Абхазія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Абхазія
Аҧсны Аҳәынҭқарра
Республика Абхазия
Flag of Abkhazia.svg Герб Абхазіі
Сцяг Абхазіі Герб Абхазіі
Europe location ABX.png
Гімн: «Аиааира»
Заснавана VIII стагоддзе
Дата незалежнасці 26 лістапада 1994 (ад Грузіі)
Афіцыйныя мовы Абхазская, руская
Сталіца Сухумі
Найбуйнейшыя гарады Сухумі, Гагра, Гудаута
Форма кіравання Паўпрызідэнцкая рэспубліка
В. а. Прэзідэнта
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Валерый Бганба
Міхаіл Логуа
Леанід Лакербая
Плошча
• Усяго
163-я ў свеце
8.665 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

242.862 чал.
240.705 чал.
28 чал./км²
Этнахаронім Абхазы
Валюта Расійскі рубель
абхазскі апсар
Тэлефонны код +7 840 / 940
Часавы пояс +4

Абха́зія (абх.: Аҧсны [apʰsˈnɨ], руск.: Абхазия, груз. აფხაზეთი) — непрызнаная большасцю членаў ААН дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Каўказу. Паводле грузінскага адміністратыўна-терытарыяльнага дзялення, дзяржава ўваходзіць у склад Грузіі як Аўтаномная Рэспубліка Абхазія. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расіяй, на ўсходзе і паўдневым усходзе — з Грузіяй, на поўдні і паўднёвым захадзе амываецца водамі Чорнага мора. Сярэдняя працягласць краіны з захаду на ўсход 160 км, з поўначы на поўдзень 54 км. Працягласць берагавой лініі складае 210 км. З краін-членаў ААН прызнана Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай і Науру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Aбхазія

З паловы 16 ст. павялічваецца залежнасць Абхазскага Княства ад Турцыі, што выявілася ў ісламізацыі значнай колькасці абхазцаў.

Гэтыя працэсы прыводзяць да супраціўленняў мясцовага насельніцтва, якія выражаліся ў антытурэцкіх паўстаннях, найбольш буйныя з якіх праходзілі ў 1725, 1733, 1771 і 1806 гадах. У той самы час, калі Турцыя імкнулася да поўнай асіміляцыі абхазцаў, Расія на сваім баку Каўказскага хрыбта праводзіла дэпартацыі ў Асманскую Імперыю абхазаў, абазінаў і чэркесаў.

Аднак, знаходзячыся паміж дзвюма аднолькава варожымі бакамі — расійскім і турэцкім, Абхазскае Княства пасля чарговага антытурэцкага паўстання звярнулася да цара Аляксандра І з просьбай ад пратэктараце. 17 (19) лютага 1810 быў прыняты маніфест імператара аб далучэнні Абхазскага Княства да Расійскай Імперыі. Аднак пасля 54 гадоў знаходжання ў складзе Расіі княства ператварылася ў Сухумскі ваенны аддзелНяпэўнае слова, ліквідуючы такім чынам уладу і шырокія паўнамоцтвы мясцовых князёў.

Такі паварот падзей прывёў у 1866 годзе да антырасійскага паўстання, якое было звязана не толькі з ліквідацыяй княства, але і з прымусовым пераводам змусульманеных абхазаў у праваслаўе. Паўстанне было задушана, а неўзабаве пачалася расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гг. Па яе заканчэнні абхазы-мусульмане, незадаволеныя палітыкай Расіі, былі змушаныя эміграваць у Турцыю, што прывяло да памяншэння колькасці насельніцтва Абхазіі амаль удвая. У 20 ст. да двух асноўных бакоў канфлікту — расійскага і турэцкага — далучаецца трэці — грузінскі. Пасля кароткага часу існавання савецкай улады ў 1918 годзе ў Абхазіі, яе тэрыторыю занялі грузінскія войскі, што прывяло гэтым разам да антыгрузінскага паўстання ў лютым-сакавіку 1921 года. Стварылася асобная адміністрацыйная адзінка — Абхазская ССР, якая, згодна з дагаворам[Удакладніць!] 16 снежня 1921, была ўведзена ў склад Грузінскай ССР. Пасля 10-ці гадоў знаходжання ў складзе Грузіі як самастойнай[Удакладніць!] адзінкі, Абхазія атрымала статус аўтаноміі[1].


У лютым 1992 года Ваенны Савет Грузіі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту, прыняў рашэнне аб адмене Канстытуцыі Грузінскай ССР 1978 года і аб аднаўленні дзеяння Канстытуцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія 1921 года, у якой Абхазія як суб'ект дзяржаўна-прававых зносін не значыцца. Такім чынам, на думку абхазскага кіраўніцтва[Крыніца?], аднаўленне Канстытуцыі Грузіі 1921 года аўтаматычна азначала незалежнасць Абхазіі.

У гэтай сувязі Вярхоўны Савет Абхазіі 23 ліпеня 1992 года вырашыў узнавіць на тэрыторыі Абхазіі дзеянне Канстытуцыі Абхазіі 1925 года[Крыніца?], а таксама прыняць новыя сцяг і герб краіны.

14 жніўня 1992 года Грузія пачала ваенную аперацыю супраць Абхазіі, якую абхазскія афіцыйныя ўлады разглядаюць як «агрэсію». Грузінскія войскі перайшлі грузінска-абхазскую мяжу і захапілі частку абхазскай тэрыторыі, суправаджаючы свае дзеянні гвалтам над жыхарамі і знішчэннем гістарычных і культурных каштоўнасцей. Узброеныя фарміраванні Абхазіі пры дапамозе баевікоў з Расіі, розных рэгіёнаў Каўказу[Крыніца?] здолелі прыпыніць наступленне грузінскай арміі, а затым поўнасцю яе разбіць і выціснуць з усёй тэрыторыі Абхазіі 30 верасня 1993 года.

З лістапада 1993 года пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў праходзяць перамовы паміж Грузіяй і Абхазіяй аб урэгуляванні канфлікта. Пачаўся працэс вяртання бежанцаў. Паступова адраджаецца эканоміка, расце вытворчасць гарбаты, цытрусавых, тытуню; паспяхова развіваецца міжнародны турызм. Узнавілі работу вышэйшыя навучальныя ўстановы і навукова-даследчыя інстытуты, творчыя саюзы, тэлебачанне, кнігавыдавецтва, заснавана Акадэмія навук Абхазіі. Аднак напружанасць дагэтуль не спадае, таму што абодва бакі не змяняюць свайго прынцыповага бачання статусу Абхазіі.

24 лістапада 1994 года прынята Канстытуцыя Абхазіі, сфарміраваныя органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.

Фізіка-геаграфічны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку Абхазіі займаюць адгор'і Галоўнага Каўказскага хрыбта, размешчаныя ў паўночнай частцы краіны — Гагрскі, Бзыбскі, Абхазскі і Кадорскі хрыбты. Яны складаюць 75 % плошчы краіны. Вышэйшая кропка — гара Дамбай-Ульген (4046 м). Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет — Клухорскі (2781 м), Марухскі (2739 м) і іншыя. Паўднёвы ўсход Абхазіі займае Калхідская нізіна, якая распасціраецца да Сухума. Паміж нізінай і гарамі размешчаны пояс перадгор'яў. Шырока распаўсюджаныя карстовые з'явы, маецца мноства карстовых пячор — Анакапійская (Новаафонская), Варонья, Абрскіла, Крубера-Груганія (найглыбейшая ў свеце карстовая пячора, 2080 м) і іншыя.

З карысных выкапняў вылучаюцца каменны вугаль (запасы больш за 5,3 млн.т.), торф, даламіт, мармур, граніт, вапняк, габбро-дыябазы, крэйда, туф, торф, барыт, свінец, разнастайныя будматэрыялы. На шэльфе і ў Ачамчырскім раёне маюцца невялікія запасы нафты, якія ў цяперашні час не распрацоўваюцца.

Клімат Абхазіі абумоўлены яе ўзбярэжным становішчам і наяўнасцю высакагорных хрыбтоў. На ўзбярэжжа клімат вільготны субтрапічны. Сярэднія тэмпературы студзеня на ўзбярэжжа ад +4 АС да +7ОC, у гарах ад +2ОС да −2ОC, ліпеня, адпаведна, ад +22ОС да +24ОC і ад +16ОС да +18ОC. У горах выразна выяўленая вышынная пояснасць, што абумоўлівае вялікія адрозненні ў клімаце розных горных мясцовасцей. Субтрапічны клімат у гарах распасціраецца прыблізна да адзнакі ў 400 м. Вечныя снягі ляжаць на вышыні ад 2700-3000 м. Ападкаў выпадае 1300—2400 мм у год. Вільготнасць паветра 70 % і вышэй. Дажджы ў цёплы перыяд выпадаюць багатымі ліўнямі, адразу пасля іх усталёўваецца сонечнае і гарачае надвор'е. Часам надвор'е змяняецца некалькі раз у дзень. Снег на ўзбярэжжы выпадае не кожны год, зіма пачынаецца ў канцы снежня — студзені, а ўжо ў лютым часта заквітаюць алыча і мімоза. У сакавіку, як правіла, наступае разгар вясны. Мяккасць і вільготнасць клімату абумоўленая высокім хрыбтом, якія затуляюць Абхазію ад паўночна-усходніх вятроў, і ўплывам цёплых і вільготных паўднёва-заходніх вятроў.

Агульная даўжыня 120 рэк — больш за 5 тыс.км. У асноўным гэта імклівыя горныя струмені, што з'яўляецца патэнцыялам развіцця малой гадраэнергетыкі (патэнцыйныя гадраэнергетычныя рэсурсы звыш 3,5 млн кВт). Асноўнымі рэкамі з'яўляюцца Псоў (на расійска-абхазскай мяжы), Інгур (на грузіна-абхазскай мяжы), Кадор, Бзыбь, Кяласур, Гуміста. Яны бяруць пачатак у горах Вялікага Каўказа і ўпадаюць у Чорнае мора. Жыўленне пераважна дажджавое і снеговое. Па водазабяспечанасці Абхазія займае адно з першых месцаў у свеце: на квадратны кіламетр тэрыторыі прыходзіцца больш за 1,7 млн м³ рачнога сцёку ў год. На рацэ Гега (прыток Бзыбі) размешчаны Гегскі вадаспад вышынёй па розных дадзеных ад 40 да 55 м. Найбольш вядомыя азёры — Рыца (пляц 1,49 км²), Амткел, Блакітнае возера, Інкіт, Бебяісір.

Глебы на нізінах і ў перадгор'ях спалучаюцца балотныя, субтрапічныя падзолістыя (у асноўным на высокіх тэрасах Інгуры, Бзыбі, Кадоры), красназёмныя і жоўтазёмныя глебы, шырока распаўсюджаныя на ніжніх тэрасах рэк Калхідскай нізіны. У гарах да вышыні 1700 м — перагнойна-карбанатныя і бурыя лясныя глебы, вышэй — дзярновыя і дзярнова-травяністыя горана-лугавыя.

Флора Абхазіі ўключае больш 2000 відаў раслін (з іх 149 відаў — дрэвы і хмызнякі, каля 400 — эндемікі Каўказа, каля 100 — эндемікі Абхазіі). Лясамі пакрыта звыш 55 % плошчы рэспублікі. У прычарнаморскай паласе, найбольш засвоенай пад культурную расліннасць і ў цяснінах сустракаюцца асобныя масівы шыракалістых лясоў (граб, грабіннік, дуб, каштан і інш.) і алешнікаў. На мысе Піцунда захаваўся гай рэліктавай піцундскай хвоі. У гарах пераважаюць букавыя (месцамі з самшытам у другім ярусе), на верхняй частцы схілаў — піхтавыя і яловыя лясы. З 2000 м пачынаюцца субальпійскае крывалессе, альпійскія лугі і скальна-шчабністая расліннасць.

