Атлянтычны акіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Атлянтычны акіян
A storm at Pors-Loubous.jpg

Атлянты́чны акія́н — другі паводле велічыні (пасьля Ціхага) акіян, аддзяляе Паўночную й Паўднёвую Амэрыкі ад Эўропы й Афрыкі. Плошча (з мара́мі) 106,4 млн км².

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Межы Атлянтычнага акіяну праходзяць па Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкай на захадзе. З Арктычным акіянам злучаецца праз Дацкі праліў, Грэнлядзкае, Нарвэскае і Баранцава мора. На ўсходняй мяжы акіяну палягае Эўропа, Гібральтарскі праліў (які злучае Атлянтыку зь Міжземным морам, а празь яго і з Чорным) і Афрыка.

На паўднёвым усходзе Атлянтычны акіян непасрэдна мяжуе з Індыйскім. Дакладная мяжа праходзіць па 20° у. д. ад мысу Ігольнага да Антарктыды. Але існуе і нядаўна вылучаны Паўднёвы акіян, зь якім Атлянтычны акіян мяжуе па 60° паралелі.

На паўднёвым захадзе Атлянтычны акіян злучаны зь Ціхім пралівам Дрэйка. Таксама абодва акіяны злучаюцца праз штучна створаны Панамскі канал. У заходняй частцы акіяну таксама вылучаюцца Карыбскае мора, Мэксыканскі заліў, Гудзонаў заліў, Паўночнае і Балтыйскае моры, і гэтак далей.

Па плошчы Атлянтычны акіян займае другое месца, займая 22% плошчы паверхні Зямлі. З мара́мі акіян займае плошчу 106 400 000 км², бяз мораў — 82 400 000 км². Аб’ём акіяну з мара́мі складае 354 700 000 км³, бязь іх — 323 600 000 км³.

Сярэдняя глыбіня акіяну з улікам мораў складае 3 339 мэтраў, бяз мораў — 3 926 мэтраў. Найглыбейшае месца ў акіяне — Пуэртарыканскі жолаб — складае 8 605 мэтраў[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Terrestrial globe.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Milwaukee Deep — Sea-Seek (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Атлянтычны акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Акіяны
АтлянтычныІндыйскіПаўднёвыАрктычныЦіхі