Татарстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Рэспубліка Татарстан
рас. Республика Татарстан
тат.
Татарстан Республикасы
Coat of Arms of Tatarstan.svg
Flag of Tatarstan.svg
Герб Сьцяг
Гімн: Гімн Татарстану
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Казань
Улучае 43 раёны,
14 местаў рэспубліканскага падпарадкаваньня
Найбольшы горад Казань
Іншыя буйныя гарады Казань, Наберажныя Чалны, Ніжнекамск, Альмецьеўск
Дата ўтварэньня 27 траўня 1920 (як Татарская АССР)
30 жніўня 1990 (як Татарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
7 лютага 1992 (як Рэспубліка Татарстан)
Прэзыдэнт Рустам Мініханаў
Прэм'ер-міністар Ільдар Халікаў
Афіцыйныя мовы расейская, татарская
Насельніцтва (2013)
Green Arrow Up Darker.svg3 822 038 (8-е месца)
Шчыльнасьць 56,33 чал/км² чал./км²
Нацыянальны склад татары, расейцы
Канфэсійны склад мусульмане, хрысьціяне
Плошча 67 847 км² км² (44-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 ~200 м
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Татарстан
Рэспубліка Татарстан на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Код ISO 3166-2 RU-TA
Код аўтам. нумароў 16
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Tatar03.png

Рэспу́бліка Татарста́н, Татарста́н (па-расейску: Республика Татарстан, па-татарску: Татарстан Республикасы) — суб'ект Расейскае Фэдэрацыі (рэспубліка), знаходзіцца ў Прыволскай фэдэральнай акрузе.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Татарстан знаходзіцца ў цэнтры Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, прыкладна ў 797 км на ўсход ад Масквы, на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў — Волгі ды Камы.

Плошча Татарстану — 68 000 км², працягласьць тэрыторыі — 290 км з поўначы на поўдзень і 460 км з захаду на ўсход.

Татарстан мяжуе толькі зь іншымі суб'ектамі фэдэрацыі Расеі: Башкартастанам на ўсходзе, Арэнбурскаю, Самарскаю, Ульянаўскаю абласьцямі на поўдні, Чувашыяй на захадзе, Марый Эл на паўночным захадзе, Кіраўскаю вобласьцю і Ўдмуртыяй на поўначы.

Тэрыторыя Татарстану яўляе сабою раўніну ў лясной і лесастэпавай зоне зь невялікімі ўзвышшамі на правым беразе Волгі і паўднёвым усходзе рэспублікі. 90% тэрыторыі ляжыць на вышыні больш за 200 м над узроўнем мора.

Больш як 16% тэрыторыі Татарстану пакрытая лясамі, што складаюцца пераважна з дрэваў пераважна лісьцьвенных пародаў (дуб, ліпа, бяроза, асіна), хвойныя пароды прадстаўленыя сасною і ялінай. Мясцовая фаўна прадстаўленая 430 відамі пазванковых жывёлаў і сотнямі відаў беспазванковых.

Клімат — умерана-кантынэнтальны. Часам здараюцца засухі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня (самага халоднага месяцу) −14°С, ліпеня (самага гарачага месяцу) +19°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў ад 460 да 520 мм. Вэґэтацыйны пэрыяд складае каля 170 дзён.

Глебы вылучаюцца вялікаю разнастайнасьцю — ад шэрых лясных і падзолістых на поўначы і захадзе да розных відаў чарназёмаў на поўдні Татарстану (32% агульнае плошчы).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Татарстану складае 3786488 чалавек (перапіс 2010 г.), зь якіх 2012571 (53,2%)— татары. Іншыя буйныя этнічныя ґрупы — расейцы і іншыя. Для адзначэньня жыхара Татарстану ў незалежнасьці ад этнічнага паходжаньня ўжываецца тэрмін «татарстанец».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Татарская дзяржава існавала з 9 стагодзьдзя як Волская Булгарыя. Прыкладна ў 922 г. волскія булґары прынялі іслам ад місыянэраў з Багдаду. Каля 1230 г. тэрыторыя Татарстану была захопленая манґоламі на чале з Ханам Батыям, якія і далі булґарам назву «татары». У першай палове 15 стагодзьдзя татарскія землі сталіся асновай для Казанскага ханства.

У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ханства далучанае да Масковіі царом Іванам IV Жахлівым, у 1552 маскавіты захопліваюць Казань. Частку татараў ґвалтоўна хрэсьцяць у праваслаўе, у Казані будуюцца праваслаўныя храмы. Да 1593 г. усе мячэты на далучаных да Масковіі тэрыторыях былі зьнішчаныя. Забарона на пабудову новых мячэтаў датрымалася да 18 стагодзьдзя, першыя новыя мячэты былі пабудаваныя ў 1766-1770.

Новы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19 стагодзьдзі Татарстан стаўся месцам зьяўленьня і шырокага распаўсюду Джаддызму (таксама вядомага як Эўраісьлям). Адметнасьць Джаддызму — талерантнасьць да іншых, не-ісламскіх рэліґіяў.

Пасьля Кастрычніцкае рэвалюцыі, грамадзянскае вайны 19181920-х гадоў і падаўленьня нацыянальна-вызваленчага руху, камуністамі была абвешчаная Татарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Межы рэспублікі былі вызначаныя ў 1920 г. такім чынам, што ў яе склад не трапіла большая частка этнічных татарскіх тэрыторый, але наадварот трапіла шмат зямель, населеных расейцамі.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 жніўня 1990 г. Татарстан абвясьціў незалежнасьць ад Расеі. 15 лютага 1994 г. паміж Татарстанам і ўрадам Расейскае Фэдэрацыі было падпісанае пагадненьне «Аб абмежаваньні сувэрэнітэту ў сфэры зьнешнеэканамічных сувязяў», якое часам кваліфікуецца як прызнаньне Расеяю незалежнасьці Татарстану, бо спасылаецца на Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстану. З 1994 г. па 2000 г. Татарстан дэ-юрэ быў сувэрэннай дзяржаваю ў складзе Расеі, аднак паводле канстытуцыйнай рэформы 2000 году Татарстан ужо яскрава заявіў аб сабе як частцы Расейскае Фэдэрацыі.

Палітычны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэспубліка Татарстан — суб'ект Расейскае Фэдэрацыі. Большасьць суб'ектаў РФ павязаныя з фэдэральным урадам Фэдэральнаю Дамовай, але адносіны татарскага ўраду з фэдэральным цэнтрам больш складаныя і вызначаныя канстытуцыяю ад 2000 году, якая не ва ўсім адпавядае Канстытуцыі Расеі. Паводле яе Рэспубліка Татарстан ёсьць дэмакратычная прававая дзяржава, асацыяваная з Расейскаю Фэдэрацыяй паводле Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Татарстану і Дзяржаўнаю дамовай паміж Расеяй і Татарстанам, і суб'ект Расейскае Фэдэрацыі. Дзеючы прэзыдэнт Мінцімір Шайміеў быў прапанаваны на гэтую пасаду прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і 25 сакавіка 2005 года зацьвержаны парлямэнтам Татарстану.

Аднапалатны татарстанскі парлямэнт (Дзяржаўны Савет, Däwlät Sovetı) складаецца з 100 дэпутатаў: 50 абіраюцца па партыйных сьпісах, 50 — па аднамандатных акругах.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе рэспублікі Татарстан ёсьць 43 раёны, 20 местаў (зь іх 14 — рэспубліканскага падначаленьня), 21 пасёлак мескага тыпу, 897 сельскіх саветаў. Сталіца — места Казань.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]