Пакістан
Пакістан Islāmī Jumhūrīyah-e-Pākistān اسلامی جمہوریۂ پاکستان |
|||||
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam («адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера») | |||||
Дзяржаўны гімн «Qaumi Tarana» |
|||||
Афіцыйная мова | урду, ангельская | ||||
Сталіца | Ісламабад | ||||
Найбуйнейшы горад | Карачы | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Асіф Алі Зардары Наваз Шарыф |
||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
36-е месца ў сьвеце 796 095 км² 3,1 |
||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
6-е месца ў сьвеце 170,6 млн 214,3/км² |
||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
27 месца ў сьвеце $464,897 млрд $2791 |
||||
Валюта | Пакістанская рупія (PKR ) |
||||
Часавы пас • улетку |
PST (UTC+5) PDT (UTC+6) |
||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
14 жніўня 1947 | ||||
Аўтамабільны знак | PAK | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pk | ||||
Тэлефонны код | +92 | ||||
Пакіста́н (на урду: پاکستان) — краіна ў Паўднёвай Азіі. Краіна ўзьнікла ў выніку падзела тэрыторыі Брытанскай імпэрыі.
Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2912 км).
Краіна была афіцыйна заснаваная як Дамініён Пакістан ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Мухамада Алі Джыны (Muhammad Ali Jinnah) і ачольванай ім Мусульманскай лігі, а ў 1956 годзе перайменаваная ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
Пакістан — шостая паводле колькасьці насельніцтва краіна ў сьвеце, якая мае другое па велічыні мусульманскае насельніцтва ў сьвеце пасьля Інданэзіі. Пакістан зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Садружнасьці нацыяў, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, назіральнікам Шанхайскай арганізацыі Супрацоўніцтва, чальцом краінаў G33, якія разьвіваюцца.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Імя краіны «Пакістан» азначае «краіна чысьціні» на ўрду і фарсі. Яго прыдумаў ў 1934 годзе (спачатку як «Пакстан») Чоўдгуры Рахмат Алі (Choudhary Rahmat Ali), які і апублікаваў яго ў сваім артыкуле «Цяпер ці ніколі»[1]. Імя мусіла абазначаць «трыццаць мільёнаў мусульманаў Пакстану, якія жывуць у пяці Паўночных правінцыях (Брытанскае) Індыі — Панджабе, Аўганіі (вядомай таксама як Паўночна-Заходняя памежная правінцыя), Кашміры, Сындху і Бэлуджыстане»[2].
Незалежнасьць ад Брытаніі атрыманая ў 1947; датуль Пакістан уваходзіў у склад Індыі; рэспубліка абвешчаная ў 1956. Усходні Пакістан стаў самастойнай краінай Банглядэш у 1971 годзе. Пасьля грамадзянськай вайны ўлада перайшла да Зульфікар Алі Бгута, ён быў скінуты генэралам Зія уль-Хакам у 1977 і пакараны сьмерцю ў 1979. Агітацыя за правядзеньне вольных выбараў была пачатая Бэназір Бгута ў 1986, яна была абраная прэзыдэнтам у 1988 (вызваленая ад улады ў 1990). Пакістан далучыўся да Садружнасьці ў 1989. Урад Ісламскага дэмакратычнага альянсу ўвёў законы шарыяту і пачаў зьдзяйсьняць праграму прыватызацыі ў 1991. У 1993 Фарух Легары быў абраны прэзыдэнтам, абяцяў аднавіць поўную парлямэнцкую палітычную сыстэму. Бэназір Бгута была абраная прэм’ер-міністрам у 1993.
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пакістану
Правінцыі:
Тэрыторыі:
Пакістанскі адміністрацыйны падзел Кашміру:
Дзьве апошнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі створаныя на тэрыторыях, занятыя Пакістанам у 1947 годзе ў выніку Кашмірскага канфлікту, які распачаўся праз тэрытарыяльныя прэтэнзіі Пакістану на землі княства Джаму і Кашмір, якое, аднак, неўзабаве падало просьбу аб уваходжаньні ў склад суседняй Індыі. Канфлікт спрычыніўся да шэрагу пазьнейшых узброеных канфліктаў, аднак у Кашміры ў якасьці фактычнае мяжы захоўваецца лінія спыненьня агню на 1949 год. Урад Індыі не прызнае фактычнае заваёвы Пакістану, разглядаючы Азад Кашмір і Гілгіт-Балтыстан як часткі ўласнага штату Джаму і Кашмір. У 1960-х гг. Пакістан перадаў крайнюю поўнач кантраляванай ім часткі Кашміру на карысьць Кітаю (Шаксгамская даліна). Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, апрача сталічнае тэрыторыі, падзяляюцца на меншыя (акругі, якія ўтрымліваюць тэгсылы), пры гэтым Азад Кашмір фармальна мае статус дзяржавы, асацыяванай з Пакістанам.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На клімат краіны ўплываюць мусоны, на большай частцы Пакістану клімат трапічны, па паўночным захадзе — субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад +12 °C да +16 °C, ліпеня — ад +30 °C да +35 °C. Колькасьць ападкаў на раўніне складае 100—400 мм, у гарах — да 1000 мм. Год у Пакістане дзеліцца на тры сэзоны: прахалодны (з кастрычніка да сакавіка), сьпякотны (з сакавіка да чэрвеня) і дажджавы (з ліпеня да верасьня).
