Бахрэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бахрэйн
Каралеўства Бахрэйн
مملكة البحرين
Сьцяг Бахрэйну Герб Бахрэйну
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Наш Бахрэйн (Bahrainona)»
Месцазнаходжаньне Бахрэйну
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Манама
Найбуйнейшы горад Манама
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Хамад ібн Іса Аль Халіфа
Плошча
 • агульная
189-я месца ў сьвеце
690 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
154-е месца ў сьвеце
708 573
1454/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
118-е месца ў сьвеце
$26,97 млрд
$34 605
Валюта Бахрэйнскі дынар (BHD)
Незалежнасьць
— абвешчана
Ад Вялікабрытаніі
16 сьнежня 1971
Аўтамабільны знак BRN
Дамэн верхняга ўзроўню .bh
Тэлефонны код +973
Мапа Бахрэйну

Бахрэйн, Каралеўства Бахрэйн (Al-Bahrajn, Mamlakat al-Bahrajn) — невялікая дзяржава, разьмешчаная ў Азіі, на архіпэлягу ў Пэрсыдзкай затоцы. У 1971 годзе атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі. З 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя тут вядзецца здабыча нафты, а атрыманыя грошы застаюцца ў дзяржаве. З 2002 году эмір Бахрэйну атрымаў тытул «кароль».

Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджаная ангельская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржава разьмешчаная на архіпэлягу з 33 выспаў у затоцы Сальва паміж усходнім узьбярэжжам Саудаўскай Арабіі і Катарскай паўвыспай. Агульная плошча ўсіх выспаў — 703 км². Самая вялікая — выспа Бахрэйн (587 км²), другая па велічыні — выспа Мухарак (21 км²). Даўжыня ўзьбярэжжа: 161 км. Самая высокая кропка: Джабал ад Дукхан — 122 мэтры над узроўнем мора.

Выспа Бахрэйн злучаная з усходнім узьбярэжжам Саудаўскай Арабіі 26-кілямэтровай дамбай-мастом. Сталіца — г. Манама. Асноўныя гарады: Манама, Мухарак. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі.

Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — +17°С, ліпеня — +37°С, улетку высокая вільготнасьць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бахрэйн — канстытуцыйная манархія (спадчынны эмірат). Дынастыя аль-Халіфа ўладарыць з 1783 году. Ачольвае дзяржаву эмір Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (19992002 — эмір Дзяржавы Бахрэйн). З 2002 году эмір называецца каралём.

Апрача выканаўчай улады, эмір (кароль), засяродзіў у сваіх руках і заканадаўчую ўладу. Хаця ў 1973 годзе была прынятая Канстытуцыя, згодна якой адбыліся першыя выбары ў парлямэнт (Нацыянальны сход), але ў 1975 г. эмір распусьціў парлямэнт і пачаў кіраваць краінай праз прызначаны ім Кабінэт міністраў, што сумяшчаў функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады. Урад складаецца збольшага з блізкіх сваякоў. На пачатку 1990-х гадоў, каб стварыць аб дэмакратызацыі, у Бахрэйне быў створаны псэўда-парлямэнт, кансультацыйная рада, у якую ўваходзілі 30 чалавек. Рада была ўпаўнаважаная распрацоўваць і прапанаваць эміру і ўраду рэкамэндацыі па ўнутранай і вонкавай палітыцы.

Хаця палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасьць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Нелегальна дзейнічае Народны фронт Бахрэйна, што выступае за палітычныя свабоды й дэмакратыю, а таксама Фронт нацыянальнага вызваленьня. Унутрыпалітычная сытуацыя ў Бахрэйне цьвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.

Практычна 60 адсоткаў насельніцтва Бахрэйна па веравызнаньні – шыіты, а палітычнае кіраўніцтва даўно належыць сунітам. Суніцкай зьяўляецца і кіруючая дынастыя.

Барацьба шыітаў за свае палітычныя правы прывяла да таго, што ў 2002 годзе ў краіне прайшлі першыя за трыццаць гадоў выбары. На іх падставе быў сфармаваны парлямэнт – Рада дэпутатаў – з 40 чалавек, а значную колькасьць месцаў у ім атрымалі шыіты.

У Бахрэйне — двухпалатны парлямэнт — Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасаваньня, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультацыйнай рады) прызначаюцца каралём. У лістападзе — сьнежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-га скліканьня. У лютым 2007 году сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў – Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) – Алі Бэн Салех ас-Салех.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бахрэйн прытрымліваецца ўзважанага, неканфрантацыйнага вонкавапалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаваньне рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпекі.

Каралеўства дэманструе падтрымку крокаў ЗША ў самых значных пунктох, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляваньне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненьні Ірана і “іранскай ядзернай праблемы” даволі гнуткую пазыцыю.

Бахрэйн зьяўляецца важным стратэгічным пунктам для ЗША, бо тут базіруецца 5-ы амэрыканскі флёт.

Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазыцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным вонкавапалітычным партнэрам сярод эўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактох з Францыяй і Нямеччынай пераважае гандлёва-эканамічны аспэкт. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны з краінамі азіяцкага рэгіёну, найперш зь Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайляндам, Маляйзыяй, Піліпінамі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бахрэйн – краіна з разьвітай прамысловасьцю: здабыча нафты, прыроднага газа і іх перапрацоўка складае каля 35% нацыянальнага прыбытку, сельская гаспадарка каля 1%, паслугі (асабліва гандаль, транспарт і банкаўская сфэра) складае астатняю частку. Нацыянальны прадукт складае каля 23 000 даляраў на аднаго чалавека (2005).

Паводле клясыфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Бахрэйна складае 0,846 — трэцяе месца сярод арабскіх краінаў і 43-е ў сьвеце.

Бахрэйн мае высокія паказьнікі эканамічнага росту (у 2007 — 7,8%.). ВУП — 9,84 млрд дал. ЗША (18,44 тыс. дал. на душу насельніцтва). Інфляцыя — 5%. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд дал. ЗША) на 74% фармавалася за рахунак паступленьняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту — 550 млн дал. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да даляра ЗША складае 0,376 бахр. дынара за даляр (травень 2008). Дзяржаўны доўг — 1,85 млрд дал. (13,9% ВУП), золатавалютныя рэзэрвы — 2,75 млрд дал.

Структура ВУП выглядае наступным чынам: сэктар паслугаў — 56%, прамысловасьць — 43%, сельская гаспадарка 1%. У сфэры паслугаў вылучаюцца фінансавы сэктар (25% ВУП) і турызм (11%), у прамысловасьці — нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26%), вытворчасьць алюмінію (8%).

Дзяржаўная энэргасыстэма агульнай вызначанай магутнасьцю ў 1850 МВт. Cярэднегадавы ўзровень спажываньня электраэнэргіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7% штогод, што неўзабаве можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту.

Кансалідаваныя актывы банкаўскага сэктара дасягнулі 140 млрд дал. (прырост 7,2%), у тым ліку афшорных банкаў — 105 млрд, камэрцыйных — 16 млрд, інвэстыцыйных — 11 млрд, ісламскіх — 7 млрд. Колькасьць фінансавых арганізацыяў узрасла да 367.

Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд дал. На біржы каціруюцца каштоўныя паперы 45 кампаніяў, вядзецца гандаль аблігацыямі. Зь ліпеня 2005 пачалося вылічэньне індэксу Даў-Джонз Бахрэйн.

Важнай крыніцай паступленьняў у бюджэт зьяўляецца турызм (больш за 1 млрд дал.). Штогод краіну наведвае ня менш за 5 млн турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нафта і прыродны газ здабываецца ў асноўным на марскім шэльфе, пад кантролем дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта першая краіна Пэрсыдзкай затокі, у якой знайшлі нафту і ў 1935 годзе пабудавалі нафтаперапрацоўчы завод.

У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаў працаваць новы нафтаперапрацоўчы комплекс, які па прадукцыйнасьці займае другое месца на Блізкім Усходзе. Нафтаперапрацоўчыя заводы ў Манаме, Сітры і Авалі перапрацоўваюць нафту (каля 2 млн. тон у год) і імпартуюць трубаправодам, пракладзеным па марскім дне, нафту з Саудаўскай Арабіі. Здабыча й перапрацоўка нафты дае каля 60 адсоткаў дзяржбюджэту й 30 адсоткаў ВУП.

Здабыча нафты з-за зьбядненьня радовішчаў паменшылася на 11% да 68 млн барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн. барэляў — прырост на 2,8%. Здабытыя 12 млрд. куб. м прыроднага газу.

Электрычнасьць, якая выпрацоўваецца на газавых электрастанцыях, выкарыстоўваецца, акрамя іншага, і для вытворчасьць алюмінію і апрасьненьня марской вады. Каля 50% патрэбаў краіны ў прэснай вадзе забясьпечваецца апрасьняльнымі станцыямі.

Вытворчасьць алюмінію пасьля запуску пятай лініі кампаніі “ALBA” значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29%). Бахрэйн зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам алюмінію на Блізкім Усходзе.

Разьвіта таксама лёгкая прамысловасьць і ганчарнае рамяство.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка з-за недахопу прыдатных зямель і недахопу вады разьвітая слаба, агульная плошча апрацаваных зямель — 4 тыс. гектараў, таму доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальнай эканоміцы складае толькі 1 адсотак. Сельская гаспадарка на 20% задавальняе ўнутраныя патрэбы. У аазысох і на арашальных тэрыторыях вырошчваюць какосавыя пальмы, цытрусавыя дрэвы, ружы і пшаніцу. Лоўля рыбы і крэвэтак грае ўсё меншую ролю з-за ўзрастаючага забруджваньня вады Пэрсыдзкай затокі.

Гандаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сфэры вонкаваэканамічнай дзейнасьці падпісаная і ратыфікаваная Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым ня менш, для практычнага пачатку дзеяньня дамовы неабходнае прыняцьце ў Каралеўстве шэрагу законаў, перадусім у сфэры аховы інтэлектуальнай уласнасьці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненьне да ўвядзеньня адзінай валюты.

Сальда гандлёвага балянсу — 2,1 млрд дал. ЗША (экспарт — 10 млрд, імпарт — 7,9 млрд). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд), алюміній (1,3 млрд); імпарту — нафтапрадукты (з Саудаўскай Арабіі), машыны і электраабсталяваньне.

Галоўныя гандлёвыя партнэры: Саудаўская Арабія (4,1 млрд дал.), ЗША (803 млн), Японія (665 млн), Аўстралія (350 млн), Нямеччына (239 млн).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Бахрэйна — больш за 700 тыс. чал. (сьнежань 2007 г., ацэнка), зь якіх 62% — бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжаньня. У асноўным, жыхары Бахрэйна гэта арабы (у тым ліку і імігранты зь іншых арабскіх краінаў), яны складаюць каля 70% ад агульнай колькасьці жыхароў. Астатняя частка — імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краінаў, якія складаюць 67% эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна.

Назіраецца высокі натуральны прырост насельніцтва. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4%, сярод імігрантаў — 2,9%. Узровень беспрацоўя дасягае 23%. Працаўладкаваньне беспрацоўнай моладзі зьяўляецца адной з прыярытэтных задачаў эканамічнай палітыкі.

Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня 987 чалавек на км². Каля 80% насельніцтва жыве ў гарадах, у асноўным у Манаме і Мухараку.

Сярэдняя працягласьць жыцьця: агульная 72,98 гадоў, зь іх мужчыны 70,58 гадоў, жанчыны 75,45 гадоў.

Пісьменнасьць: 85%.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85% насельніцтва (60% — шыіты і 25% — суніты, у тым ліку кіруючая дынастыя). Шыіцкая супольнасьць апазыцыйна ставіцца да кіруючай суніцкай меншасьці. Прадстаўнікі іншых рэлігіяў (хрысьціянства, індуізм і інш.) складаюць 15% насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае невялікі прыход Антыяхійскай праваслаўнай царквы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бахрэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў