Мальдывы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мальдыўская Рэспубліка
мальд.: ދިވެހިރާއްޖޭގެ ޖުމުހޫރިއްޔާ
Dhivehi Raajjeyge Jumhooriyyaa
Flag of Maldives.svg Герб Мальдываў‎
Сцяг Мальдываў‎ Герб Мальдываў‎

Каардынаты: 3°28′36″ пн. ш. 72°50′12″ у. д. / 3.476667° пн. ш. 72.836667° у. д. (G) (O) (Я)

LocationMaldives.png
Гімн: «Qaumii salaam»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1965 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Дывехі
Сталіца Мале
Найбуйнейшы горад Мале
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Махамед Вахід Хасан Манік
Махамед Вахід Дзін
Дзярж. рэлігія Іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
186-я ў свеце
298 км²
>99%
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

395 тыс.[1] чал. (174-я)
1 328 чал./км²
ВУП
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$2,569 млн.  (162-ы)
$7,675 (72 месца)
Валюта Руфія
Інтэрнэт-дамен .mv
Тэлефонны код +960
Часавы пояс +5

Мальдывы (мальд.: ދިވެހިރާއްޖެ, Dhivehi Raa’je), афіцыйная назва Мальдыўская Рэспу́бліка (мальд.: ދިވެހިރާއްޖޭގެ ޖުމުހޫރިއްޔާ [divehi raːɟɟeːge ɟumhuːrijjaː])  — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, на Мальдыўскіх астравах у паўночна-заходняй частцы Індыйскага акіяна. Плошча 298 км2, насельніцтва 299 тыс. чал. (2006), галоўным чынам дывехі. Сталіца — Мале.

Слабаразвітая краіна, аснова эканомікі — замежны турызм, рыбалоўства і перапрацоўка рыбы.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Мальдывы — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Сходу грамадзян (меджлісу), які складаецца з 48 членаў (40 выбіраюцца на ўсеагульных выбарах і 8 назначаюцца прэзідэнтам). Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца з дапамогай кабінета міністраў, які падсправаздачны меджлісу.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы нізінныя, каралавага паходжання, утвараюць 2 паралельныя ланцугі. Складаюцца з 26 атолаў, уключаюць каля 2000 дробных каралавых астравоў. Частка іх абкружана бар'ернымі рыфамі. Найбольшая вышыня -24 метры. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература ўвесь год 24-28°С. Ападкаў каля 2500 мм у год. Рэк і ручаёў няма. Порысты вапняковы грунт не затрымлівае ваду, таму адзначаецца яе недахоп. Гаі какосавых пальмаў, хлебнага дрэва.

Беларуска-мальдыўскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь усталяваны ў снежні 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мальдывы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 43-44. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Зноскі

Шаблон:Мальдывы ў тэмах