Бангладэш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Народная Рэспубліка Бангладэш
бенг.: গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ
Flag of Bangladesh.svg Герб Бангладэш
Сцяг Бангладэш Герб Бангладэш

Каардынаты: 24°01′00″ пн. ш. 89°52′00″ у. д. / 24.016667° пн. ш. 89.866667° у. д. (G) (O) (Я)

Bangladesh in its region.svg
Гімн: «Амар шонар Бангла»
Дата незалежнасці 26 сакавіка 1971 (абвешчана)
16 снежня 1971 (прызнана)[1] (ад Пакістана)
Афіцыйная мова бенгальская
Сталіца Дака
Найбуйнейшыя гарады Дака, Чытагонг
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Абдул Хамід
Шэйх Хасіна Вазед
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толка)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
92-я ў свеце
144 000 км²
7%
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

156 298 000[2] чал. (9-я)
1085,4 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$325,075 млрд.[3]
$903,8
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$141,275 млрд.[3]
$903,8[3]
ІРЧП  0.543 (146-ы)
Валюта така
Інтэрнэт-дамен .bd
Тэлефонны код +880
Часавы пояс +6

Бангладэ́ш (бенг.: বাংলাদেশ), Наро́дная Рэспу́бліка Бангладэ́ш (бенг.: গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ) — дзяржава на паўночным усходзе Паўднёвай Азіі. Мяжуе на захадзе, поўначы і паўночным усходзе з Індыяй, на паўднёвым усходзе з М'янмай.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на поўначы ад Бенгальскага заліву і ва ўсходняй частцы старажытнай Бенгаліі. Бангладэш размешчаны ў дэльце рэк Брахмапутра і Ганг. Дэльта ўтворана ў месцы зліцця рэк Ганг (мясцовая назва Падма), Брахмапутра (назва Джамуна) і Мегхна і іх прытокаў . Ганг зліваецца з Джамунай і затым , зліўшыся з Мегхнай, упадае ў Бенгальскі заліў. Алювіяльныя адклады ствараюць у дэльце найбольш угноеныя плантацыі ў свеце. Бангладэш мае 58 трансгранічных рэк і таму пытанні, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні водных рэсурсаў, з'яўляюцца вельмі вострымі пры абмеркаванні з Індыяй. Большая частка краіны размешчана на дванаццаць метраў ніжэй за ўзровень мора і ёсць меркаванне, што пяцьдзесят працэнтаў краіны будзе затоплена пры павышэнні ўзроўню мора на адзін метр [4].

На паўднёвым усходзе краіны, пачынаючы з шасцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, праводзяцца работы па ўзвядзенні дамбаў, што разам з наносамі прыводзіць да з'яўлення новых участкаў сушы. У канцы сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя пры садзейнічанні інвестыцыйных фондаў Нідэрландаў урад Бангладэш пачатак распрацоўваць гэтыя атрыманыя ўчасткі. Гэтыя намаганні прывялі да бурнага росту будаўнічай галіны на гэтым напрамку, уключаючы будаўніцтва дарог, вадаправодаў, набярэжных, загараджальных насаджэнняў, вадасховішчаў, туалетаў і перадачу земляў жыхарам. Да восені 2010 года па праграме асваення тэрыторый бвыдзелена 27 000 акраў (10927 гектараў) для 21 000 сем'яў [5].

Найвышэйшай кропкай Бангладэш з'яўляецца гара Маўдок вышынёй 1052 метры над узроўнем мора на плато на паўднёвым усходзе краіны [6]. Да поўдня ад Читтагонга раскінуўся самы доўгі пляж у свеце - Кокс-Базар , які распасціраецца на сто дваццаць кіламетраў.

