Загрос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Landscape of Shadegan.jpg

Загрос — горная сістэма ў Іране, на паўднёвым захадзе Іранскага нагор'я.

Даўжыня 1600 км, шырыня 200—300 км, пераважная вышыня 2000-3000 м, найбольшая (г. Зердкух) — 4548 м. Скальная сістэма з 15-20 паралельных хрыбтоў, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзелены падоўжнымі і папярочнымі вузкімі каньёнападобнымі цяснінамі і катлавінамі. Невялікія ледавікі. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў мезазою і кайназою. Пашыраны карст. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе агаляецца дамезазойскі фундамент з вялікімі салянымі купаламі. Радовішчы нафты.

Прырода і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат субтрапічны, сухі. Пераважаюць горна-пустынныя ландшафты. У міжгорных катлавінах азёры, саланчакі, аазісы (фінікавая пальма, цытрусавыя, вінаград). Заходняя частка сярэдняга пояса найбольш вільготная (лясы і рэдкалессі з дубу, вязу, клёну і інш.); вышэй — альпійскія лугі і нізкарослая хмызняковая расліннасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Загрос // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]