Бэліз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэліз
Belize
Сьцяг Бэлізу Герб Бэлізу
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Sub Umbra Floreo
Дзяржаўны гімн
«Land of the Free»
Месцазнаходжаньне Бэлізу
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Бэльмапан
Найбуйнейшы горад Бэльмапан
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Лізавета II
Колвіл Янг
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
150-е месца ў сьвеце
22 966 км²
0,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
174-е месца ў сьвеце
297 651
12/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
163 месца ў сьвеце
$2,098 млрд
$8400
Валюта Бэліскі даляр (BZD)
Незалежнасьць
ад Злучанага Каралеўства

21 верасьня 1981
Аўтамабільны знак BZ
Дамэн верхняга ўзроўню .bz
Тэлефонны код +501
Belize pol 03.jpg

Бэліз — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню тэрыторыя Бэлізу была заселеная мая блізу 1500 год да нашай эры. У выніку ахэалягічных дасьледаваньняў былі знойдзеныя паселішчы Caracol, Lamanai, Lubaantun і інш. Упершыню эўрапейцы дасягнулі Бэлізу ў 1502 годзе. Гэта была экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба. Першае паселішча эўрапейцаў было заснаванае ў 1638 годзе. Гэта былі ангельцы. У наступныя 150 гадоў былі заcнаваныя шматлікія іншыя ангельскія паселішчы. У 1840 годзе на тэрыторыі Бэлізу заснаваная «калёнія Брытанскага Гандурасу». У 1862 годзе Бэліз стаў калёніяй кароны. Напрацягу больш чым 100 гадоў у Бэлізе кіраваў урад, прызначаны Ангельшчынай. Але ў студзені 1964 году Ангельшчына дазволіла Бэлізу ўтварыць самастойны ўрад з кабінэтам міністраў.У 1973 годзе Брытанскі Гандурас перайменаваны ў Бэліз. 21 верасьня 1981 году атрыманая поўная незалежнасьць[1]. і

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэліз разьмешчаны ў Цэнтральнай Амэрыцы, на ўзьбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе з Гўатэмалай ды Мэксыкай. Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы 542 км, у тым ліку з Гўатэмалай 266 км і з Мэксыкай 276 км. Працягласьць лініі ўзьбярэжжа — 386 км. Плошча краіны складае 22966² км, у тым ліку 22806² км сушы. Паводле агульнай плошчы Бэліз займае 152-е месца ў сьвеце. 160 км² займаюць вадаёмы. Клімат трапічны, вельмі сьпякотны і вільготны. Сэзон дажджоў ад маю да лістападу, сухі сэзон ад лютага да маю. Рэльеф плоскі, забалочаны. На поўдні невысокія горы. Самая высокая кропка — Doyle’s Delight (1160 м). Найбольш значнымі прыроднымі рэсурсамі зьяўляецца ворыва, драўніна, рыба, гідраэнэргія. Паводле ацэнкі 2011 году, 6,9% тэрыторыі займаюць сельскагаспадарчыя тэрыторыі (ворыва 3,3%, сады 1,4%, пасьбішча — 2,2%), 60,6% займаюць лясы, 32,5% — астатняе. 30 км тэрыторыі арашаецца (паводле зьвестак на 2003 год). Частыя прыродныя пагрозы. Ад чэрвеня да лістапада праходзяць спусташальныя ўраганы. Берагі затапляюцца (асабліва на поўдні). Сярод праблем навакольнага асяродзьдзя — дэградацыя лясоў, забруджваньне вады, выкіды прамысловасьці, зьбядненьне глебы, забруджваньне сьмецьцем. Краіна падпісала Кіёцкі пратакол. Адзіная краіна Цэнтральнай Амэрыкі без выхаду да Ціхага акіяну[2].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Belize Facts — Caribbean Gateway to Central America TravelBelize.org(анг.)
  2. ^ Belize The World Factbook(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэлізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў