Судан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Судан
جمهورية السودان
Republic of Sudan
Flag of Sudan.svg Герб Судана
Сцяг Судана Герб Судана

Каардынаты: 13°45′00″ пн. ш. 30°22′00″ у. д. / 13.75° пн. ш. 30.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Sudan in its region (claimed).svg
Дэвіз: «Перамога наша (an-Nasru la-naa)»
Гімн: «Мы — войска Алаха, войска айчыны  
(Nahnu jundu l-Laahi, jundu l-watan)»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1956 (ад Вялікабрытаніі і Егіпта)
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Хартум
Найбуйнейшыя гарады Амдурман
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт Амар Хасан аль-Башыр
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
16-я ў свеце
1,886,068 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

30,894,000 чал. (38-я)
16,4 чал./км²
ІРЧП (2007) 0.531 (150-ы)
Валюта Суданскі фунт (SDP)
Інтэрнэт-дамен .sd
Тэлефонны код +249
Часавы пояс +3

Судан, Рэспубліка Суда́н (араб. سودان‎‎) — дзяржава ў Паўночна-Усходняй Афрыцы, самая вялікая краіна Афрыкі і арабскага свету па плошчы. Мяжуе з Егіптам на поўначы, Лівіяй — на паўночным захадзе, Чадам — на захадзе, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай — на паўднёвым захадзе, Паўднёвым Суданам — на поўдні і Эрытрэяй і Эфіопія — на паўднёвым усходзе. На паўночным усходзе абмываецца водамі Чырвонага мора. Сталіца — горад Хартум. Назва краіны паходзіць ад арабскага Bilad-al-sudan, даслоўна — «краіна чорных». Грашовая адзінка — суданскі фунт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны Судан[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Судана заселена чалавекам з глыбокай старажытнасці. Земляробства і жывёлагадоўля ўзніклі на мяжы V — IV-га тыс. да н.э. У 2-й палове III — II-м тысячагоддзі да н.э. паўночная частка Судана — Нубія ўваходзіла ў склад Старажытнага Егіпта.

Дзяржава Куш[правіць | правіць зыходнік]

З гэтага часу ў Нубіі ўзнікла цывілізацыя Куш, якая існавала да IV ст. да н.э. У V — VI стст. правіцелі паўночнага Судана прынялі хрысціянства. Аднак пад націскам арабаў-мусульман да XV ст. тут знікалі апошнія хрысціянскія дзяржавы.

Судан у сярэднія вякі[правіць | правіць зыходнік]

У 1504 г. у Сенары створана першая мусульманская дзяржава — султанат Фундж. Да пачатку XIX ст. большасць насельніцтва Судана ісламізавана, некаторыя народы паўднёвага Судана захавалі традыцыйныя вераванні і культуру.

Судан у складзе Асманскай імперыі. Махдзісцкі Судан[правіць | правіць зыходнік]

У 1821 г. Судан заваяваны правіцелем Егіпта Мухамедам Алі. У 1881 г. прапаведнік Мухамед Ахмед абвясціў сябе махдзі і ўзначаліў паўстанне махдзістаў, якое паклала канец турэцка-егіпецкаму панаванню і стварыла ў Судане тэакратычную незалежную дзяржаву. Паўстанне ў 18981899 гг. задушылі англічане.

Англа-Егіпецкі Судан[правіць | правіць зыходнік]

У 18991955 гг. Судан — калонія Вялікабрытаніі (да 1951 г. фармальна лічыўся англа-егіпецкім кандамініумам). У 1940-я гг. склаліся партыі аль-Ума (стаяла за незалежнасць Судана) і нацыянал-юніянісцкая (НЮП; стаяла за саюз з Егіптам).

Незалежны Судан[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 1956 г. абвешчана незалежнасць Судана. З 1958 г. усталяваўся рэжым ваеннай дыктатуры генерала І.Абуда, які скінуты ў 1964 г. Аднак і новыя ўрады 1964 і 1965 гг. не здолелі вырашыць наспелыя праблемы. У 1969 г. ваенныя на чале з Дж.Німейры ажыццявілі дзяржаўны пераварот; краіна атрымала назву Дэмакратычная Рэспубліка Судан; яе прэзідэнтам з 1971 г. стаў Німейры. У 1972 г. падпісана пагадненне з прадстаўнікамі паўстанцаў паўднёвых правінцый Судана аб пашырэнні самакіравання. У 1973 г. прынята канстытуцыя, якая дазваляла толькі адну палітычную партыю — Суданскі сацыялістычны саюз (ССС). Увядзенне ў 1983 г. ісламскага заканадаўства выклікала незадаволенасць немусульманскага насельніцтва поўдня, дзе аднавіла ўзброенную барацьбу Суданская нацыянал-вызваленчая армія. У 1985 г. ваенныя на чале з генералам С. ад-Дагабам скінулі Німейры, ССС распушчаны, адноўлена дзейнасць іншых палітычных партый; краіна перайменавана ў Рэспубліку Судан. Па выніках парламенцкіх выбараў у 1986 г. створаны кааліцыйны ўрад на чале з лідарам партыі аль-Ума С. аль-Махдзі. Няздольны вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны, гэты ўрад скінуты 30 чэрвеня 1989 г. у выніку ваеннага перавароту з удзелам ісламскіх фундаменталістаў; дзейнасць канстытуцыі і палітычных партый прыпынена. Улада перайшла да Савета камандавання рэвалюцыяй на чале з генералам А.Х. аль-Башыра1998 г. прэзідэнт Судана). Значны ўплыў на ўрад мае ісламская фундаменталісцкая арганізацыя Нацыянальны ісламскі фронт.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя даходы краіне прыносіць сельская гаспадарка, а таксама здабыча нафты. Прамысловасць развітая слаба.

Да другой паловы 2008 года эканоміка Судана хутка расла (рост ВУП больш за 10 % у 2006 і 2007 гадах) — дзякуючы павелічэнню здабычы нафты (пры высокіх цэнах на нафту) і буйным замежным інвестыцыям. Судан пачаў экспартаваць нафту з канца 1999 года.

Сельская гаспадарка застаецца значным сектарам эканомікі Судана — 80 % працуючых і амаль трэць ВУП.

ВУП на душу насельніцтва ў 2009 годзе — 2,3 тыс. дал (181-е месца ў свеце). Ніжэй за ўзровень беднасці — 40 % насельніцтва (у 2004 годзе). Узровень беспрацоўя — 18,7 % (у 2002 годзе). Інфляцыя — 14,3 % (у 2008 годзе).

Прамысловасць — здабыча і перапрацоўка нафты, апрацоўка бавоўны, тэкстыль, апрацоўка сельгаспрадукцыі, абутак, зборка аўтамабіляў.

Сельская гаспадарка — бавоўна, арахіс, сорга, проса, пшаніца, гуммиарабик, цукровы трыснёг, кассава (тапиока), манга, папайя, бананы, салодкі бульбу; разводзяцца авечкі, каровы, козы; рыбалоўства.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]