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пакістан — аграрна-індустрыйная краіна. Большая частка насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы.
Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сельская гаспадарка — гэта аснова эканомікі краіны. Галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца (18,2 млн т.). Таксама вырошчваецца рыс (6,3 млн т.), кукуруза (5 млн т.), цукровы трысьнёг (48 млн т.) і бавоўна (5 млн т.). У Пакістане існуе разьвітая арашальная сетка (арашае 6,7 млн га земляў).
Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1952 годзе былі вынайдзены першыя радовішчы прыроднага газу ў Бэлуджыстане, потым таксама знайшлі газ і ў Сіндзе і Пэнджабе. Вынайдзена 7 радовішчаў нафты (запасы ацэньваюцца ў 300 млн барэляў). Зь іншым карысных выкапняў вядзецца здабыча вугля, хромавай руды, мармура, солі, вапняку, урану, фасфатаў, барытаў, серы, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.
Самай разьвітай галіной апрацоўваючай прамысловасьці краіны, зьяўляецца тэкстыльная, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Існуюць нафтапераапрацоўчыя заводы, мэталюргічны камбінат, разьвіваецца мелкая вытворчасьць спартовых тавараў і фармацэўтычная прамысловасьць.
У красавіку 2005 году Пакістан пачаў вытворчасьць уласных аўтамабіляў REWO, існуе сборачны завод КАМАЗ у Карачы.
Энэргетыка Пакістану заснавана ў асноўным на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць электрычнай энэргіі ў 2003 годзе склала 76,92 млрд кВт пры спажываньні 71,54 млрд кВт.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Этнічны склад насельніцтва: пэнджабцы (55%), сындхі (20%), пуштуны і мугаджыры (20%), бэлуджы (5%) і інш.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Самыя распаўсюджаныя віды спорту ў Пакістане — футбол, хакей на траве, вялікі й настольны тэніс, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка, гольф, пола, плаваньне, сквош, бэйсбол і крыкет.
Крыкет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Найбольш папулярны від спорту ў краіне — крыкет. Зборная каманда Пакістану па крыкеце зьяўляецца адной з наймацнейшых у сьвеце й змагаецца за лідэрства ў міжнародных спаборніцтвах з сапернікамі зь Вялікабрытаніі, Аўстраліі й Індыі. У 1992 годзе Пакістан здолеў перамагчы ў Кубку сьвету па крыкеце. З мэтай кіраўніцтва й кантролю за разьвіцьцём крыкета ў дзяржаве быў створаны адмысловы нацыянальны камітэт[3].
Хакей на траве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З алімпійскіх відаў спорту хакей на траве зьяўляецца найбольш пасьпяховым для Пакістану. З сваіх 10 алімпійскіх мэдалёў за ўсю гісторыю правядзеньня гульняў пакістанцы 8 зь іх выйгралі менавіта ў мужчынскім хакеі на траве, у тым ліку ўсё золата й срэбра. Тройчы (1960, 1968 і 1984) пакістанцы станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі, тройчы выйгравалі срэбра (1956, 1964, 1972) і двойчы бронзу (1976 і 1992). Такім чынам з 1956 па 1984 гады Пакістан выйграваў узнагароды на ўсіх сямі Алімпіядах, у якіх прымаў удзел (Гульні ў Маскве-1980 Пакістан байкатаваў). Менавіта Пакістан у 1960 годзе ў Рыме здолеў перапыніць пераможную сэрыю Індыі, якая выйгравала золата на шасьці Алімпіядах запар (у фінале Пакістан абыграў Індыю зь лікам 1:0). Бронза хакеістаў на Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне застаецца на дадзены момант апошняй алімпійскай узнагародай пакістанцаў. Яшчэ дзьве алімпійскія ўзнагароды прынесьлі Пакістану барацьбіт вольнага стылю Махамад Башыр (бронза ў 1960 годзе) і баксэр Саед Хусэйн Шаг (бронза ў 1988 годзе).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Choudhary Rahmat Ali (January 28, 1933). Now or never: Are we to live or perish for ever?
- ^ Wolpert, Stanley A. (1984). Jinnah of Pakistan. New York: Oxford University Press. ISBN 0-19-503412-0
- ^ Людзі Пакістана й іхны лад жыцьця
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пакістан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|