Буркіна-Фасо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Буркіна-Фасо
фр.: Burkina Faso
Flag of Burkina Faso.svg Герб Буркіна-Фасо
Сцяг Буркіна-Фасо Герб Буркіна-Фасо

Каардынаты: 12°16′00″ пн. ш. 2°04′00″ з. д. / 12.266667° пн. ш. 2.066667° з. д. (G) (O) (Я)

Location Burkina Faso AU Africa.svg
Дэвіз: «фр.: Unité, Progrès, Justice»
Гімн: «Une Seule Nuit (L'Hymne de la victoire)» Файл:United States Navy Band - Une Seule Nuit.ogg
Дата незалежнасці 5 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Уагадугу
Найбуйнейшы горад Уагадугу
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Блэз Кампаорэ
Люк-Адольф Тыяо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
74-я ў свеце
273 187[1] км²
0,1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

15 746 232[2] чал. (61-я)
57,5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$17,8 млрд[3]  (122-ы)
$1267[3]
ІРЧП (2007) 0.389 (нізкі) (177-ы)
Валюта франк КФА
Інтэрнэт-дамен .bf
Тэлефонны код +226
Часавы пояс +0

Буркіна́-Фасо́ (фр.: Burkina Faso [byʁkiˈna faˈso]) — дзяржава на захадзе Афрыкі, што мяжуе з Малі, Тога, Кот-д'Івуарам, Нігерам, Бенінам. Сталіца — г. Уагадугу (каля 500 тыс.чал.). Час адстае ад мінскага ўлетку на тры гадзіны, узімку — на дзве. Грашовая адзінка — франк КФА (1 долар ЗША = 480 франкам КФА). Прэзідэнт (2008) Блэйз Кампарэ, глава ўраду (2008) — Тэрціус Зонга. Міністр замежных спраў (2008) — Джыбрыл Басале.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да набыцця незалежнасці ў 1960 годзе краіна была калоніяй Францыі, якую называлі Верхняй Вольтай, па прычыне знаходжання над ракой Вольта. Першага прэзідэнта краіны Маўрыцыя Ямеогу зрынуў палкоўнік Сангуле Ламізана. Яго ў сваю чаргу зрынулі ў 1980 годзе ў выніку ваеннага пераварота на чале з Сае Замба. У 1985 годзе свайго папярэдніка зрынуў 34-гадовы палкоўнік Томас Санкарэ, які ў канцы 1970-х гадоў быў адным з заснавальнікаў «Камуністычнай афіцэрскай групы», што рыхтавала пераварот супраць Сангуле Ламізана. Томас Санкарэ забараніў мнагашлюбнасць і жаночае абразанне, а таксама змяніў назву краіны на Буркіна-Фасо, што ў перакладзе з мовы племені моці «Буркіна» азначае «сумленныя людзі», а слова «фасо» з мовы племені дыўла — «зямля продкаў», што разам гучыць як «краіна чэсных людзей». У 1987 годзе, у выніку чарговага перавароту, у ходзе якога забілі Томаса Санкарэ і некалькіх яго паплечнікаў, да ўлады прыйшоў Блэйз Кампарэ[4].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Клімат трапічны: сухі на поўначы краіны і мусоны на поўдні. Сухі і зімны сезон з лістапада па люты (сярэдняя тэмпература +25 °C), гарачы сезон — з сакавіка па май (сярэдняя тэмпература +40-45 °C), сезон дажджоў — з чэрвеня па кастрычнік (+28 °C).

Святы[правіць | правіць зыходнік]

Святочныя і непрацоўныя дні: Новы год, 3 студзеня, канец Рамадана, першы панядзелак пасля Вялікдня, 1 мая, Табаскі, Ушэсце, 4 жніўня — Дзень Рэвалюцыі, Дзень нараджэнні прарока Мухамеда, 15 жніўня, 11 снежня — Дзень Незалежнасці (з 1993), Каляды. Выходны — нядзеля.

Умовы прыезду[правіць | правіць зыходнік]

Дабрацца да сталіцы Буркіна-Фасо — Уагадугу можна праз сталіцы еўрапейскіх дзяржаў. Найбольш інтэнсіўная авіясувязь з Парыжам. Для ўезду ў Буркіна-Фасо абавязковыя: кароткатэрміновая віза (можна аформіць у аэрапорце Уагадугу на тэрмін да трох месяцаў) або доўгатэрміновая віза (афармляецца ва Упраўленні іміграцыйнага кантролю Міністэрства бяспекі на тэрмін да аднаго года). Абавязкова прышчэпка супраць жоўтай ліхаманкі, настойліва рэкамендуюцца прышчэпкі супраць дыфтэрыі, слупняку, поліяміэліту, менінгіту А і C, тыфу, гепатыту А і B. Па прыбыцці ў краіну мэтазгодна звязацца з консульскай установай сваёй краіны (для грамадзян Беларусі гэта консульства Расіі ў Рэспубліцы Кот-д'Івуар) з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцей унутранай сітуацыі ў краіне. Абмежаванняў на ўвоз і вываз замежнай і мясцовай валюты няма. Пры вывазе з краіны прадметаў старажытнасці патрабуецца дазвол Савета па ахове нацыянальных і культурных помнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]