Латвія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Латвія
лат. Latvijas Republika
Сьцяг Латвіі Герб Латвіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Tēvzemei un Brīvībai»
(«Бацькаўшчыне і Свабодзе»)
Дзяржаўны гімн
«Dievs, svētī Latviju!»
Месцазнаходжаньне Латвіі
Афіцыйная мова латыская
Сталіца Рыга
Найбуйнейшы горад Рыга
Форма кіраваньня Парляманцкая рэспубліка
Раймандс Вэёніс
Лаймдата Страўюма
Інара Мурніецэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
124-е месца ў сьвеце
64 589 км²
1,57%
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
148-е месца ў сьвеце
1 997 500[1]
30,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
49-е месца ў сьвеце
$28,324 млрд
$13 984
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
страчаная

— адноўленая
— прызнаная
Ад Расейскай імпэрыі
18 лістапада 1918
11 жніўня 1920
17 чэрвеня 1940
Ад СССР
4 траўня 1990
21 жніўня 1991
Аўтамабільны знак LV
Дамэн верхняга ўзроўню .lv
Тэлефонны код +371
Мапа Латвіі

Ла́твія (па-латыску: Latvija; афіцыйна — Рэспу́бліка Ла́твія, па-латыску: Latvijas Republika) — краіна ў Паўночнай Эўропе, адна з трох краінаў Балтыі. Гістарычна й этнаграфічна падзяляецца на чатыры гістарычных рэгіёны: Курзэмэ (Kurzeme, паўднёвы захад), Відзэмэ (Vidzeme, паўночны ўсход), Зэмгалэ (Zemgale, цэнтральны поўдзень) і Латгалія (Latgale, усход). На поўдні мяжуе зь Беларусяй і Летувой, на ўсходзе — з Расеяю, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам. Латвія — сябра NATO і Эўрапейскага Зьвязу. З 1 студзеня 2014 году ўвайшла ў Эўразону.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Латвіі

У Сярэднявеччы вядомыя як Лівонія, землі сучаснае Латвіі з 13 стагодзьдзя належалі да крыжацкага Лівонскага Ордэну. Пасьля заняпаду Ордэну Латвія трапіла ў склад Рэчы Паспалітае. У XVIII стагодзьдзях Латвія паэтапна трапіла ў склад Расейскай імпэрыі.

18 лістапада 1918 году Латвія абвясьціла незалежнасьць ад ахопленай Рэвалюцыяй Расеі. З 1934 году Латвія была аўтарытарнай дзяржаваю.

17 ліпеня 1940 году Латвія была акупаваная савецкімі войскамі згодна з сакрэтнымі часткамі савецка-нацысцкага Пакту Молатава-Рыбэнтропа і ўключаная ў склад Савецкага Саюзу на правах саюзнай рэспублікі. Да пачатку 1990-х гадоў Латвія была савецкаю рэспублікай, пакуль «Перабудова» зноў не абудзіла незалежніцкі рух у краіне.

21 жніўня 1991 году Латвія аднавіла свой сувэрэнітэт. Латвія адразу ўзяла курс на эўраінтэграцыю, ня стала далучацца да пост-савецкага аб’яднаньня СНД. Напачатку ХІХ ст. Латвія сталася чальцом NATO і Эўрапейскага Зьвязу (2004), з 2014 году перайшла на абарачэньне эўра, стаўшы часткай Эўразоны.

Латвія складаецца з чатырох гістарычных рэгіёнаў: Курзэмэ на паўднёвым захадзе, Відзэмэ на паўночным усходзе, Зэмгалэ як вузкага паласа паміж Даўгавай і летувіскай мяжой на ўсход ад Курзэмэ, і Латгаліі на ўсходзе. Тэрыторыя Латвіі збольшага ўяўляе сабой лясісты марэнна-пагоркавы ляндшафт з шматлікімі азёрамі і доўгай паласой роўнага ўзьбярэжжа. Найдаўжэйшымі рэкамі зьяўляюцца Даўгава і Гаўя, найвялікшае возера плошчай 80,7 км² — Лубанс. Рыга з геаграфічнага пункту гледжаньня — цэнтар рэдказаселеных земляў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы займаюць 40% тэрыторыі Латвіі. Краявіды багатыя на халмы ды азёры. Узьбярэжжа Балтыйскага мора аднастайнае. З фаўны распаўсюджаныя алені, лісы, ласі, ваўкі, бабры.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латвія падзяляецца на 110 краёў (novads, мн. л. novadi), якія ў цэлым адпавядаюць беларускім раёнам, і 9 гарадоў рэспубліканскага падпарадкаваньня, статус якіх маюць найбуйнейшыя месты краіны. Да 2009 году захоўваўся савецкі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны й рэспубліканскія гарады. Цяперашнія краі падзяляюцца на воласьці (аналяг сельсавету) і гарады (зрэшты, ня ўсе краі іх утрымліваюць). Латвія — унітарная краіна, ня мае будзь-якіх аўтаномных тэрыторыяў. Апрача таго, Латвія мае 5 рэгіёнаў плянаваньня і 6 статыстычных рэгіёнаў, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі таксама не зьяўляюцца гістарычныя рэгіёны краіны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найважнейшая галіна прамысловасьці Латвіі — машынабудаўніцтва. Акрамя таго, важную ролю адыгрывае марское рыбалоўства, вытворчасьць мэблі і тэкстыльная прамысловасьць. Найважнейшыя эканамічныя партнэры Латвіі — краіны Паўночнае Эўропы, таксама важная роля належыць транзыту нафты і нафтавых прадуктаў зь Беларусі і Расеі. Традыцыйна вялікае значэньне мае турызм, што зноў перажывае рост пасьля атрыманьня незалежнасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартная інфраструктура Латвіі добра разьвітая. Цэнтар транспартнай сеткі — сталіца Рыга.

