Тайлянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тайлянд
ราชอาณาจักรไทย
Ratcha Anachak Thai
Сьцяг Тайлянду Герб Тайлянду
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Phleng Chat
Дзяржаўны гімн
«Гімн Тайлянду»
Месцазнаходжаньне Тайлянду
Афіцыйная мова тайская
Сталіца Бангкок
Найбуйнейшы горад Бангкок
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Пуміпон Адульядэт
Прают Чан-Оча
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
50-е месца ў сьвеце
513 115 км²
0,4
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
20-е месца ў сьвеце
66 720 153[2]
132,1/км²
СУП
 • агульны (2013)
 • на душу насельніцтва
24-е месца ў сьвеце
$673,725 млрд[3]
$9874
Валюта Бат (THB)
Аўтамабільны знак TH
Дамэн верхняга ўзроўню .th
Тэлефонны код +66
Мапа Тайлянду

Карале́ўства Тайля́нд (па-тайску: ประเทศไทย) — краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, мяжуе з Лаосам і Камбоджай на ўсходзе, з Малайзіяй на поўдні і М’янмай і Андаманскім морам на захадзе. Афіцыйная назва краіны да 11 траўня 1947 году была «Сіям». Слова тгаі (ไทย) па-тайску азначае «свабода».

Краіна зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй, на чале з каралём Рамам IX, дзявятым каралём з дынастыі Чакры, які валадарыць з 1946 году, гэта самы працяглы паводле часу валадараньня манарх у сьвеце й найдаўжэйшы паводле валадараньня манарха ў гісторыі Тайлянду[4]. Кароль Тайлянду называецца кіраўніком дзяржавы, кіраўніком узброеных сіл, прыхільнікам будыйскай рэлігіі й абаронцам усіх рэлігіяў.

Плошча Тайлянду складае каля 513 тысячаў км², насельніцтва — каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца й найбуйнейшы горад Бангкок зьяўляецца палітычным, камэрцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайлянду. Каля 75% насельніцтва складаюць этнічныя тайцы, 14% мае кітайскае паходжаньне, а 3% этнічна зьяўляюцца малайцамі[5], астатнія належаць да меншасьцяў, як то моны, кхмэры й розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца тайская. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца будызм, які вызнаюць каля 95% насельніцтва.

У Тайляндзе назіраўся хуткі эканамічны рост у пэрыяд паміж 1985 і 1995 гадамі, і ў цяперашні час краіна зьяўляецца індустрыяльнай і буйным экспартэрам. Турызм таксама робіць значны ўнёсак у эканоміку Тайлянду, у краіне знаходзяцца многія вядомыя турыстычныя курорты. У Тайляндзе знаходзяцца каля 5,2 млн легальных і нелегальных мігрантаў[6], таксама ў краіне пражывае невялікая колькасьць іншаземцаў з разьвітых краінаў[7].

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2004 г. у найбольш паўднёвых вобласьцях дзейнічае ваеннае становішча[8].

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тайлянд падзелены на 75 правінцыяў (จังหวัด, «чангват») і адну муніцыпальную акругу — сталіцу Бангкоккрунг тхеп маха накхон» — Krung Thep Maha Nakhon). Кожная правінцыя падзеленая на раёны — усяго налічваецца 796 раёнаў (อำเภอ, «ампхе» — amphoe), 81 падраёнаў (กิ่งอำเภอ, «кінгампхе» — king amphoe) і 50 гарадзкіх раёнаў Бангкоку (เขต, кхет — khet). У кожнай правінцыі ёсьць цэнтральны раён (อำเภอเมือง, «ампхемыанг» — amphoe mueang).

У Бангкоку раёны гораду маюць назву кхет (เขต), якія падзяляюцца на квэнгі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тайлянд — дзяржава разьмешчаная ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, на паўвыспах Індакітай і Малака, з захаду мае выхад да ўзьбярэжжа Андаманскага мора з усходу да Сіямскага заліву і Паўднёва-Кітайскага мора. Тэрыторыя краіны выцягнутая з поўначы на поўдзень (адлегласьць ад самай паўночнай кропкі да самай паўднёвай — 1860 км). Дзякуючы цэнтральнаму разьмяшчэньню ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі і самай вялікай працягласьці сярод краінаў рэгіёну з поўначы на поўдзень, Тайлянд мае самы разнастайны ў рэгіёне клімат, ураджаі асноўных сельскагаспадарчых культураў зьбіраюцца некалькі разоў на год, а турыстычны сэзон пераходзіць з адной кліматычнай зоны ў другую, робячы Тайлянд краінай прыдатнай для турызму ўвесь год. Лясы займаюць 10% тэрыторыі краіны: на поўначы трапічныя лістападныя, на поўдні — трапічныя вечназялёныя.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Мак

Клімат Тайлянда вільготны трапічны й субэкватарыяльны. Гэта тлумачыцца разьмяшчэньньем большай часткі краіны ў трапічным і субэкватарыяльным паясах і ўплывам паўднёва-заходняга й паўночна-ўсходняга мусонаў. Вялікая працягласьць з поўначы на ​​поўдзень робіць клімат Тайлянда адным з самых разнастайных ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Паўднёва-заходні мусон прыносіць дажджы й адносную прахалоду ў канцы траўня й сярэдзіне ліпеня. Да лістапада дажджы спыняюцца, і надыходзіць «халаднавата-сухі» сэзон, які працягваецца да сярэдзіны лютага. У гэты час адбіваецца й уплыў паўночна-ўсходняга мусона, які не кранае паўночную, паўночна-ўсходнюю й цэнтральную часткі Тайлянда непасрэдна, аднак прыносіць прахалоду. Пасьля паслабленьня мусонаў, у лютым—траўні, надыходзіць моцная сьпякота, прычым вільготнасьць паветра паступова павялічваецца аж да пачатку новага мусоннага сэзону, а затым цыкаль паўтараецца зноўку.

Працягласьць сэзону дажджоў вызначыць вельмі цяжка. Звычайна ён пачынаецца ў траўні—чэрвені й можа працягвацца да лістапада. У цэнтры краіны й на ўсходнім узьбярэжжы моцныя дажджы ідуць у жніўні — верасьні. Кастрычнік зьяўляецца звычайна апошнім месяцам вільготнага сэзону, калі значныя аб’ёмы вады ўжо назапасіліся ў ірыгацыйных і гарадзкіх дрэнажных сыстэмах, у выніку чаго пры нячастых і ня вельмі моцных дажджах адбываюцца даволі моцныя паводкі. У прыватнасьці, калі рака Чаопрая выходзіць зь берагоў, некаторыя кварталы Бангкоку бываюць затопленыя, бо каля траціны гораду знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. Сэзон дажджоў у Тайляндзе непараўнальны з аналягічным часам году ў іншых краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Вядома, грунтавыя дарогі робяцца непраходнымі, а над трапічнымі пляжамі частку дня вісяць хмары, тым ня менш, яны прапускаюць дастатковую колькасьць сонечнага сьвятла, каб прагрэць паветра, мора й пясок пляжаў.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 40% працаздольнага насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы, вырошчваючы рыс, кукурузу і цукровы трысьнёг. Экспарт Тайлянду кіруецца ў асноўным у Эўропу і Паўночную Амэрыку і складаецца з рысу, волава і электратэхнічнага абсталяваньня. Вялікую ролю ў эканоміцы краіны займае турызм.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва 2000 году, каля 75% насельніцтва складаюць тайцы, 14% — кітайцы. Ёсьць вялікая абшчына малайцаў, якія жывуць у асноўным на поўдні краіны. Тайлянд — краіна даволі аднародная па веравызнаньні: 94,6% насельніцтва — будысты, 4,6% — мусульмане, 0,7% — хрысьціяне. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца тайская мова.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра, старшыня Нацыянальнай Рады міру й парадку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тайляндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў