Воўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Воўк
Canis lupus 265b.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canis lupus Linnaeus, 1758

Падвіды
Гл. тэкст
Арэал падвідаў воўка
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   180596
NCBI   9612
EOL   328607

Воўк, шэры воўк, звычайны воўк (Canis lupus) — драпежнае млекакормячае з сямейства сабачых. Разам з каётам (Canis latrans) і шакалам (Canis aureus) утварае невялікі род ваўкоў (Canis). Паводле вынікаў вывучэння паслядоўнасці ДНК і дрэйфу генаў, воўк з'яўляецца простым продкам свойскага сабакі, які звычайна разглядаецца як падвід ваўка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Воўк — самая буйная сучасная жывёла ў сваім сямействе — даўжыня цела (без хваста) можа дасягаць 160 см, даўжыня хваста да 52 см, вышыня ў карку да 90 см; маса цела да 86 кг.

Афарбоўка шэрая; тундравыя ваўкі маюць святлейшую афарбоўку, пустынныя — шаравата-рудаватую.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Калісьці воўк меў значна большае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. У наш час яго арэал і агульная колькасць жывёл прыкметна зменшыліся, галоўным чынам у выніку чалавечай дзейнасці: змены прыродных ландшафтаў, урбанізацыі і масавага знішчэння. У многіх рэгіёнах свету воўк знаходзіцца на мяжы поўнага знікнення, хоць на поўначы мацерыкоў яго папуляцыя ўсё яшчэ застаецца стабільнай.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Харчуецца пераважна жывёльнай ежай: дзікімі і хатнімі капытнымі, сабакамі, зайцамі, дробнымі грызунамі. У перыяд размнажэння ваўкі жывуць парамі, позняй восенню і ў пачатку зімы часам збіраюцца ў зграі да 10-12 звяроў. Увесну пасля 62-65 дзён цяжарнасці самкі прыносяць ад 3 да 10-13 (часцей 5) сляпых ваўчанят, зрок з'яўляецца на 12-13-ы дзень. Толькі стэпавыя і пустынныя ваўкі рыюць норы, лясныя — выводзяць шчанят у логаве пад вывернутым дрэвам, у чаратах і іншых накрытых сухіх месцах. Падрослых ваўчанят бацькі кормяць адрыжкай са з'едзенага мяса, пазней — забітай здабычай. Увосень ваўчаняты пачынаюць выходзіць з дарослымі на паляванне. Ваўкі наносіць шкоду жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы.

Воўк у культуры[правіць | правіць зыходнік]

Герб Ваўкавыска
5 беларускіх рублёў, 1992