Чыгунка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За апошнія 10 гадоў чыгунка перажыла масыўнае зьніжэньне пасажырапатоку. Найбуйнейшае прадпрыемства чыгункі — LDZ (Latvijas Dzelzceli, «Латвійскія Чыгункі»). Важнымі застаюцца таварныя перавозкі да балтыйскіх портаў, прадмесныя электрычкі ў рыскай аглямэрацыі, пасажырскія перавозкі з Рыгі ў Даўгаўпілс, а таксама з Рыгі ў Вільню, Коўна, Менск, Маскву і Санкт-Пецярбург.

Авіяцыйны транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшы аэрапорт краіны знаходзіцца ў Рызе. Таксама там мяшкае найбуйнейшая авіякампанія Латвіі — Baltic International, што ажыцьцяўляе рэйсы ў Скандынавію, краіны Цэнтральнае Эўропы і іншыя краіны Прыбалтыкі.

Аўтамабільны транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латвія мае прамяную сыстэму шашаў з цэнтрам у Рызе. Важнае значэньне мае аўтастрада Via Baltica, што ідзе праз усю краіну з поўначы на поўдзень праз Рыгу.

Карабельны транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марскі транспарт на Балтыцы — важны складнік транспартнае сыстэмы рэгіёну зь Сярэднявечча. Марскія порты Латвіі — Рыга, Вэнтсьпілс і Ліепая. Паромныя маршруты злучаюць Латвію з краінамі Скандынавіі, Польшчаю, Нямеччынай. Акрамя таго, багата марскіх камунікацыяў ідуць уздоўж латвійскага ўзьбярэжжа.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе насельніцтва Латвіі склала 2 067 887 чалавек. Зь іх 62,1% — латышы; 26,9% — расейцы; 3,3% — беларусы; 2,2% — украінцы; 2,2% — палякі; 1,2% — летувісы; 2,1% — іншыя этнічныя групы (сярод іх эстонцы, немцы, лівы).

Насельніцтва Латвіі паводле этнічнага паходжаньня, з 1935 да 2011 году, тысячаў чалавек
  1935 1959 1970 1979 1989 2000 2011
Этнічнае паходжаньне Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць %
Латышы 1 467,0 77,0 1 297,9 62,0 1 341,8 56,8 1 344,1 54,0 1 387,8 52,0 1 370,7 57,66 1 284,2 62,1
Расейцы 168,3 8,8 556,4 26,6 704,6 29,8 821,5 32,8 905,5 34,0 703,2 29,58 556,4 26,9
Жыды 93,4 4,9 36,6 1,7 36,7 1,6 28,3 1,1 22,9 0,9 10,4 0,44 6,4 0,3
Немцы 62,1 3,3 1,6 0,1 5,4 0,2 3,3 0,1 3,8 0,1 3,5 0,15 3,0 0,1
Палякі 48,6 2,6 59,8 2,9 63,0 2,7 62,7 2,5 60,4 2,3 59,5 2,50 44,8 2,2
Беларусы 26,8 1,4 61,6 2,9 94,7 4,0 111,5 4,5 119,7 4,5 97,2 4,09 68,2 3,3
Летувісы 22,8 1,2 32,4 1,5 40,6 1,7 37,8 1,5 34,6 1,3 33,4 1,40 24,4 1,2
Эстонцы 6,9 0,4 4,6 0,2 4,3 0,2 3,7 0,1 3,3 0,1 2,7 0,11 2,0 0,10
Цыганы 3,8 0,2 4,3 0,2 5,4 0,2 6,1 0,2 7,0 0,3 8,2 0,34 6,5 0,3
Украінцы 1,8 -- 29,4 1,4 53,5 2,3 66,7 2,7 92,1 3,4 63,6 2,68 45,7 2,2
іншыя 4,2 0,2 1,8 0,1 2,7 0,1 3,8 0,2 29,4 1,0 25,0 1,1 26,3 1,3
Усяго 1 901,5 2 086,4 2 352,7 2 489,5 2 641,9 2 377,4 2 067,9

Культура і грамадзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За сваю гісторыю Латвія трапляла пад культурныя ўплывы розных краінаў. Найбольш яскравы ўплыў краінаў Паўночнае Эўропы. Архітэктура старых месцаў тыповая для гарадоў Ганзы. Гэтаксама і сучасная латыская культура мае шчыльныя сувязі з швэдзкай, фінскай і, асабліва, нямецкай культурамі.

