Эстонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эстонская Рэспубліка
Eesti Vabariik
Flag of Estonia.svg Герб Эстоніі
Сцяг Эстоніі Герб Эстоніі

Каардынаты: 58°50′00″ пн. ш. 25°38′00″ у. д. / 58.833333° пн. ш. 25.633333° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Estonia.svg
Гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm
(Мая Айчына, маё шчасце і радасць)»
Дата незалежнасці 20 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Эстонская
Сталіца Талін
Найбуйнейшыя гарады Талін, Тарту, Нарва, Кохтла-Ярвэ, Пярну
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Рыйгікогу
Тоамас Хендрык Ільвес
Тааві Рыйвас
Эйкі Нестар
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

1.286.479 чал. (154-я)
1.294.455 чал.
29 чал./км²  (181-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$29,944 млрд
$22.351
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$24,284 млрд
$18.127
ІРЧП (2013) 0,846 (вельмі высокі) (33-ы)
Этнахаронім Эстонцы
Валюта Еўра (€) (EUR)
Інтэрнэт-дамены .ee, .eu
Код ISO EE
Тэлефонны код +372
Часавы пояс +2

Эсто́нія (эст.: Eesti), афіцыйная назва — Эсто́нская Рэспу́бліка (эст.: Eesti Vabariik) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе, на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, абмываецца водамі Фінскага і Рыжскага заліваў. На ўсходзе мяжуе з Расіяй (працягласць мяжы 294 км), на поўдні з Латвіяй (339 км). На поўначы, у Фінскім заліве, праходзіць марская мяжа з Фінляндыяй. На поўначы і захадзе абмываецца водамі Балтыйскага мора. З'яўляецца членам Еўрапейскага саюза, Еўразоны, НАТА і ўдзельнікам Шэнгенскага пагаднення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытныя часы Эстонія была заселена плямёнамі фіна-уграў. Хрысціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. Буйнейшае выступленне эстаў супраць іншаземцаў вядомае пад назвай Паўстанне Юр'евай ночы (1343—1345). За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швецыі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, і ўрэшце рэшт Расійскай Імперыі. Да 1918 года пануючым класам заставаліся остзейскія немцы, рэшткі якіх з'ехалі ў Германію пасля Другой Сусветнай Вайны.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і распаду Расійскай імперыі, Эстонія 24 лютага 1918 года абвясціла незалежнасць. У чэрвені 1940 года краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-германскім дагаворам. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкай акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстонія аднавіла 20 жніўня 1991 года.

Пасля канчатковага вываду расійскіх войск 31 жніўня 1994 года Эстонія змагла развіваць актыўныя сувязі з Заходняй Еўропай. 29 сакавіка 2004 года Эстонія далучылася да NATO, а 1 мая 2004 года — да Еўрапейскага Саюза.

Палітыка і дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія — унітарная дэмакратычная рэспубліка. Прэзідэнт Эстоніі абіраецца аднапалатным парламентам на пяць год. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзідэнтам прэм'ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзідэнтам са згоды парламенту.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (Riigikogu — «Дзяржаўная Асамблея»), які складаецца са 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.

Судовая ўлада прадстаўлена Нацыянальным Судом (эст.: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намеснік Нацыянальнага Суда пажыццёва прызначаецца парламентам з намінацыі прэзідэнта.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — паветаў (эст.: маакондаў).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Эстонія ляжыць на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, паміж 57,3 і 59,5° паўночнай шыраты; і 21,5 і 28,1° заходняй даўгаты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 50 метраў.

Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя сланцы (або кукерсіт) і вапняк, а таксама лясы, якія займаюць 47 % тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш 1400 азёр (самае вялікае — Чудска-Пскоўскае возера мае плошчу 3555 км²), шмат балот, і ўзбярэжжа даўжынёй 3 794 км з шматлікімі залівамі, пралівамі, бухтамі. Колькасць астравоў раўняецца прыкладна 1500, самыя вялікія (якія таксама з'яўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.

Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамягі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).

Нацыянальны парк Вільсандзі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія — член Еўрапейскага Саюза, буйнейшай у свеце эканамічнай зоны. Пасля аднаўлення незалежнасці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасці энергетыкі, тэлекамунікацый, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.

Эстонія стала адной з найбольш дынамічных эканомік усходняй Еўропы і свету. Яна першай з былых рэспублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасці 1990 года і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжання годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавага крызісу ў Расіі 17 жніўня 1998 года Эстонія стала другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 года). Ужо да канца 2002 года Эстонія выканала большасць патрабаванняў для членства ў Еўрапейскім Саюзе, і 1 мая 2004 года стала членам ЕС.

Важная прычына росту эканомікі Эстоніі — інвестыцыі фінляндскіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасці на тэрыторыю краіны.

Моцна развіты сектар інфармацыйных тэхналогій. Эстонія займае першыя месцы ў свеце па карыстанні Інтэрнэтам і выкарыстанні найноўшых сродкаў сувязі.

Сукупны ўнутраны прадукт per capita складае $12 300 і з'яўляецца найвышэйшым сярод краін Балтыі.

У 1994 годзе Эстонія стала першай у свеце краінай, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26 %). У студзені 2005 года падатак на даходы фізічных асоб быў зменшаны да 24 %.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Амаль семдзесят працэнтаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна рускія, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэгіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая група этнічных фінаў.

Паводле перапісу ад 2002 года, этнічны склад Эстоніі наступны:

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскай канфесіі. Руская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераванням.

Прыкладна 32 % насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэлігіі:

Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і іўдзейскіх вернікаў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя руская і англійская. Эстонія вядомая, як краіна з найвышэйшым у свеце ўзроўнем пісьменнасці.

Беларуска-эстонскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 6 красавіка 1992 года[1].

У сакавіку 1994 года было афіцыйна адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Таліне, якое ў чэрвені 2010 года было рэарганізавана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2010 г. № 599).

Генеральнае консульства Эстонскай Рэспублікі ў Мінску было адкрыта ў ліпені 1995 года, а пасля ў кастрычніку 2009 года было пераўтворана ў Пасольства Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Атрымала развіццё міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У прыватнасці такія сувязі ўстаноўлены паміж такімі гарадамі / рэгіёнамі Беларусі і Эстоніі: Фрунзенскі раён г. Мінска — горад Маарду, Барысаў — г. Нарва, Пастаўскі раён — Йыхвіская воласць, Салігорск — Кохтла-Ярвэ, Мсціслаў — Сіламяэ, Браслаўскі раён — павет Рапла, Валожынскі раён — павет Йыгева.

Беларуская літаратура прадстаўлена ў Эстоніі дзякуючы дзейнасці перакладчыка Олева Йыгі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Зноскі