Цына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інд ← Цына → Антымон
Ge

Sn

Pb
Выгляд
срэбнабелы, мяккі мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Цына, Sn, 50
Катэгорыя элемэнту постпераходны мэтал
Група, пэрыяд, блёк карбонавая, 5, p
Адносная атамная маса 118,710 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Kr] 4d10 5s2 5p2
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 18, 4
Electron shell 050 Tin.svg
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер срэбны, шэры
Фаза цьвёрдае цела
Структура крышталічнай краты tetragonal white (β)
Уласьцівасьці атама

Цы́на (па-лацінску: Stannum) Snхімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 50. Срабрыста-белы мэтал. Цына паказвае хімічнае падабенства з абодвамі суседнімі элемэнтамі з пэрыядычнай табліцы, германам і волавам, і мае два магчымыя станы акісьленьня. Цына зьяўляецца 49-м самым распаўсюджаным элемэнтам і мае, з 10 стабільных ізатопаў, найбольшую колькасьць стабільных ізатопаў у пэрыядычнай табліцы. Цыну атрымліваюць галоўным чынам зь мінэральнага касытэрыту, дзе яна маецца ў выглядзе дыяксіду цыны (SnO2).

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па распаўсюджанасьці ў зямной кары займае 47-е месца. У самародным стане практычна не сустракаецца, знаходзяць цыну пераважна ў выглядзе мінэралаў касытэрыта і станіна. Галоўныя пастаўшчыкі цыны на сусьветны рынак — Балівія, Інданэзія, Малайзія, Расея, Казахстан, Нігерыя.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля паловы ўсёй здабыванай цыны ідзе на выраб белай бляхі (ліставое жалеза, пакрытае цынаю), зь якой вырабляюць кансэрвавыя банкі. Чыстую цыну прымяняюць у электрычных кандэнсатарах.

Існуюць шматлікія сплавы цыны: зь медзьдзюбронза, зь бісмутам, кадмам — шматлікія прыпоі, з медзьдзю і антымонам — бабіты (сплавы для падшыпнікаў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў