланавіч
Ёсіп Лека
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
126-я ў свеце
56.594 км²
1,09
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

4.284.889[1] чал. (124-я)
75,8 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$80,620 млрд
$18.314
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$61,280 млрд
$13.920
ІРЧП (2013) 0,805 (вельмі высокі) (47-ы)
Этнахаронім Харваты
Валюта Харвацкая куна
Інтэрнэт-дамены .hr, .eu
Код ISO HR
Тэлефонны код +385
Часавы пояс +1

Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва адбываецца па этноніме народа — харваты. Сталіца і найбуйны горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам. Нацыянальная валюта — куна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Славянскія плямёны харватаў, далыя пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагоддзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адным з наймоцных у рэгіёне, але ў 1102 г. у выніку дынастычнага крызісу краіна патрапіла ў залежнасць ад Каралеўства Венгрыі. У сярэдзіне XV стагоддзя венгерскі ўплыў на поўначы краіны змяніўся турэцкім, у той час як Далмація патрапіла пад кантроль Венецыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 г. Харватыя склала звяз з імперыяй Габсбургаў для супрацьдзеяння турэцкай экспансіі.

У перыяд з 1797 па 1815 г. Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Венгрыі. Пасля Першай Сусветнай вайны у 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, хоць Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава было пераназвана ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой Сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павеліча была створана пранацысцкая Незалежная Дзяржава Харватаў (усташы). Пад націскам камуністычна наладжаных партызанскіх атрадаў Іосіпа Броза Ціта рэжым Павеліча быў звержанны і была створаная Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсць федэральных рэспублік: Сербія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Боснія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвясціла незалежнасць, прызнаную міжнароднай супольнасцю ў 19911992 гадах, пачалася вайна за незалежнасць, якая доўжылася да канца 1995 г. Абвяшчэнне незалежнасці Харватыяй і Славеніяй стала пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасць краіны была адноўленая ў 1998 г. Першым прэзідэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.

Палітычная структура[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сербіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі хрэбтамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.

Тапаграфічная карта Харватыі

Славонія – раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (з'яўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе размешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка – гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землетрасеннеы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых выспак. (усяго каля 1 185).

У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынентальны клімат з цёплым летам (+20°С - +23°С) і прахалоднай зімой (-1°С - +3°С); у Далмацыі і Істрыі – міжземнаморскі субтрапічны клімат з цёплым, амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). У зімку пераважае халодны паўночна-усходні вецер “бура”. У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700 – 1000 мм, на Адрыятычным узбярэжжы – 800 – 1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі – Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера – Вранска.

У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі – лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узбярэжжы і астравах – субтрапічная расліннасць; у гарах – дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасвішчы – 22%. У лясах жывуць волкі, мядзведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Харватыя мае развітую рыначную эканоміку. Звесткі Міжнароднага Валютнага Фонду сведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд. долараў, ці 18 191 долараў на чалавека. Агенцтва Еўрастат сведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэння па Еўрапейскаму Звязу. Сярэдні заробак у краіне склаў у ліпені 2012 года 5 492 куны (912 долараў) за месяц, а Міжнародная Прафсаюзная арганізацыя ацэньвае песпрацоў'е ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.

У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сектара паслуг (66%), прамысловасць складае 27,2%, сельская гаспадарка – 6,8%. Прамысловасць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд. кунаў (8,65 млрд. еўра), а імпарт 110,3 млрд. кунаў (14,7 млрд. еўра). Самым буйным знешнегандлёвы партнёрам краіны з'яўляецца Еўрапейскі Саюз.

Прыватызацыя і развіццё эканомікі краіны пачалося з фарміравання новага ўрада Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 года. Наступствам вайны стала значнае разбурэнне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнанні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забяспечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасць дзяржаўнай сістэмы кіравання. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўню карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны з'яўляецца буйныя знешнія запазычанасці, якія складаюць больш за 34 млрд. еўра ці 89,1 СУП краіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва — 4 млн 700 тыс. Нацыянальны склад, паводле перапісу насельніцтва 2001 г.:

Рэлігія —

  • каталікі (87,8 %),
  • праваслаўныя (4,4 %)
  • іншыя хрысціяне (0,4 %)
  • мусульмане (1,3 %)
  • іншыя (0,9 %)
  • атэісты (5,2 %)

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-харвацкія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Харватыя ўсталяваныя 25 верасня 1992 года. З красавіка 2009 года Пасол Рэспублікі Харватыя ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы У.І. Варанецкі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Ёсіпавічу 20 снежня 2011 года. Двухбаковы палітычны дыялог паміж Беларуссю і Харватыяй ажыццяўляўся ў апошнія гады шляхам правядзення двухбаковых кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі (у 2001, 2003 і 2011 гадах), а таксама двухбаковых сустрэч падчас розных міжнародных мерапрыемстваў.

У лістападзе 1998 года ў рамках саміту кіраўнікоў урадаў краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з Прэм'ер-міністрам Харватыі. У чэрвені 2000 года ў рамках міністэрскай канферэнцыі ЦЕІ адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Харватыя.

8-10 сакавіка 2010 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Харватыі на чале з віцэ-прэзідэнтам Эканамічнай палаты Харватыі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • З Харватыі пайшла мода на нашэнне гальштукаў, а таксама само слова «гальштук» у некаторых мовах. Падчас трыццацігадовай вайны французам спадабалася, як харвацкія вершнікі вязалі на шыю хусткі. Распавядаюць, што французы паказвалі на грудзі харватам і пыталі, «што гэта такое?». Харваты думалі, што іх пытаюць «хто ты такі?» і адказвалі «харват». Так з'явілася французскае слова «Cravate» («гальштук»). З французскай гэтае слова перавандравала ў шматлікія еўрапейскія мовы.
  • У харвацкай пісьменнасці нараўне з лацінкай доўга захоўвалася глаголіца. Яшчэ ў 18-м стагоддзі па ўрачыстых выпадках узводзілі каменныя пліты, спярэшчаныя глаголіцай.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]