Праз краіну праходзіць Паўночны тропік, з прычыны чаго ў Бангладэш пануе трапічны клімат з мяккай зімой з кастрычніка па сакавік і гарачым, вільготным летам з сакавіка па чэрвень. Гарачы і вільготны сезон мусонаў працягваецца з чэрвеня па кастрычнік, у ходзе якога выпадае вялікая колькасць ападкаў. Краіна пастаянна падвяргаецца ўздзеянню стыхійных бедстваў, такіх як паводкі, трапічныя цыклоны, тарнада і бары, якія ўзмацняюцца эфектам абезлясення (высечка лясоў), размывам глебаў і эрозіяй [7]. У 1991 годзе ад наступстваў цыклона загінула парадку 140 000 чалавек [8]. Клімат гарачы і вільготны, характэрны для зоны экватарыяльных мусонаў. Самы халодны месяц - студзень , самы гарачы - красавік. Сярэднегадавыя тэмпературы павышаюцца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Па колькасці ападкаў краіна займае адно з першых месцаў у свеце. У сярэднім за год выпадае св. 1900 мм ападкаў, асабліва вялікаz іх колькасць на паўночным усходзе (больш за 3000 мм). Дажджы ідуць у асноўным з ліпеня па кастрычнік.

У верасні 1998 года Бангладэш падвергнуўся самай разбуральнай паводцы ў найноўшай гісторыі. Падчас разліву рэк Ганга, Брахмапутры і Мегхны было затоплена парадку 300 000 дамоў, 9700 кіламетраў дарог і 2700 кіламетраў набярэжных, 50 км² было цалкам разбурана, а 11 000 кіламетраў дарог часткова пашкоджана або разбурана. У выніку паводкі загінула каля 1000 чалавек, каля 30 мільёнаў засталіся без жылля. Загінула парадку 137000 галоў буйной рагатай жывёлы. Дзве траціны краіны апынуліся пад вадой. Да такіх разбуральных наступстваў прывяло некалькі прычын - незвычайна моцныя мусонныя дажджы, раставанне ледавікоў ў Гімалаях і высечка ахоўных насаджэнняў і дрэў для ацяплення, падрыхтоўкі ежы і вызвалення тэрыторый для жывёл [9].

У цяперашні час Бангладэш лічыцца найбольш уразлівай краінай у свеце з прычыны змены клімату [10][11][12]. Ёсць меркаванне, што ў будучым дзесяцігоддзі павелічэнне ўзроўню мора прывядзе да з'яўлення 20 млн [13] "кліматычных бежанцаў(англ.) бел." [14] Водныя рэсурсы Бангладэш часта падвяргаюцца атручванню мыш'яком з-за яго высокага ўтрымання ў глебе. Да 77 млн чалавек падвяргаюцца атручванню мыш'яком праз ужыванне забруджанай вады [15][16].

Бенгальскі тыгр

Краіна займае ўсходнюю ўскраіну Інда-Ганскай нізіны , нізоўі і дэльту рэк Ганг і Брахмапутра. Тэрыторыя ўяўляе сабой плоскую алювіяльную раўніну, рассечаную густой сеткай рэк. Дэльта Ганга - шырокая паласа алювію ўздоўж берага Бенгальскага заліва. Па мяжы з М'янмай праходзяць невысокія горныя ланцугі. Краіна знаходзіцца ў сейсманебяспечнай зоне.