У лясах Абхазіі часта сустракаюцца мядзведзь, дзік, рысь, алень высакародны, казуля, тур. У гарах — сарна, каўказскі цецярук, на нізінах можна сустрэць шакалаў. У рэках і азёрах Абхазіі водзіцца фарэль, ласось, сазан, судак і інш. На тэрыторыі Абхазіі размешчаныя Рыцынскі, Гумісцкі, Піцундскі запаведнікі.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Абхазіі прынятая на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія 12 склікання 26 лістапада 1994 года, зацверджаная на рэферэндуме 3 кастрычніка 1999 года са змяненнямі і дапаўненнямі.

Дзяржаўная ўлада ў рэспубліцы ажыццяўляецца на падставе раздзялення на заканатворчую, выканаўчую і судовую. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў прамым тайным галасаваннем. Прэзідэнт выбіраецца адначасова з віцэ-прэзідэнтам, які выконвае асобныя даручэнні прэзідэнта, а таксама замяшчае яго падчас немагчымасці выконваць свае абавязкі. Для ажыццяўлення агульнага кіравання выканаўчай дзейнасцю на тэрыторіі Абхазіі прэзідэнт фармуе Кабінет Міністраў Рэспублікі Абхазія, які ўзначальвае прэм'ер-міністр.

У 19942004 годзе прэзідэнтам Абхазіі быў Уладзіслаў Ардзінба, у 2004 годзе на гэты пост быў абраны Сяргей Багапш.

Парламент — аднапалатны Народны Сход — складаецца з 35 дэпутатаў і выбіраецца на 5 гадоў шляхам прамога галасавання.

Вышэйшым органам судовай улады з'яўляецца Вярхоўны Суд. Гаспадарчыя справы разглядае Арбітражны Суд. Члены гэтых, а таксама судоў ніжэйшай інстанцыі і Генеральны Пракурор прызначаюцца Парламентам па прапанове Прэзідэнта.

Буйнейшая палітычная партыя — «Адзіная Абхазія» (старшыня Даур Тарба), ператвораная ў партыю з аднайменнага грамадскага руху (які ў 2004 годзе высунуў Багапша кандыдатам у прэзідэнты) у студзені 2009 года. Іншыя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя, Народная партыя Абхазіі, Камуністычная партыя, Рэспубліканская партыя «Апсны», Партыі эканамічнага развіцця Абхазіі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Абхазіі

Рэспубліка Абхазія складаецца з 6 гістарычных зямель: Садз, Бзып, Гума, Дал-Цабал, Абжуа, Самырзакан. Але згодна з адміністрацыйным падзелам яна падзяляецца на 7 раёнаў (што сімвалізуе сем зорак на дзяржаўным сцязе): Гагрскі, Гудауцкі, Сухумскі, Гульрыпшскі, Ачамчырскі, Ткварчальскі, Гальскі. Гэты падзел у асноўным паўтарае адміністрацыйны падзел Абхазскай АССР, за выключэннем Ткуарчалскага раёна, які быў створаны ў 1995 годзе на частцы тэрыторыі Гальскага і Ачамчырскага раёнаў. У Абхазіі 7 гарадоў (Сухумі, Гагра, Гудаута, Новы Афон, Ачамчыра, Ткварчал, Гал), 5 пасёлкаў гарадскога тыпу (Цандрыпш, Піцунда, Бзып, Мюсера, Гульрыпш) і 512 вёсак.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі галінамі эканомікі Абхазіі з'яўляюцца рознічны гандаль і турызм. Прамысловасць развітая слаба. З 183 прамысловых прадпрыемстваў, якія функцыянавалі ў Абхазскай АССР, да цяперашняга часу засталося каля 60. Больш іншых развітыя харчовая (пераважна харчасмакавая — гарбатная, тытунёвая, вінаробная, кансервавая) і лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Штогод здабываецца каля 50 тыс. м² драўніны і перапрацоўваецца звыш 20 тыс. м². Вырабляюцца тытунёвыя вырабы, віна (галоўнае прадпрыемства «Віна і воды Абхазіі», у асноўным жа віна вырабляюцца саматужным спосабам у хатніх умовах), іншыя спіртныя напоі, хлеб, пепсі-кола, рыбныя кансервы, невялікая колькасць гарбаты.

Вядзецца здабыча вугля, здабыча і перапрацоўка нафты адсутнічае. Электраэнергетыка прадстаўленая Інгурскай ДРЭС, якая знаходзіцца ў сумеснай эксплуатацыі Грузіі і Абхазіі (бо плаціна ГЭС знаходзіцца ў Грузіі, а падземная электрастанцыя і 4 перападныя ГЭС на рацэ Эрысцкалі і Гальскам вадасховішча, куды вада ідзе па тунэлі — у Абхазіі). Магутнасць — 1370 МВт, можа вырабляць да 4,5 млрд кВт.гдз у год. Вырабляе каля 3,2 млрд кВт.гдз. Сухумская ГЭС і 21 малая ГЭС у цяперашні час не функцыянуюць і ў асноўным разбураныя. Даўжыня высакавольтных ліній электраперадач 916 км, размеркавальных і збытавых электрасетак — 7583,5 км.

У сельскай гаспадарцы ў часы СССР спецыялізацыя Абхазіі абумаўляла перавагу сярод пасяўных культур эфірамаслічных (тунг), тытуню і гародніны. У цяперашні час асноўнай пасяўной культурай з'яўляецца кукуруза, невялікую частку займае тытунь. Агульная плошча земляў сяльгаспрызначэння — 421,6 тыс.га. Традыцыйна высокі экспарт у Расію цытрусавых і гародніны, а таксама мімозы, аб'ём экспарту якой у 2007 годзе дасягаў больш 300 тон. Значна паменшылася пагалоўе ската, што абумовіла залежнасць Абхазіі ад імпарту мясной і малочнай прадукцыі. Жывёлагадоўля галоўным чынам малочнага і малочна-мяснога кірунку.

Транспарт Абхазіі ўключае аўтамабільны, чыгуначны і авіяцыйны. Аўтамабільны транспарт з'яўляецца асноўным, маюцца мясцовыя аўтобусныя зносіны і зносіны з гарадамі поўдня Расіі. Асноўная праблема — знос машын і недахоп бензіну. Вялікае значэнне мае Ваенна-Сухумская дарога з Сухума да Кадорскай цясніны і далей у Карачаева-Чаркесію. У г. Сухум дзейнічае тралейбусная сістэма. Чыгуначныя пасажырскія зносіны прадстаўлены толькі групай прычапных вагонаў «Масква-Сухум», якая курсуе ў складзе цягніка № 75/76 «Масква-Адлер». Унутраныя прыгарадныя зносіны і рух электрацягнікоў да Сочы зараз цалкам спыненыя з-за поўнага фізічнага зносу рухомага складу і аварыі на цягавай падстанцыі ў пасёлку Цандрыпш, якая прывяла да дээлектрыфікацыі дарогі. Чыгуначная каляіна аднапутная, у савецкі час рух праз Абхазію было скразным, хадзілі пасажырскае цягнікі з Расіі ў Тбілісі, Ерэван, Батумі, Цхалтуба. Зараз чыгуначнае палатно ад платформы Ачгуара да станцыі Інгуры (Грузія) разабрана. Таксама не аднаўляўся разбураны яшчэ ў 1992 годзе чыгуначны мост праз раку Інгуры. Маецца галінка Ткуарчал-Ачамчыра, прызначаная для вывазу каменнага вугля ад Ткуарчалскага радовішчы да чарнаморскіх партоў. У Абхазіі два аэрапорта — Бамбаура ў Гудауцкім раёне і Бабушэра ў Сухуме. Міжнародныя пасажырскія рэйсы не выконваюцца, 1 раз у тыдзень курсуе самалёт АН-2 па маршруце Сухум-Псху. Чыгункі і аэрапорты Абхазіі таксама выкарыстоўваюцца групоўкай расійскіх войскаў у краіне. Марскія парты — Сухум, Ачамчыра, Гагра і Новы Афон. Здзяйсняецца марскія пасажырскія зносіны па маршруце Сочы-Гагры.

Грашовай адзінкай з'яўляецца расійскі рубель, што афіцыйна замацавана ў Дагаворы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамогі паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Абхазія. Намінальна ёсць таксама абхазская нацыянальная валюта — апсар (курс апсара ўсталяваны да расійскага рубля, як 1:10), аднак у цяперашні час у апсарах выпушчана толькі некалькі юбілейных манет.

У бюджэце Абхазіі ў 2007 годзе прыбыткі склалі 1,43 млрд расійскіх рублёў, што ў 2,5 разы вышэй, чым у 2004 годзе, прычым 434 млн. — расійская дапамога. Выдаткі склалі 1,42 млрд руб., галоўныя іх артыкулы — абарона і міліцыя — 484 млн руб. і адукацыя — 174,8 млн руб.

Знешні гандаль Абхазіі дэфіцытна: экспарт складае 30 % абарачэння, імпарт — 70 %. Дзве траціны знешняга гандлю прыходзіцца на Расію. З Абхазіі экспартуецца ў асноўнай сыравіна і сельскагаспадарчая прадукцыя (90 %) — цытрусавыя, вугаль, круглы лес, садавіна (першым чынам хурма), фундук, гарбата, гародніна; прамысловы экспарт (каля 10 %) прадстаўлены вінамі і прадукцыяй Бзыбскага дрэваапрацоўчага камбіната (піламатэрыялы, дошкі, паркет, шпон і іншыя вырабы з драўніны ў еўрапейскія краіны). Імпартуецца ў першую чаргу, бензін, харчаванне, прамысловыя тавары. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Абхазіі з'яўляюцца Расія, Турцыя, Румынія. Каля 40 % паступленняў у бюджэт дае турысцка-рэкрэацыйны комплекс, у 2007 годзе Абхазію наведала каля 400 тыс. турыстаў. Абхазскі шэльф здаецца ў арэнду для рыбалоўства турэцкім рыбалоўчым кампаніям.

Кароткатарміновыя перспектывы для эканомікі Абхазіі злучаюць з зімовай алімпіядай у Сочы (напрыклад, чакаецца рэзкае падвышэнне экспарту будаўнічай сыравіны і матэрыялаў, сельскагаспадарчай сыравіны), доўгатэрміновыя — з развіццём турызму і марскога транспарта.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За перыяд з 1989 па 2003 год колькасць насельніцтва Абхазіі скарацілася з 525,1 тыс. да 215,3 тысяч чалавек. Асабліва паменшылася колькасць грузінскага (з 239,9 да 46,0 тысяч чалавек) і рускага (з 74,9 да 23,4 тысяч) насельніцтва, таксама скарацілася колькасць армян (з 76,5 да 44,9 тысяч) і грэкаў (з 14,7 да 1,5 тысяч). Этнічны склад на 2003 год: абхазы — 43,9 %, грузіны — 21,3 % (у асноўным, менгрелы і сваны), армяне — 20,8 %, рускія — 10,9 %, грэкі — 0,7 %.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігійны склад: хрысціяне — 60 %, мусульмане — 16 %, язычнікі — 5 %, прыхільнікі традыцыйных абхазскіх вераванняў — 3 %, атэісты і няверуючыя — 8 %. Статус Абхазскай епархіі нявырашаны.

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

Усяго ў Абхазіі 171 школа. З іх 63 школы абхазскія, 50 — рускія, 15 — двухсектарныя (рускі і абхазскі), 32 — армянскія, 11 школ — грузінскія (у Ніжняй зоне Гальскага раёна). У Абхазіі прынятая расійская сістэма адукацыі. У Сухуме дзейнічаюць два ВНУ — Абхазскі дзяржаўны ўніверсітэт і Сухумскі адкрыты інстытут. У 1997 годзе была заснавана Акадэмія навук Абхазіі, якая ў цяперашні час уключае ў сябе 9 навуковых арганізацый — інстытуты гуманітарных даследаванняў, эксперыментальнай паталогіі і тэрапіі, батанікі, сельскай гаспадаркі, фізіка-тэхнічны, геафізічны, а таксама Навукова-даследчы Цэнтр курорталогіі і нетрадыцыйнай медыцыны.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Уладзімір Міхневіч. Абхазія — рэгіён канфліктаў// Польскае радыё для замежжа. 13 верасня 2008

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]