Палесціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гістарычныя межы Рымскай / Візантыйскай / Ісламскай Палесціны

Палесці́на (араб. فلسطين‎‎ — Філасцін, арам.: ܦܠܫܬ) פלשת), іўр.: tr. ארץ ישראל — эрэц Ісраэль) — гістарычная вобласць у Заходняй Азіі. Назва «Палесціна» паходзіць ад філістымлян. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар Ціт разбурыў у 73 годзе Іерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Іардан зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні Іўдзейскага царства.

Palestine-Mandate-Ensign-1927-1948.svg
PALESTINE FLAG
PALESTINE AND TRANSJORDAN UNDER BRITISH MANDATE
Dome In Jerusalem, The Capital City Of State Of Palestine
PALESTINE POUND
PALESTINE STAMP UNDER BRITISH MANDATE
PALESTINE STAMP UNDER BRITISH MANDATE
Mill (British Mandate for Palestine currency, 1927).jpg
British Mandate Palestinian passport.jpg
Palestine recognition only.svg
PALESTINE 1759
PALESTINE 1851
PALESTINE 1864
PALESTINE 1900
PALESTINE 1915
Palestine 1920
PALESTINE 1946
PALESTINE 1947

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Палесціна гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласці: Узбярэжная (да Міжземнага мора) раўніна, Галілея (паўночная частка), Самарыя (цэнтральная частка, паўночней за Іерусалім) і Іўдзея (паўднёвая частка, уключаючы Іерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняццямі аперуе Біблія. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Іўдзеі прынята зваць «Заходні бераг ракі Іардан». Галілея, Самарыя і Іўдзея складаецца з шэрагу горных куп, долаў і пустыняў.

Горы на поўдні — Іўдзейскае плато, у сярэдзіне Самарыйскія горы (Грызін, Гевал), далей Фавор (562 метры над узроўнем мора), Малы Хермон (515 м), Кармель (551 м), на поўначы Хермон (2224 м). У глыбокіх упадзінах значна ніжэй за ўзровень мора знаходзяцца Тыверыядскае возера (212 метраў ніжэй за ўзровень мора), Мёртвае мора (найглыбейшая ўпадзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй за ўзровень мора).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 3 тысячагоддзі да н.э. Палесціна была заселена плямёнамі ханаанеяў. З 13 стагоддзя да н.э. пачалося заваяванне тэрыторыі Палесціны старажытнаяўрэйскімі плямёнамі.

У 11 стагоддзі да н.э. старажытнаяўрэйскія плямёны заснавалі Іўдзейскае царства, распалае ў 928 годзе да н.э. на два: Ізраільскае царства (існавала да 722 года да н.э.) і ўласна Іўдзейскае царства (да 586 года да н.э.). Пасля Палесціна была заваявана старажытнаперсідскай дзяржавай Ахеменідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталамееў і Селеўкідаў (у 3—2 стагоддзях да н.э.).

З 63 года да н.э. Палесціна з'яўлялася рымскай правінцыяй і падзялялася на Іўдзею, Самарыю і Галілею Петрэю (Заіарданне). З 395 года — у складзе Візантыі. У 636 годзе Палесціна была заваявана арабамі, з 1099 па 1187 годы крыжакамі, якія заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. У 1516 годзе падпала пад уладу туркаў.

З канца XIX стагоддзя пачалося засяленне Палесціны яўрэямі, паслядоўнікамі ідэалогіі сіянізму. У 1900 годзе было 34 яўрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку XX стагоддзя насельніцтва складала каля 190 тыс. арабаў і 80 тыс. яўрэяў.

Брытанскі мандат[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя брытанскага мандата ў Палесціне.

У выніку Першай сусветнай вайны ў красавіку 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраванне тэрыторыяй Палесціны (быў зацверджаны Лігай Нацый у ліпені 1922 года). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палесціна ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, цяпер занятую Іарданіяй. 2 лістапада 1917 года ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую Дэкларацыю Бальфура, яякая змяшчала абяцанне садзейнічаць стварэнню ў Палесціне «нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Іарданія, з якога пасля (у 1946 годзе) было ўтворана незалежнае каралеўства Іарданія.

Стварэнне Ізраіля[правіць | правіць зыходнік]

14 мая 1948 года на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палесціны была аб'вешчана Дзяржава Ізраіль. У сярэдзіне 20 стагоддзя была ўтворана назва «палесцінцы» («палесцінскі народ», «арабскі народ Палесціны»).

Стварэнне Дзяржавы Ізраіль з'явілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэнне нацыянальнага ачага на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў вайне за незалежнасць у 19481949 гадах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палесціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 552—554

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі