Палаў
Палаў Beluu er a Belau Republic of Palau Рэспубліка Палаў |
|||||
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: "Belau loba klisiich er a kelulul" | |||||
Дзяржаўны гімн «-» |
|||||
Афіцыйная мова | Палаў, ангельская | ||||
Сталіца | Мэлекеок | ||||
Найбуйнейшы горад | Карор | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Томі Рэмэнгэсаў Эліас Камсэк Чын |
||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
195-е месца ў сьвеце 459 км² - |
||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
217-е месца ў сьвеце 20 842 43/км² |
||||
СУП • агульны (2006) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце 0,158 млрд.$ 10 000 $ |
||||
Валюта | Амэрыканскі даляр (USD ) |
||||
Часавы пас • улетку |
UTC+9 (UTC+9) +9 (UTC+9) |
||||
Незалежнасьць ад пратэктарату ААН |
1 кастрычніка 1994 | ||||
Аўтамабільны знак | PW | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pw | ||||
Тэлефонны код | +680 | ||||
Пала́ў, Рэспубліка Палаў (на-палаў: Belau, Belu’u era Belau, па-ангельску: Republic of Palau) – выспавая краіна ў Філіпінскім моры Ціхага акіяна ў Мікранэзіі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Каралінскіх выспаў на чатырох аддзельных каралавых выспах (Сансарол, Мэрыл, Рула Ана і Тобі) і на атоле Хелен. Агулам, у склад Палаў уваходзяць прыкладна 200 выспаў.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выспы былі адкрытыя ў 1543 годзе гішпанцам дэ Вілалабоса. З канца XVII стагодзьдзя і да 1899 года як частка Каралінскіх выспаў належалі Гішпаніі, а ў 1899 годзе былі прададзеныя Германіі. З 1920 года тэрыторыя Палаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый, праз японскую адміністрацыю. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, з 1947 да 1994 года Палаў кіравалася ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю. У 1979 годзе быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні ўваходжаньня Палаў у склад Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, але большасьць прыняўшых удзел у рэфэрэндуме выказалася супраць. У 1994 годзе Палаў атрымала незалежнасьць.
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палаў зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1981 годзе. Пытаньні абароны і замежных спараваў перададзены ЗША. Кіраўніком дзяржавы і ўрада зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Народнаму Кангрэсу), які выбіраецца праз усеагульныя выбары.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Большасьць насельніцтва карыстаецца мовай палаў (адносіцца да групы інданэзійска – акіянічных моваў), а афіцыйнай мовай, а так сама мовай міжнародных зносінаў зьяўляецца ангельская. Пастаяннае насельніцтва маюць толькі восем выспаў.
Склад насельніцтва краіны прадстаўлены палаўцамі і амэрыканцамі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца англіканства, каталіцызм, пратэстантызм. Прыкладна 10% насельніцтва вызнаюць мясцовыя веры.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіна знаходзіцца ў зоне экватарыяльнага, вільготнага клімату. Сярэднегадавая тэмпэратура складае прыкладна 28 °C, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў 3 800 мм. З чэрвеня да лістапада часта здараюцца трапічныя тайфуны.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1984 года Палаў дзеліцца на 16 акругаў:
- Аімэліік
- Аіраі
- Ангаўр
- Хатахобэі
- Каянгел
- Карор
- Мэлекеок
- Нгараард
- Нгарчэлонг
- Нгардмаў
- Нгатпанг
- Нгчэсар
- Нгарэмленгуі
- Нгівал
- Пэлеліў
- Сансарол
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эканоміка краіны заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. На большасьці выспаў асноўнай сельскагаспадарчай культурай зьяўляецца какосавая пальма, маніёк, батат, банан. Вялікую ролю ў эканоміцы грае лоўля тунца.
Экспарт складаецца з экспарту рыбы, какосавага алею і копры. У апошнія гады развіцьцё атрымаў турызм і водныя віды спорту.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|