Ліберыя
|
|||||
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)» | |||||
Гімн: «All Hail, Liberia Hail» | |||||
Дата незалежнасці | 26 ліпеня 1847 (ад ЗША) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Манровія | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Манровія | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт |
Элен Джонсан-Серліф Джозеф Бакай |
||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
103-я ў свеце 111 369 км² 1% |
||||
Насельніцтва • Ацэнка (Ліпень 2008) • Шчыльнасць |
3 334 587 чал. (132-я) 29 чал./км² |
||||
ВУП • Разам (2005) • На душу насельніцтва |
$1,6 млрд. (170-ы) $500 (178-ы) |
||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0.442 (нізкі) (169-ы) | ||||
Валюта | Ліберыйскі долар (LRD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .lr | ||||
Тэлефонны код | +231 | ||||
Часавыя паясы | UTC +0 |
Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Сталіца — горад Манровія.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у 1821 г. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.
У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зрынуў урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Доэ, а таксама вывад ваенных з улады. У 1997 г. Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў абраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф.
Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]
Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.
Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.
Судовая сістэма[правіць | правіць зыходнік]
Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.
Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, спякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. т.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.