Важную ролю ў фармаваньні культурнага ляндшафту Латвіі адыграла расейскае панаваньне, што доўжылася амаль два стагодзьдзі. Расейская мова дагэтуль вельмі пашыраная ў краіне, асабліва ў гарадах і на ўсходзе, сярод расейцаў і іншых нацыянальных групаў, што складаюць да 40% насельніцтва.

Частка сучаснай Латвіі вакол Даўгаўпілсу (Латгалія) гістарычна была населеная беларусамі, уваходзіла ў Полацкае княства і нават была абвешчаная як частка Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918 годзе. Сам Даўгаўпілс мае адпаведную беларускую назву (Дзьвінск). Нягледзячы на гэта, да славянскае прысутнасьці ў паўднёва-ўсходняй Латвіі адзначаецца прысутнасьць усходнебалцкага племя латгалаў, аднаго з плямёнаў, што ўдзельнічала ў этнагенэзе латыскага этнасу.

Акрамя таго, у Латвіі пражывае фіна-вугорская народнасьць ліваў 1500, перш за ўсё ў Рызе і некаторых прыморскіх вёсках. Лівы зьяўляюцца нашчадкамі дабалцкага фіна-вугорскага насельніцтва краіны. Большая частка зь іх, аднак, гістарычна зазнала асыміляцыю балтамі, а цяперашнія лівы практычна поўнасьцю страцілі сваю першапачатковую мову. Ліўская мова, між тым, выкладаецца ў латвійскіх вышэйшых навучальных установах і ўлічваецца шэрагам арганізацыяў.

Пануючаю ў Латвіі рэлігіяй у Латвіі пасьля Рэфармацыі сталася лютэранства, за выняткам пераважна каталіцкай Латгаліі, што было абумоўлена яе сувязямі з Рэччу Паспалітай. Сярод расейскамоўных латвійцаў пашыранае расейскае праваслаўе. Колькасьць рэгулярна наведваючых царкву ў Латвіі сёньня вельмі малая, ці ня самая нізкая ў Эўропе. Латыская лютэранская царква вельмі кансэрватыўная і адмаўляе кабетам у праве прапаведаваць (нягледзячы на кароткачасовы прэцэдэнт высьвячэньня жанчын, цяпер гэта не практыкуецца), у чым яна супярэчыць з латыскай лютэранскаю царквой у эміграцыі ў Швэцыі і іншых краінах. Вялікую ролю граюць абрады і элемэнты традыцыйных балцкіх вераваньняў.

Самае яскравае народнае сьвята ў латышоў — Купальле (Jānis, vasaras saulgrieži), зь якім таксама зьвязана шмат традыцыяў і звычаяў.

Латвія знакамітая сваёй культурай народных сьпеваў. Тыповая латыская форма сьпеваў — дайны, чатырохрадковыя, невершаваныя сьпевы на розныя тэмы, ад міталягічных да побытавых сюжэтаў. Этнографамі было сабрана больш за мільён народных дайнаў, што ёсьць рэкордам, зважаючы на колькасьць насельніцтва невялікай Латвіі. Запіс дагэтуль перадаваных у вуснай форме дайнаў пачаў напрыканцы 19 стагодзьдзя Крыш'яніс Баронс; сабраная ім для гэтага Шафа Дайнаў дагэтуль зьяўляецца свайго кшталту нацыянальнай сьвятыняй.

Кожныя 5 гадоў у Рызе (за савецкім часам — за мяжой) праходзіць вялікі Сьпеўніцкі фэст, у якім бяруць удзел тысячы латыскіх і замежных хораў, хораў латыскае дыяспары. Сусьветна вядомы сымфанічны дырыжoр Марыс Янсанс нарадзіўся ў 1943 годзе ў Рызе.

Як і ў Эстоніі, меская культура і буйныя паны ў Латвіі былі да Рэвалюцыі 1917 году нямецкамоўнымі. Таксама нямецкамоўнаю была інтэлігенцыя. Падчас Другой сусьветнай вайны па пагадненьні між нацысцкай Нямеччынай і ўжо часткова акупаванай Савецкім Саюзам Латвіяй, нямецкая меншасьць была вывезеная ў Нямеччыну. Таксама амаль не засталося ў Латвіі пасьля Другой сусьветнай вайны калісьці буйнае жыдоўскае грамады.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле некаторых навукоўцаў, у сучаснай сталіцы Латвіі ў 1510 годзе была ўстаноўленая першая калядная елка ў сьвеце[2]. Іншая тэорыя адносіць гэтае вынаходніцтва да гораду Сэляста ў францускім Эльзасе[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Латвіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў