Садружнасць нацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Садружнасць нацый
Commonwealth of Nations

Commonwealth of Nations.svg

Члены Садружнасці

Членства:

54 дзяржавы-члена
(членства Фіджы прыпынена)

Штаб-кватэра:

Сцяг Вялікабрытаніі Вэстмінстэр, Лондан

Афіцыйная мова:

Англійская

Кіраўнікі
Глава Садружнасці

Елізавета II

Генеральны сакратар

Сцяг Індыі К. Шарма

Chairperson-in-office

Сцяг Трынідада і Табага К. Персад-Бісесар

Заснаванне
Заснаванне

1926 / 1931 / 1949

thecommonwealth.org

Садружнасць нацый, да 1947 Брытанская Садружнасць — садружнасць арганізаваная ў 1931 г. з Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў — Канады, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскага Саюзу, Ньюфаўндленда і Ірландыі.

Пасля 2-й сусветнай вайны ў складзе Садружнасці засталася большасць колішніх калоній Вялікабрытаніі — каля 50 краін з агульнай тэрыторыяй больш 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках свету.

Садружнасць не мае ўстаноўчых пагадненняў, канстытуцыі, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы маюць поўным сувернітэтам ва ўнутраных і знешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канферэнцыях, рашэнні канферэнцый несапраўдныя для краін, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.), манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Бруней, Свазіленд і інш.).

Паводле канстытуцый 16 краін юрыдычна з'яўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае каралева Вялікабрытаніі, якая прадстаўленая ў краінах сваімі генерал-губернатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасці (11 краін у Амерыцы — Канада, Беліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краін размешчаных на Малых Антыльскіх астравах, 5 краін у Акіяніі — Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасці арыентуюцца на палітыку, прававую сістэму і традыцыі Вялікабрытаніі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 14. — Мн., 2002. — С. 79.