Такелау

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Такелау
Tokelau
Tokelau
Flag of Tokelau.svg Герб Такелау
Сцяг Такелау Герб Такелау

Каардынаты: 9°07′05″ пд. ш. 171°51′38″ з. д. / 9.118056° пд. ш. 171.860556° з. д. (G) (O) (Я)

LocationTokelau.png
Нацыянальны гімн Такелау
Афіцыйныя мовы такелау, англійская
Сталіца
Найбуйнейшы горад Атафу
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кіраўнік дзяржавы
Адміністратар
Елізавета II
Дэвід Пейтан
Плошча
• Усяго
247-я ў свеце
12 км²
ВУП
  • Разам (1993)
  • На душу насельніцтва

$1,5 млн  (228-ы)
$1035
Этнахаронім такелау
Валюта Новазеландскі долар
Інтэрнэт-дамен .tk
Тэлефонны код +690
Часавы пояс -10

Такела́у (англ.: Tokelau) — залежная тэрыторыя Новай Зеландыі, размяшчаецца на трох каралавых атолах, якія маюць агульную назву — астравы Такелау.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Такелау былі заселеныя палінезійцамі, якія рухаліся з іншых астравоў Акіяніі. У 1889 годзе Вялікабрытанія ўсталявала тут свой пратэктарат, а ў 1916 годзе далучыла астравы да сваёй калоніі Астравы Гілберта і Лагуны. У 1925 годзе брытанцы перадалі ўладу над астравамі Новай Зеландыі. З 1926 да 1948 года Такелау былі далучаныя да Заходняга Самоа, якое ў той час таксама знаходзілася ў залежнасці ад Новай Зеландыі.

Да 1979 году на астравы прэтэндавалі Злучаныя Штаты, якія ў 1925 годзе анексавалі востраў Свейн які адносіўся да Такелау. У 1979 годзе паміж ЗША і Новай Зеландыяй была падпісана дамова, згодна з якой ЗША прызналі новазеландскую ўладу на Такелау, а Новая Зеландыя прызнала амерыканскую ўладу над Свейнам. Аднак гэтую дамову не прызнала мясцовая ўлада Такелау, якая лічыць Свейн сваёй тэрыторыяй.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Фармальна кіраўніком тэрыторыі з'яўляецца брытанская каралева Елізавета II, ад імя якой непасрэдным кіраўніком тэрыторыі з'яўляецца Дэвід Пэйтан. Мясцовым прэм’ер-міністрам з'яўляецца Курэса Насау, які кіруе мясцовай радай, што складаючаецца з прадстаўнікоў трох астравоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (45 дэпутатаў), у склад якога выбіраюцца па 15 прадстаўнікоў ад кожнага вострава.

Замежныя зносіны і абарону астравоў забяспечвае Новая Зеландыя, а ўсімі ўнутранымі справамі займаюцца мясцовыя ўлады.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Такелаў знаходзіцца на групе астравоў — астравы Такелау, якія складаюцца з трох каралавых атолаў: Атафі, Нукунону і Факаофа. Астравы знаходзяцца паміж Гаваямі і Новай Зеландыяй. Тут няма ніякіх марскіх партоў і аэрапортаў.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Такелау падзяляецца на тры адміністрацыйныя адзінкі згодна з колькасцю атолаў. Дынастычнае кіраванне мясцовымі ўладарамі атолаў было ліквідаванае ў 1916 годзе брытанцамі, але ў канцы 1980-х гадоў адбылася рэстаўрацыя дынастычнага кіравання, толькі цяпер мясцовыя ўладары завуцца Faipule, ці «кіраўнікі ўраду».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Такелаў мае вельмі слабую эканоміку. Дэфіцыт бюджэту складае 82 %, СУП на аднаго жыхара вагаецца вакол $1000 у год. Эканамічнае жыццё тэрыторыі трымаецца на дапамозе Новай Зэляндыі, якая капмэнсуе дэфіцыт бюджэта і з'яўляецца асноўным знешнеэканамічным партнёрам Такелау.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляюцца какосавая пальма, хлебнае дрэва, папая і бананы.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На выспах жыве 1411 чалавек (2011 г.), у асноўным такелау, палінезійцы, якія карыстаўцца англійскай і такелаўанскай мовамі. Слаба развітая эканоміка тэрыторыі выклікае працоўную міграцыю, якая кіруецца ў асноўным у бок Новай Зеландыі. Штогод колькасць насельніцтва скарачаецца на 0,9 %.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Такелау