У краіне растуць вільготныя трапічныя і мангравыя лясы; цік , сал , бамбук, баньянавае дрэва, архідэі. Жывёльны свет багаты: бенгальскія тыгры , леапарды , азіяцкія сланы , мангусты , кракадзілы , пітоны і інш. У 1997 годзе была зроблена заява, згодна з якой рэгіён мангравых зараснікаў знаходзіцца пад пагрозай знікнення [17]. Шырока ўжываным «птушыным» нацыянальным сімвалам краіны з'яўляецца дрозд, які выкарыстоўваецца на банкнотах і ў гонар якой названая адна з славутасцяў ў Дацы - Doyel Chatwar. Нацыянальным «кветкавым» сімвалам краіны з'яўляецца водная лілея, вядомая як Шапла (Shapla), а «пладовым» сімвалам з'яўляецца джэкфрут - усходнеіндыйскае хлебнае дрэва, вядомае як Катхал (Kathal) у бенгальскай мове. У 2010 ўрад краіны выбрала мангавыя дрэвы ў якасці драўнянага сімвала [18].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая згадка пра існаванне дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Бангладэш адносіцца да 5-4 ст. да н.э. У наступныя стагоддзі Усходняя Бенгалія была часткай імперый Маур'яў і Гупта, з'яўлялася цэнтрам імперыі Палаў і дзяржавы Сенаў, уваходзіла ў склад Дэлійскага султанату і імперыі Вялікіх Маголаў. З 1757 да 1947 Усходняя Бенгалія нахадзілася ў складзе Брытанскай Індыі. У выніку падзелу Індыі па рэлігійным прынцыпе Усходняя Бенгалія адышла да Пакістана, і на яе тэрыторыі была створаная правінцыя Усходні Пакістан. У снежні 1970 на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў адзіным Пакістане, перамагла Народная ліга (НЛ), што выступала з праграмай надання Усходняму Пакістану рэгіянальнай аўтаноміі. Спроба пакістанскіх улад сілай не дапусціць прыходу НЛ да ўлады прывяла да абвяшчэння незалежнасці Бангладэш (26 сакавіка 1971) і да пачатку ўзброенай барацьбы, у якой узброеныя фарміраванні прыхільнікаў незалежнасці атрымалі ваенную падтрымку з боку Індыі. Вызваленчая вайна завяршылася 16 снежня 1971 капітуляцыяй усходне—бенгальскай групоўкі ўзброеных сіл Пакістана. За гады незалежнасці адбылося 4 дзяржаўных перавароты, змянілася 18 прэзідэнтаў, двое з якіх былі забіты. Звыш 8 гадоў краіна жыла ва ўмовах ваеннага рэжыму, уплыў ваенных па-ранейшаму надзвычай высокі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мовы Бангладэш

Паводле афіцыйных дадзеных перапісу 2011 г. насельніцтва Бангладэш склала 142 319 000 чалавек. На 2013 год насельніцтва ацэньвалася ў 156 298 000 чал.[3] 98 % — бенгальцы, якія гавораць на бенгальскай мове (належыць да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям'і). Астатнія 2 % — выхадцы з паўночных раёнаў Індыі (т.зв. «біхарцы»), якія гавораць на мове урду, а таксама малыя мангалоідныя плямённыя народнасці: чакма, санталы, марма, трыпура, гара, танчанг'я, мронг і інш., якія жывуць пераважна на паўднёвым усходзе краіны. Пры сярэднегадавым прыросце ў 1,6 % шчыльнасць насельніцтва складае больш за 1000 чалавек на 1 кв. км.

Дзяржаўная рэлігія — іслам (95 % — суніты), яго вызнаюць 89 % насельніцтва (бенгальцы пачалі масава прымаць іслам у 13 ст.); індуізм — 10 %, 0,6 % — будызм, 0,3 % — хрысціянства, 0,1 % — іншыя рэлігіі і традыцыйныя анімістычныя плямённыя культы.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Бангладэш

Бангладэш — унітарная дзяржава, адміністрацыйна падзеленая 7 адмістрацыйных раёнаў (дывізіёнаў), кожны з якіх носіць назву ягонага буйнейшага горада:

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Будынак парламенту Бангладэш

Бангладэш — унітарная рэспубліка з парламенцкай формай кіравання. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 (з наступнымі зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з 22 красавіка 2013 — Абдул Хамід), які абіраецца парламентам на тэрмін 5 гадоў.

Афіцыйная мова — бенгальская, выкарыстоўваецца таксама англійская мова.

Парламент — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (Джацья Шангшад), якая складаецца з 345 дэпутатаў (300 дэпутатаў абіраюцца на аснове мажарытарнай сістэмы па аднамандатных акругах, а 45 месцаў рэзервуюцца для жанчын—парламентарыяў па адмысловай квоце). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

У краіне дзейнічае звыш 100 палітычных партый — ад фундаменталісцкіх да ультралевых.

Найбольш уплывовымі з'яўляюцца Нацыяналістычная партыя Бангладэш (НПБ) і Народная Ліга (НЛ). НПБ заснаваная ў 1978 (у 1978—1982, 1991—1996 і 2001—2006 нахадзілася ва ўладзе). Кіруецца ідэямі «бангладэшскага нацыяналізму». У цяперашні час фактычна падзеленая на дзве фракцыі. НЛ, узначаленая Шэйх Хасінай, была заснавана ў 1949 (у 1972—1975 і 1996—2001 знаходзілася пры ўладзе). Выступае, у цэлым, з секулярысцкіх, шмат у чым — цэнтрысцкіх пазіцый.

Абмежаваны ўплыў захоўвае Нацыянальная партыя былога прэзідэнта Х. М. Эршада (заснаваная ў 1986), урад якога сыйшоў пад ціскам масавых выступаў у снежні 1990.

Прыкметным уплывам сярод кансерватыўнай часткі насельніцтва карыстаецца рэлігійная партыя «Джамаат-і-Ісламі». Уваходзіла ва ўрад Х. Зія.

Сярод партый левага толку, аб'яднаных у 11-партыйны альянс, найбольш буйныя Працоўная і Камуністычная партыі.

У рамках падрыхтоўкі да выбараў здзяйсняюцца перапіс выбаршчыкаў і рэфармаванне дзеючага заканадаўства ў гэтай сферы. Адначасова вядзецца праца па рэфармаванні партыйнай сістэмы, і прадпрымаюцца спробы стварыць новыя палітычныя структуры для забеспячэння пераемнасці цяперашняга курсу.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Бангладэш — член ААН з 1974, была ініцыятарам стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўднёвай Азіі (СААРК), а ў 2006—2007 старшынствавала ў Асацыяцыі. З'яўляецца таксама членам Садружнасці, узначаленай Вялікабрытаніяй, Руху недалучэння, Арганізацыі Ісламская Канферэнцыя, Групы 77-і, арганізацыі «Ісламская васьмёрка», паўднёва—азіяцкага «чатырохкутніка росту», групы эканамічнага супрацоўніцтва БІМСТЭК (Бангладэш, Індыя, М'янма, Шры-Ланка, Тайланд, Непал, Бутан) і Дыялогу па супрацоўніцтве ў Азіі. У 2005 стала ўдзельнікам Азіяцкага рэгіянальнага форума (АРФ).

Знешнепалітычны курс сфакусіраваны на задачы забеспячэння спрыяльных міжнародных умоў для пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны шляхам максімальнага прыцягнення інвестыцый, замежнай дапамогі (каля 1,2 млрд дол. штогод), захаванні і набыцці гандлёвых палёгак. Асноўны прынцып знешняй палітыкі — «сяброўства са ўсімі, варожасць ні з кім».

Бангладэш выступае за захаванне ролі ААН як галоўнага гаранта падтрымання міру і бяспекі, за ўзмацненне ролі Савета Бяспекі і яго права разглядаць у індывідуальным парадку пытанні ўжывання сілы. Дака супраць павелічэння ліку сталых членаў СБ ААН, а пры разглядзе пытання аб пашырэнні складу нясталых членаў выступае за захаванне геаграфічнай прапорцыі пры размеркаванні месцаў. З 1988 бангладэшскія ваенныя прымаюць удзел у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

Бангладэш актыўна працуе ў фармаце Канферэнцыі па раззбраенні, рэгулярна падае інфармацыю ў Рэестр звычайных узбраенняў ААН, падтрымлівае ініцыятывы па раззбраенні і кантролю над узбраеннямі. Удзельніца усіх буйных адпаведных міжнародных дагавораў (ДВЗЯД, ДНЯЗ, КЗХЗ, КБТЗ і інш.), імкнецца да захавання і ўмацавання наяўных рэжымаў нераспаўсюду.

Салідарная з высілкамі сусветнай супольнасці на антытэрарыстычным напрамку, Дака, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні (у рамках БІМСТЭК і СААРК), будуе свае падыходы ў рэчышчы выканання рэзалюцый СБ ААН № 1373 і № 1624. З'яўляецца ўдзельніцай усіх 13 міжнародных антытэрарыстычных канвенцый, далучыўшыся ў маі 2007 да Канвенцыі ААН па прадухіленні ядзернага тэрарызму.

У лютым 2008 Дака далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Рабочыя на рысавым полі — амаль дзве траціны насельніцтва Бангладэш заняты ў сельскай гаспадарцы

Па класіфікацыі ААН Бангладэш уваходзіць у лік найменш развітых краін свету. Гадавы прыбытак на душу насельніцтва — 520 дол. ЗША.

У Бангладэш маюцца радовішчы прыроднага газу (запасы ацэньваюцца ад 360 да 657 млрд куб.м.), нафты, каменнага вугля, вапняку. Гідраэнергетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца практычна поўнасцю.

Аб'ём ВУП у 2007 склаў 78 млрд дол. (у 2006 — 64 млрд.), залатавалютныя запасы — 5,5 млрд дол. Дзяржаўны доўг — 22 млрд дол. Аб'ёмы экспарту ў 2007 склалі 12,8 млрд дол., імпарту — 16 млрд дол. Інфляцыя ў 2007 на ўзроўні 11,5 %.

Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка, у якой занята каля 65 % насельніцтва. Апроч некалькіх мікрадзяржаў і краін-астравоў, Бангладэш мае самую высокую шчыльнасць насельніцтва ў свеце. Па гэтай прычыне беззямелле з'яўляецца адною з найвялікшых праблем краіны. Беззямельныя сяляне часта перасяляюцца ў гарады, асабліва Даку, дзе цяжка знайсці працу і жытло. Іншыя незаконна перабіраюцца ў Індыю. Збор зерневых (рыс, пшаніца) не перавышае 20 млн т. і не задавальняе ўнутраных патрэбнасцей краіны, таму харчовы дэфіцыт пакрываецца за кошт імпарту. Удзельная вага прамысловасці, у якой занята 14 % насельніцтва, складае 12 %. Яе аснова — тэкстыльныя, швейныя, джутавыя і гарбарныя прадпрыемствы.

Асноўныя экспартныя тавары Бангладэш — швейныя вырабы і трыкатаж, а таксама марожаныя морапрадукты, абутак, кераміка, джут і вырабы з яго, чай, медыкаменты. У наменклатуры імпарту пераважаюць энерганосьбіты, машыны і абсталяванне, сыравіна і розныя спажывецкія тавары. Найбуйнейшыя імпарцёры бангладэшскай прадукцыі — ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Францыя, а асноўныя пастаўшчыкі тавараў у Бангладэш — Індыя, Японія, Кітай, ЗША.

З пачатку 1990-х урад Бангладэш праводзіць палітыку заахвочвання прыватнага капіталу, у тым ліку замежнага, які ўжо заняў трывалыя пазіцыі ў тытунёвай, фармацэўтычнай, хімічнай, гарбарнай прамысловасці, а таксама ў энергетыку і газаздабычу. Асабліва спрыяльныя ўмовы для замежных капіталаўкладанняў створаныя ў свабодных экспартных зонах, колькасць якіх павялічваецца з кожным годам. На канец 2007 іх было дзевяць.

Асноўны марскі порт і гандлёва-прамысловы цэнтр са свабоднай экспартнай зонай — Чытагонг (4 млн. чал.).

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Свята ў Даке

Нацыянальнае свята — 26 сакавіка — Дзень незалежнасці (1971). Шырока адзначаюцца Дзень перамогі (16 снежня), Дзень роднай мовы (21 лютага) і рэлігійныя (у асноўным мусульманскія) святы. Бангладэш самастойна выпускае каля 80 фільмаў у год[19], аднак вялікай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаюцца таксама і фільмы суседняй Індыі[20]. Агульная колькасць перыядычных выданняў складае звыш 1,5 тыс., у т.л. больш 200 штодзённых газет на бенгальскай і англійскай мовах. Найбуйнейшыя бенгаламоўныя штодзённыя газеты — «Ітэфак», «Джанаконтха»; «Інкілаб»; англамоўныя — «Бангладэш абзэрвер», «Індэпендэнт». На перыяд надзвычайнага становішча ўведзеныя абмежаванні на крытыку дзейнасці кіраўніцтва краіны. Маюцца тры дзеючых інфармацыйных агенцтва: дзяржаўнае Бі-Эс-Эс, а таксама прыватныя Ю-Эн-Бі і «Бі-Дзі-Ньюс 24».

Дзяржаўнае тэлебачанне і радыёвяшчанне маюць па адным канале, якія вяшчаюць на бенгальскай і часткова на англійскай мовах. Існуе 10 прыватных кабельных тэлеканалаў і 6 радыёстанцый.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны масавай непісьменнасці насельніцтва Бангладэш дзяржава прымае меры па яе скарэйшай ліквідацыі. Створана асобнае міністэрства ўсеагульнай пачатковай адукацыі, дадзены дазвол на дзейнасць у краіне шматлікіх бангладэшскіх і замежных няўрадавых грамадскіх арганізацый у сферы адукацыі.

Адмысловае месца займаюць духоўныя ісламскія навучальныя ўстановы, афіцыйная колькасць якіх перавышае 12 тысяч. У краіне налічваецца некалькі дзесяткаў дзяржаўных і прыватных (больш 60 тысяч) ВНУ. Вялікая частка з іх размешчаная ў сталіцы краіны Дацы. Празмерна актыўны ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у палітычнай дзейнасці адмоўна адбіваецца на навучальным працэсе. Недахоп навучальнай і навуковай базы і невысокі прэстыж бангладэшскіх дыпломаў у іншых краінах змушае студэнтаў працягваць сваю адукацыю за мяжой.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Constitution of Bangladesh, Part V, Chapter 1, Article 66; University of Minnesota, retrieved: 2010-08-28
  2. Bangladesh. International Monetary Fund. Праверана 5 мая 2014.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Bangladesh. International Monetary Fund. Праверана 5 мая 2014.
  4. Ali, A (1996). "Vulnerability of Bangladesh to climate change and sea level rise through tropical cyclones and storm surges". Water , Air , & Soil Pollution 92 (1-2): 171-179. doi:10.1007/BF00175563. http://www.springerlink.com/content/l842n0822t6077q0/. 
  5. "Bangladesh fights for survival against climate change," by William Wheeler and Anna - Katarina Gravgaard, The Washington Times. Pulitzercenter.org. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 3 ліпеня 2010.
  6. # keok Summit Elevations : Frequent Internet Errors. Retrieved 2006-04-13
  7. Alexander, David E. (1999) [1993]. "The Third World". Natural Disasters. Dordrecht: Kluwer Academic Publishers. p. 532. ISBN 0412047519. OCLC 27.974.924 43.782.866. http://books.google.com/?id=gWHsuGTcF34C&pg=PA532&dq=bangladesh+natural+disasters. Retrieved on 2008-05 - 02. 
  8. "Beset by Bay's Killer Storms , Bangladesh Prepares and Hopes". Los Angeles Times. February 27, 2005
  9. Haggett, Peter (2002) [2002]. "The Indian Subcontinent". Encyclopedia of World Geography. New York: Marshall Cavendish. pp. 2 , 634. ISBN 0761473084. OCLC 46.578.454. http://books.google.com/?id=IROIY4ONOSEC&pg=PA2634&dq=bangladesh+flood+reason. Retrieved on 2008 - 05/02. 
  10. Bangladesh Climate Change Strategy and Action Plan 2008 Ministry of Environment and Forests Government of the People's Republic of Bangladesh, September, 2008.
  11. cyclone relief effort hampered updated 11/17/2007 associated press
  12. Country Emergency Situation Profile : Bangladesh prone areas
  13. [ http://www.reliefweb.int/rw/rwb.nsf/db900sid/JBRN-7R4G47?OpenDocument The Climate refugee Challenge ] , ReliefWeb , 2009-04-14
  14. bangladesh_03-28.html "Another Major Cyclone, Bangladesh Worries About Climate Change", PBS News Hour, 2008
  15. By Brian Walker , CNN. .arsenic.poisoning/index.html ? hpt = T1 Study: Millions in Bangladesh exposed to arsenic in drinking water , CNN.com (2010-06-21). Праверана 3 ліпеня 2010.
  16. Bangladesh : 77m poisoned by arsenic in drinking water , BBC News (2010-06-19). Праверана 3 ліпеня 2010.
  17. IUCN (1997). "Sundarban wildlife sanctuaries Bangladesh". World Heritage Nomination - IUCN Technical Evaluation. 
  18. world/2010-11/15/c_13608012.htm Bangladeshi gov't selects mango tree as national. Xinhuanet.com. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 лістапада 2010.
  19. Logan Stephen Asian communication handbook 2008. — AMIC, 2008. — P. 115. — ISBN 981-4136-10-7
  20. Cinemas in Bangladesh, Pakistan squeezed by Bollywood. NewIndPress.Com

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл.
  • Лагатып ВікіСховішча На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бангладэш