Сенегал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Сенегал
République du Sénégal
Flag of Senegal.svg Герб Сенегала
Сцяг Сенегала Герб Сенегала
Location Senegal AU Africa.svg
Дэвіз: «Un Peuple, Un But, Une Foi»
Гімн: «Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons»
Дата незалежнасці 20 жніўня 1960 (ад Федэрацыі Малі)
Афіцыйная мова Французская
Сталіца Дакар
Найбуйнейшыя гарады Дакар, Туба, Ціес, Каалак, М'Бур
Форма кіравання Паўпрэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Макі Сал
Амінату Турэ
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
87-я ў свеце
196.712 км²
2,1
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$26,574 млрд
$2.026
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$13,864 млрд
$1.057
ІРЧП (2012) 0,470 (нізкі) (154-ы)
Этнахаронім Сенегальцы
Валюта Франк КФА (XOF)
Інтэрнэт-дамен .sn
Код ISO SN
Тэлефонны код +221
Часавы пояс +0

Сенегал (фр.: le Sénégal) — дзяржава ў заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на поўдзень ад ракі Сенегал. Мяжуе з Маўрытаніяй на поўначы, з Малі на ўсходзе, з Гвінеяй і Гвінеяй-Бісау на поўдні. Унутры Сенегала размяшчаецца паўанклаў дзяржава Гамбія, якая прасціраецца ад Атлантычнага акіяна ўглыб Сенегала на 300 км. Сталіца і буйнейшы горад — Дакар. Дзяржаўная мова — французская, шырока распаўсюджаны валоф і фульбэ. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 4 красавіка.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Сенегал — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 2001 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Заканадаўчая ўлада належыць Нацыянальнаму сходу (120 дэпутатаў) з тэрмінам паўнамоцтваў 5 гадоў. Палова складу парламента выбіраецца паводле прапарцыянальнай сістэмы, палова — паводле мажарытарнай. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваяр народа валоф

Паселішчы чалавека на тэрыторыі Сенегала вядомы з часоў ніжняга палеаліту. З IX ст. тут жылі народы тукулёр, валоф, фульбэ; тэрыторыя Сенегала ўваходзіла ў склад дзяржаў Гана, Малі, Сангаі. У XV ст. з'явіліся еўрапейцы (з 1446 г. партугальцы, у XVI ст. іх выцеснілі галандцы), якія гандлявалі рабамі. У XVII ст. Сенегал каланізаваны французамі (у 1659 г. заснаваны горад Сен-Луі). Да 1854 г. абвешчаны французскай калоніяй, але поўнасцю заваяваны французамі ў 18791890 гг. Эканамічным цэнтрам калоніі быў горад Дакар (заснаваны ў 1857 г.). У 18481851 гг. і з 1871 г. краіна мела сваіх дэпутатаў у Нацыянальным сходзе Францыі (уласна афрыканцаў з 1914 г.). У французскіх каланіяльных войсках у Афрыцы служылі сенегальскія стралкі. З 1895 г. Сенегал — частка Французскай Заходняй Афрыкі. У 2-ю сусветную вайну да 1943 г. пад уладай французскага прагерманскага ўрада «Вішы», потым адна з апорных баз антыгітлераўскай «Змагарнай Францыі». У 1946 г. Сенегал атрымаў статус заморскай тэрыторыі Францыі, у 1957 г. — унутраную аўтаномію. Вядучай палітычнай сілай краіны з 1958 г. быў Прагрэсіўны саюз Сенегала (ПСС). З 1958 г. Сенегал аўтаномная рэспубліка ў складзе французскай Супольнасці. У 1959 г. ён аб'яднаўся ф Французскім Суданам у Федэрацыю Малі (з 20 чэрвеня 1960 г. незалежная, 20 жніўня 1960 г. распалася).

5 верасня 1960 г. Сенегал стаў незалежнай рэспублікай на чале з прэзідэнтам Л. С. Сенгорам (генеральны сакратар ПСС). Пасля адхілення ад улады апазіцыйна настроенага кіраўніка ўрада М.Дыя19621974 гг. зняволены) Сенгор адначасова быў і прэм'ер-міністрам краіны (19621970 гг.). У дзяржаве будаваўся «дэмакратычны афрыканскі сацыялізм» (спробы сумясціць афрыканскія традыцыі і каштоўнасці індустрыяльнага грамадства). З 1966 г. існаваў аднапартыйна рэжым ПСС (з 1976 г. называецца Сацыялістычная партыя), які ў знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. У 1974 г. дазволена дзейнасць іншых партый, у тым ліку Дэмакратычная партыя Сенегала (генеральны сакратар А. Вад). Пры пераемніку Сенгора А.Дыуфу1983 г. прэзідэнт, у 19831991 гг. адначасова і прэм'ер-міністр Сенегала) у краіне паглыбіліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, палепшаны адносіны з Анголай і Эфіопіяй. У 19821989 гг. Сенегал разам з Гамбіяй утвараў канфедэрацыю Сенегамбія. У 1988 г. адбыліся міжэтнічныя хваляванні на памежжы Сенегала і Маўрытаніі, з 1990 г. унутры краіны ўзнік канфлікт вакол пытання незалежнасці паўднёвай правінцыі Казаманс. У сакавіку 2000 г. прэзідэнтам Сенегала выбраны А. Вад.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Джудж

Сенегал — раўнінная краіна ў зоне саваннаў, нізінная на захадзе, узгорыстая на ўсходзе. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпература складае ад 25 °C на ўзбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі. З карысных выкапняў найбольшае значэнне маюць фасфарыты. Ёсць жалезная руда, пяскі з ільменітам, рутылам і цырконам.

Самы высокі пункт краіны — 581 м. У Сенегале знаходзіцца самы заходні пункт Афрыкі — паўвостраў Зялёны мыс. Працягласць узбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная з невялікімі ўзвышшамі на поўдні. Найбольшыя рэкі Сенегал, Гамбія (вярхоўі), Салум і Казаманс. Нацыянальны парк Ніякола-Коба, Джудж (уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка краіны не развітая. Каля 70 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зяўляюцца: цукровы трыснёг, бавоўна, рыс.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва краіны налічвае каля 11 млн чалавек. Асноўная этнічная група валофы (43 % насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакара і тэрыторыі ўздоўж узбярэжжа. Другая па велічыні група гэта фуланы (23 %), потым сэрэра (15 %).

Каля 90 % насельніцтва — мусульмане.

Афіцыйнай мовай з'яўляецца французская, але яе ўжываюць толькі адукаваная меншасць. 70 % насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці. У гарадах жывуць таксама еўрапейцы (50 тыс.) у асноўным французы і ліванцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]