Кірыбаці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кірыбаці
Ribaberikin Kiribati
Republic of Kiribati
Сьцяг Кірыбаці Герб Кірыбаці
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa» («Здароўе, мір і павага»)
Дзяржаўны гімн
«Teirake Kaini Kiribati»
Месцазнаходжаньне Кірыбаці
Афіцыйная мова Кірыбаці, ангельская
Сталіца Паўднёвая Тарава
Найбуйнейшы горад Паўднёвая Тарава
Форма кіраваньня рэспубліка
Анотэ Тонг
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
186-е месца ў сьвеце
811 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
197-е месца ў сьвеце
98 000
135/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
213 месца ў сьвеце
$602 млн
$6048
Валюта Даляр Кірыбаці, Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+12 да UTC+14 (UTC+12 да + 14)
+12 да +14 (UTC+12 да +14)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

12 ліпеня 1979
Аўтамабільны знак KIR
Дамэн верхняга ўзроўню .ki
Тэлефонны код +686
Мапа Кірыбаці

Кірыба́ці (па-ангельску: Kiribati) — астраўная краіна ў Ціхім акіяне. У склад краіны ўваходзяць 33 каралавыя астравы, якія расьцягнуліся на 3800 км уздоўж экватару. Сюды ўваходзяць астравы трох архіпэлягаў Мікранэзіі і Палінэзіі: астравы Гілбэрта (16 астравоў), астравы Фэнікс (8 астравоў) і астравы Лайн (8 астравоў). 21 з 33 астравоў маюць пастаяннае насельніцтва.

Назва «Кірыбаці» — гэта зьмененая мясцовымі жыхарамі ангельская назва галоўнай групы астравоў — астравоў Гілбэрта.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя людзі зьявіліся на выспах паміж 1000 і 1300 гадамі. Наступная хваля фіджыйцаў дапоўніла мікранэзійскую культуру астравоў палінэзійскімі элемэнтамі.

Першыя эўрапейцы зьявіліся тут у XVI стагодзьдзі. Але пастаянныя эўрапейскія паселішчы пачалі зьяўляцца тут у XIX стагодзьдзі, калі на астравах зьявіліся кітабоі і гандляры рабамі. Для мясцовага насельніцтва зьяўленьне прынесла шмат праблемаў, перш за ўсё сьмяротныя хваробы. Таксама ўзьніклі міжпляменныя канфлікты. У 1892 годзе Вялікабрытанія ўсталявала на астравах свой пратэктарат, які ў 1916 годзе быў пераўтвораны ў калёнію Выспы Гілбэрта і Лагуны.

Пад час Другой сусьветнай вайны астравы былі занятыя японскімі войскамі і былі далучаны да японскай лініі абароны ў Ціхім акіяне. У лістападзе 1943 году войскам саюзьнікаў пасьля цяжкіх баёў удалося прарваць японскую лінію абароны, гэты момант лічыцца паваротным у вайне на Ціхім акіяне.

Мясцовае самакіраваньне было ўведзенае на астравах у 1960-х гадах. У 1975 годзе астравы Эліс аддзяліліся ад калёніі і стварылі незалежную краіну — Тувалу. Астравы Гілбэрта атрымалі ўласны ўрад у 1977 годзе, і 12 ліпеня 1979 году атрымалі незалежнасьць з назвай Кірыбаці.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнт Кірыбаці мае назву «Maneaba ni Maungatabu», выбіраецца кожныя чатыры гады і складаецца з 36 дэпутатаў. Прэзыдэнт, г. зв. Beretitenti зьяўляецца адначасова і кіраўніком ураду.

Кожная з 21 заселеных астравоў мае ўласны ўрад, які займаецца справамі мясцовага самакіраваньня.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Кірыбаці ўваходзяць 33 астравы з архіпэлягаў Гілбэрта, Фэнікс, Лайн. Даўжыня ланцугу астравоў з захаду на ўсход складае 3800 км, а шырыня з поўначы на поўдзень каля 2000 км. Клімат на астравах экватарыяльны, пасатны. Усе астравы абкружаныя каралавымі рыфамі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірыбаці дзеліцца на 6 акругаў:

У краіне ёсьць 21 мясцовы ўрад на кожным з заселеных астравоў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кірыбаці мае невялікія радовішчы карысных выкапняў. На момант атрыманьня незалежнасьці ў 1979 годзе радовішчы фасфатаў, калісьці галоўнай крыніцы прыбытку, былі амаль вычарпаныя. У нашы дні нацыянальны прыбытак забясьпечваецца за кошт экспарту рыбы і копры. У апошнія гады эканоміка астравоў апынулася ў эканамічным крызысе.

Эканамічнаму разьвіцьцю перашкаджаюць нястача кваліфікаванай працоўнай сілы, неразьвітая інфраструктура і вялікая адлегласьць ад сусьветных рынкаў. Турызм прыносіць каля 20% нацыянальнага прыбытку. Значную ролю ў эканоміцы Кірыбаці грае міжнародная дапамога з боку Вялікабрытаніі і Японіі, доля якой складае 25—50% СУП. Колькасьць грошай, якія дасылаюцца кірыбаційцамі, працуючымі за мяжой, дасягае $5 млн штогод.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кірыбацісховішча мультымэдыйных матэрыялаў