Арабская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ара́бская мо́ва (па-арабску: اللغة العربية‎‎) — належыць да сэміцкай галіны афразійскай сям’і моваў, да паўднёвай галіны сэміцкіх моваў. Колькасьць тых, хто гаворыць на арабскай мове і ейных адменах складае 250 млн чалавек (2000). Пісьмовасьць на аснове арабскага альфабэту. Афіцыйная і працоўная мова Генэральнай Асамблеі ААН і некаторых іншых органаў ААН. Афіцыйная мова ўсіх арабскіх краінаў, Самалі, Джыбуці.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гукавы склад багаты на зычныя і бедны галоснымі. З зычных адметныя гартанныя (выбуховы «’», прыдыханьне «h», рэзкі шэпт «h2») і эмфатычныя. Галосных тры — «a, i, u»; пад уплывам колькасьці ці суседніх зычных узьнікаюць адценьні «е, э, о», але бяз сэнсавых адрозьненьняў. Фармальны склад багаты на ўнутранае ўтварэньне (флексію) і бедны на вонкавае (прыставачнае).

Дзеля геаграфічнай працягласьці лексыка арабскай мовы вельмі разнастайная, з мноствам запазычаньняў. Вельмі многія культурныя паняткі з старажытнасьці запазычаныя з арамэйскай мовы, напр. tâba — «раскайвацца» (|| араб. thâba — «вяртацца»), kataba — «пісаць» (|| араб. kataba — «шыць»).

Літаратурная арабшчына і дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурная мова надзвычай моцна аддаленая ад размоўнай. Таму многія дыялекты могуць уважацца асобнымі мовамі. Праўда, нягледзячы на спробы апрацоўкі некаторыях гаворак (асабліва сырыйскай і эгіпецкай) у мэтах стварэньня на іх падставе літ. моваў, гэта маргінальныя зьявы, бо літаратурная арабская мова ёсьць вялікай культурная, рэлігійнай і палітычнай сілай асабліва сярод мусульманаў, а гаворкі маюць толькі лякальнае значэньне. Адзіным выняткам стала Мальта, дзе мальтыйцы (па-паходжаньні арабы-хрысьціяне), цалкам адасобленыя ад ісламскага сьвету стварылі на аснове італьянізаванага дыялекту мальтыйскую мову, маюць сваю літаратуру і СМІ на ёй.

Сучасная размоўная арабская распадаецца на 5 групаў дыялектаў, якія фактычна ёсьць асобнымі мовамі зь лінгвістычнага гледжаньня:

  • Магрыбская група дыялектаў
  • Эгіпецка-суданская група дыялектаў
  • Сырыйска-мэсапатамская група дыялектаў
  • Арабійская група дыялектаў
  • Сярэднеазіяцкая група дыялектаў

Першая належыць да заходняй групы, астатнія — да ўсходняй групы арабскіх моваў/дыялектаў.

Арабізмы ў эўрапейскіх мовах бываюць альбо з гішпанскай мовы, вельмі насычанай арабізмамі (яны складаюць да 10 адсоткаў усёй лексыкі) з часоў мусульманскай дзяржаўнасьці гэтай краіны (як то, азымут, алідада, алькаголь, зэніт, надыр), ці беспасярэдне з Блізкага Ўсходу (як то візыр, султан, халіф, шэйх, эмір).

Commons-logo.svg  Арабская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў