Францыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Французская Рэспубліка
фр.: République française
Flag of France.svg Герб Францыі
Сцяг Францыі Герб Францыі

Каардынаты: 46°51′00″ пн. ш. 2°34′00″ у. д. / 46.85° пн. ш. 2.566667° у. д. (G) (O) (Я)

EU-France.svg
Дэвіз: «Liberté, Égalité, Fraternité (Свабода, Роўнасць, Брацтва)»
Гімн: «Марсельеза»
Заснавана 843 (Вердэнскі дагавор)
1958 (Пятая рэспубліка)
Афіцыйная мова Французская
Сталіца Парыж
Найбуйнейшыя гарады Парыж, Марсель, Ліён, Тулуза, Бардо, Ліль
Форма кіравання Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Франсуа Аланд
Жан-Марк Эро
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
47-я ў свеце
674 843[1] км²/547 030[2] км²
0,26 %
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

65 447 374[1]
/62 793 432[2] чал. (20-я)
115 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$2,063 трлн.[3]  (8-ы)
$42,747[3]
ІРЧП (2011) 0,884 (вельмі высокі) (20-ы)
Этнахаронім француз, францужанка, французы
Валюта Еўра[4]
Інтэрнэт-дамен .fr[5]
Тэлефонны код +33
Часавы пояс +1
  1. 1,0 1,1 Для ўсёй Францыі.
  2. 2,0 2,1 Для еўрапейскай часткі Францыі.
  3. 3,0 3,1 Міжнародны валютны фонд (красавік 2010)
  4. Да 1999 французскі франк.
  5. Таксама .eu, як член Еўрасаюза.

Фра́нцыя (фр.: France, МФА(фр.) : [fʁɑ̃s]), Францу́зская Рэспу́бліка (фр.: République française, МФА(фр.) : [ʁe.py.blik fʁɑ̃.sɛz]) — краіна ў Заходняй Еўропе, што ўключае ў сябе некалькі заморскіх рэгіёнаў і тэрыторый. метрапольная тэрыторыя Францыі распасціраецца ад Міжземнага мора да Ла-Манша і Паўночнага мора, і ад Рэйна да Атлантычнага акіяна. Гэта адна з трох краін, разам з Марока і Іспаніяй, якая мае выхад да Атлантыкі і Міжземнага мора адначасова. Францыя мяжуе з Бельгіяй, Люксембургам, Германіяй, Швейцарыяй, Італіяй і Манака на ўсходзе, Андорай і Іспаніяй на поўдні, і аддзеленая пралівам Ла-Манш ад Вялікабрытаніі на поўначы. Таксама ў Францыю ўваходзяць тэрыторыі, размешчаныя на розных кантынентах.

Паводле плошчы Францыя з'яўляецца 42-й найбуйнейшай краінай у свеце, але самай вялікай краінай у Заходняй Еўропе і Еўрапейскім звязе і трэцяй паводле велічыні ў Еўропе ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 66,6 млн чалавек, гэта 20-ы паказчык паводле колькасці насельніцтва ў свеце і 2-і ў ЕС. Францыя з'яўляецца ўнітарнай паўпрэзідэнцкай рэспублікай са сталіцай у Парыжы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і камерцыйным цэнтры. Ідэалы нацыі выражаюцца ў Дэкларацыі правоў чалавека.

Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, ваенным і палітычным уплывам як у Еўропе, гэтак і ва ўсім свеце[1]. Дзяржава мае пяты паводле велічыні ў свеце ваеннвы бюджэт[2], трэці паказчык паводле велічыні запасаў ядзернай зброі[3], і другі — па велічыні дыпламатычнага корпуса[4]. Францыя з'яўляецца развітой краінай і мае пятую паводле аб'ёму эканоміку ў свеце паводле намінальным ВУП і сёмы паводле велічыні па парытэце пакупніцкай здольнасці[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старжытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Францыя ў дагістарычны перыяд была месцам старажытных стаянак неандартальцаў і краманьёнцаў. У эпоху неаліту на тэрыторыі Францыі існавала некалькі багатых помнікамі дагістарычных культур. Дагістарычная Брэтань была культурна звязана з суседняй Брытаніяй, на яе тэрыторыі выяўлена вялікая колькасць мегалітаў. У перыяд позняга бронзавага і ранняга жалезнага веку тэрыторыю Францыі засялялі кельцкія плямёны галаў, паўднёвы захад сучаснай Францыі — іберы, плямёны невядомага паходжання. У выніку паэтапнага заваявання, якое было завершана ў 1 стагоддзі да н.э. у выніку Гальскай вайны Юлія Цэзара, сучасная тэрыторыя Францыі ўвайшла ў склад Рымскай імперыі як правінцыя Галія. Насельніцтва было раманізавана і да 5 стагоддзя размаўляла на народнай латыні, якая стала асновай сучаснай французскага мовы.

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

У 486 Галія была заваявана франкамі пад кіраўніцтвам Хлодвіга. Тым самым была створана Франкская дзяржава, а Хлодвіг стаў першым каралём дынастыі Меравінгаў. У 7 стагоддзі ўлада караля істотна аслабла, а рэальнай сілай у дзяржаве завалодалі мажардомы, аднаму з якіх, Карлу Мартэлу, удалося ў 732 у бітве пры Пуацье разбіць арабскае войска і прадухіліць заваяванне арабамі Заходняй Еўропы. Сын Карла Мартэла, Піпін Кароткі, стаў першым каралём дынастыі Каралінгаў, а пры сыне Піпіна, Карле Вялікім, франкская дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту за ўсю гісторыю і займала большую частку тэрыторыі цяперашняй Заходняй і Паўднёвай Еўропы. Пасля смерці сына Карла Вялікага — Людовіка Пабожнага — яго імперыя была падзелена на тры часткі. У 843 паводле Вярдэнскага дагавора было створана Заходне-Франкскае каралеўства на чале з Карлам Лысым. Яно займала прыблізна тэрыторыю сучаснай Францыі. У 10 стагоддзі краіна стала называцца Францыяй.

Змяненне межаў Францыі з 985 па 1947 гады

Пазней цэнтральная ўлада істотна аслабла. У 9 стагоддзі Францыя рэгулярна падвяргалася набегам вікінгаў, у 886 апошнія асаджвалі Парыж. У 911 вікінгі заснавалі герцагства Нармандыя на поўначы Францыі. Да канца 10 стагоддзя краіна была практычна цалкам раздробленая, а каралі не мелі рэальнай улады за межамі сваіх феадальных уладанняў (Парыж і Арлеан). Дынастыю Каралінгаў у 987 змяніла дынастыя Капетынгаў, па імені першага яе караля Гуго Капета. Праўленне Капетынгаў характэрнае крыжовымі паходамі, рэлігійнымі войнамі ў самой Францыі (спачатку ў 1170 г. рух вальденсаў, а ў 1209—1229 — Альбігойскія войны), скліканнем парламента — Генеральных штатаў — упершыню ў 1302, а таксама Авіньёнскім палонам пап, калі папа Рымскі быў арыштаваны ў 1303 каралём Філіпам IV Прыгожым, і папы вымушаныя былі заставацца ў Авіньёне да 1378. У 1328 Капетынгаў змяніла бакавая галіна дынастыі, вядомая як дынастыя Валуа. У 1337 пачалася Стогадовая вайна з Англіяй, у якой спачатку поспех спадарожнічаў англічанам, якія здолелі захапіць істотную частку тэрыторыі Францыі, але ў рэшце рэшт, асабліва пасля з'яўлення Жаны д'Арк, у вайне наступіў пералом, і ў 1453 англічане капітулявалі.

Людовік XIV, «кароль-сонца», які зрабіў Францыю лідарам сусветнай палітыкі

Да перыяду праўлення Людовіка XI (1461—1483) адносіцца фактычная ліквідацыя феадальнай раздробненасці Францыі і ператварэнне краіны ў абсалютную манархію. У далейшым Францыя пастаянна імкнулася іграць прыкметную ролю ў Еўропе. Так, з 1494 па 1559 яна вяла Італьянскія войны з Іспаніяй за кантроль над Італіяй. У канцы 16 стагоддзя ў пераважна каталіцкай Францыі атрымаў распаўсюджанне пратэстантызм кальвінісцкага толку (пратэстанты ў Францыі называліся гугеноты). Гэта выклікала рэлігійныя войны паміж католікамі і пратэстантамі, пікам якіх у 1572 стала Варфаламееўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў. У 1589 дынастыя Валуа перасеклася, і Генрых IV стаў заснавальнікам новай дынастыі Бурбонаў.

Французская манархія дасягнула свайго росквіту ў XVII стагоддзі за часам панавання Людовіка XIV. Удзельнічаючы ў шматлікіх войнах, Францыя стала вядучай еўрапейскай сілай. Да таго ж у Францыі пражывала найбольшая ў Еўропе колькасць насельніцтва і дзяржава мела вялікі ўплыў на еўрапейскую палітыку, эканоміку і культуру. Французская мова стала найбольш выкарыстоўваемай мовай у дыпламатыі, навуцы, літаратуры і міжнародных справах, і заставалася такой да XX стагоддзя[6]. Францыя значна пашырыла сваю тэрыторыю, дзякуючы заморскім уладанням у Амерыцы, Афрыцы і Азіі. Людовік XIV адмяніў Нанцкі эдыкт змусіўшы тысячы гугенотаў адправіцца ў выгнанне.

Пры Людовіку XV Францыя страціла Новую Францыю і большасць сваіх індыйскіх уладанняў пасля паражэнні ў Сямігадовай вайне, якая скончылася ў 1763 годзе, аднак яе кантынентальная тэрыторыя працягвала расці, дзякуючы далучэнню да краіны Латарынгіі (1766) і на Корсікі (1770). Непапулярны кароль Людовік XV, сваімі неабдуманым фінансавымі, палітычнымі і ваеннымі рашэннямі, дыскрэдытаваў манархію і, магчыма, прывёў дзяржаву да французскай рэвалюцыі праз 15 гадоў пасля сваёй сверці[7].

Людовік XVI, унук Людовіка XV, актыўна падтрымліваў высілкі амерыканцаў да незалежнасці ад Вялікабрытаніі, што было рэалізавана Парыжскай дамовай 1783 года. Прыклад Амерыканскай рэвалюцыі, а таксама фінансавы крызіс, які пачаўся ў Францыі, сталі адным з прычын пачатку французскай рэвалюцыі.

Пасля рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон Банапарт, імператар Францыі, і яго войска

Пасля ўзяцця Бастыліі 14 ліпеня 1789 года абсалютная манархія была скасавана і Францыя стала канстытуцыйнай манархіяй. Праз Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна Францыя аб'явіла пра знішчэнне арыстакратычных прывілеяў і абвясціла свабоду і роўныя правы для ўсіх мужчын, а таксама доступ да дзяржаўнай службы на аснове таленту і здольнасцей, а не нараджэння. Улада караля была абмежавана, і Людовік XVI паспрабаваў здзейсніць контрарэвалюцыю пры падрымцы еўрапейскіх манархаў. Аднак спроба не ўдалася, аўтарытэт караля быў падарваны, ён быў катаваны і Францыя стала рэспублікай 22 верасня 1792 года.

Маючы ціск з боку іншых еўрапейскіх манархій, унутраных партызанскіх войнаў і контрарэвалюцыі, як Вандэйскае паўстанне, у маладой рэспубліцы пачаўся тэрор. Паміж 1793 і 1794 гадамі было пакарана смерцю ад 16 тысяч да 40 тысяч. У Заходняй Францыі грамадзянская вайна доўжылася з 1793 па 1796 гады, у гэты перыяд загінула ад 200 тысяч да 450 тысяч чалавек[8]. Аднак рэспубліка здолела выжыць і разграміць контрарэвалюцыю. У выніку Тэрмадарыянскага перавароту быў пакладзены канец панаванню Рабесп'ера і тэрору. Адмена рабства і мужчынскае ўсеагульнае выбарчае права, што было прынятыя за часам радыкальнай фазы рэвалюцыі, былі адменены наступнымі ўрадамі.

Пасля нядоўгага часу кіравання ўрада, Напалеон Банапарт захапіў кантроль над рэспублікай, у 1799 годзе стаўшы першым консулам, а затым у 1804 годзе імператарам Французскай імперыі. Наступны перыяд гісторыі мае назва Напалеонаўскія войны, калі Францыя ваявала адразу з кааліцыяй еўрапейскіх манархій. Пры гэтым напалеонаўскія войскі захапілі большую частку кантынентальнай Еўропы, а члены сям'і Банапартаў былі прызначаны манархамі ў некаторых ізноў створаных каралеўствах[9].

Гэтыя перамогі прывялі да сусветнай экспансіі французскіх рэвалюцыйных ідэалаў і рэформ, як усталяванне метрычнай сістэмы, Кодэкса Напалеона і Дэкларацыі правоў чалавека. Пасля катастрафічнай расійскай кампаніі, Напалеон пацярпеў паражэнне і манархія Бурбонаў была адноўлена. Каля мільёна французаў загінулі падчас напалеонаўскіх войнаў[9].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф мясцовасці[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі прадстаўлены тры розных тыпу рэльефу — высокія горы, старажытныя плато і раўніны. Асаблівасці будовы паверхні краіны такія, што наяўнасць некалькіх узнятых тэрыторый не з'яўляецца перашкодай для сувязяў паміж раўнінамі. Пірэнеі, Альпы і Юра — горы альпійскай сістэмы. Цэнтральны Французскі масіў, Армарыканскі масіў, Вагезы і Ардэны — разбураныя астаткі старажытных герцынскіх гор. Парыжскі басейн (Паўночна-Французская нізіна), Гаронская нізіна (Аквітанскі басейн) і грабен Роны і Соны — раўніны з малымі амплітудамі вышынь.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Над тэрыторыяй Францыі адбываецца бесперапыннае барацьба паміж масамі акіянічнага паветра з захаду, кантынентальнага — з усходу і міжземнаморскага — з поўдню. Клімат любой часткі краіны залежыць ад перавагі той або іншай тэндэнцыі, хоць адбіваецца таксама ўплыў вышыні і мясцовых умоў.

Акіянічны ўплыў выяўляецца ва ўсталяванні цёплага вільготнага надвор'я. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлантычнага цячэння (працяг Гальфстрыму), насычаюцца вільгаццю. Над акіянам гэтае паветра ўлетку астуджаецца, а ўзімку награваецца. У выніку пры распаўсюджванні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпературы. Напрыклад, у Брэсце сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, ліпеня — 17 °C. Тут вільготна, за год налічаецца 185 дзён з ападкамі, а агульная сума ападкаў дасягае 840 мм. Бoльшая частка ападкаў выпадае ў выглядзе зацяжнога дробнага дажджу. Неба звычайна зацягнута аблокамі, але снегапады і маразы бываюць рэдка.

Кантынентальны ўплыў суправаджаецца сухім надвор'ем з больш рэзкімі тэмпературнымі кантрастамі. Паветраныя масы, якія паступаюць з усходу з шырокіх унутраных частак Еўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор'е, а ўлетку — гарачае. Напрыклад, у Страсбургу сярэдняя тэмпература студзеня −1 °C, і ўзімку перыяд з тэмпературамі ніжэй 0 °C звычайна складае 80 дзён, уключаючы не менш 20 дзён са снегам. Аднак лета ў Страсбургу гарачае і часта душнае, характэрныя моцныя дажджы.

Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Зімы тут мяккія і вільготныя, хоць бoльшая частка ападкаў выпадае ў выглядзе непрацяглых ліўняў, а ў прамежках паміж імі стаіць яснае надвор'е. Лета гарачае і сухое. Напрыклад, у Марселі сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, а ліпеня 22 °C, хоць днём тэмпература часам павышаецца да 38 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, за год налічаецца 95 дзён з ападкамі. Містраль, халодны вецер, які часам дзме з поўначы, асабліва ўзімку, прыносіць незвычайна халоднае надвор'е на міжземнаморскае ўзбярэжжа Францыі.

Месцамі клімат істотна змяняецца з вышынёй — у такіх горных раёнах, як Вагезы, Юра, Цэнтральны масіў, Пірэнеі і Альпы. У цэлым з вышынёй тэмпература паніжаецца, а колькасць ападкаў павялічваецца. У гарах нават у разгар лета днём бываюць нізкія тэмпературы і моцныя снегапады. Бoльшая частка снега ўвесну і ўлетку растае, але на вялікіх вышынях снег захоўваецца, там развітыя ледавікі. Манблан пакрыты снегам круглы год.

Унутраныя воды[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі чатыры вялікіх ракі — Сена, Луара, Гарона і Рона, сярод іх найбольшай даўжынёй (1000 км) адрозніваецца Луара. Буйныя марскія парты Гаўр, Нант, Бардо і Марсель размешчаныя ў вусцях гэтых рэк. Сена дрэнуе Парыжскі басейн і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Гаўра. Яна адрозніваецца раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года, што спрыяе суднаходству, і злучаная каналамі з іншымі рэкамі. Луара бярэ пачатак у Цэнтральным Французскім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыжскага басейна і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Нанта. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і для Гаронны, якая пачынаецца ў Пірэнеях, перасякае Гароннскую нізіну і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Бардо. Рона бярэ пачатак у Швейцарыі і, выцякаючы з Жэнеўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца з Соной паблізу Ліёна і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марселя. Рона адрозніваецца хуткай плынню і валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам. На гэтай рацэ збудаваны шэраг гідраэлектрастанцый.

Сістэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы раку Рэйн, па якой збольшага праходзіць усходняя мяжа краіны і якая з'яўляецца адным з найважных унутраных шляхоў зносін у Еўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэнне для эканомікі Францыі.

Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Бoльшая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глеб. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэў: уздоўж дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.

У гарах каля снеговой лініі распаўсюджаныя аголеныя скальныя субстраты з імхамі і лішайнікаў. Далей уніз па схілах, але ўсё жа вышэй верхняй мяжы лясы альпійскія лугі выкарыстоўваюцца для пашы авечак і буйной рагатай жывёлы. Ніжэй верхняй мяжы лесу больш высокі пояс прадстаўлены хвойнымі лясамі з хвоі, лістоўніцы, піхты і елкі, ля самай межы іх рост тармозіцца і пераважае крывалессе, але з паніжэннем вышыні дрэвы становяцца вышэй і зграбней. Хвойныя лясы змяняюцца шыракалістымі з дуба, бука і каштана.

Найбольш своеасаблівая расліннасць міжземнаморскага ўзбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуху. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады карэнных парод. Самыя характэрныя дрэвы — масліна, коркавы дуб і алеппская хвоя.

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Жывёльны свет Францыі моцна збеднены ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека. Тым не менш тут дзікая фаўна захавалася лепш, чым у суседніх краінах. Сустракаюцца сярэднееўрапейскія, міжземнаморскія і альпійскія віды жывёл, асабліва шмат іх у запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнейскім парку жывуць бурыя мядзведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі — горныя казлы.

З драпежных жывёл на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні — генета. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень, казуля, дзік і бабёр. На в. Корсіка ў гарах водзяцца муфлоны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, утварыліся хатнія авечкі).

Вельмі багаты і разнастайны свет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багаццем вадаплаўных і іншых птушак адрозніваецца раён Камарг у дэльце Роны.

Рыбныя рэсурсы Францыі моцна збяднелыя. Бoльшую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся.

Канстытуцыйны савет[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя — сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.

Прэзідэнт Французскай Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам 27 верасня 2000).

На сёння (2013) прэзідэнтам Францыі з'яўляецца Франсуа Аланд. Гэта шосты па ліку французскі прэзідэнт. Яго папярэднікам быў Нікаля Сарказі.

Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра і, па прапанове апошняга, членаў урада.

Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Нарадай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнага кіраўніка арміі. Прэзідэнт мае права распусціць Нацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур'ёзнага палітычнага крызісу, узяць надзвычайныя паўнамоцтвы.

Прэм'ер-міністр і ўрад[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі.

Урад адказвае за сваю дзейнасць перад Парламентам (артыкул 20 Канстытуцыі).

Прэм'ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 6 мая 2002 года прэм'ер-міністрам Францыі быў прызначаны Жан-П'ер Рафарэн.

Парламент[правіць | правіць зыходнік]

Парламент Французскай Рэспублікі мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Нацыянальнага сходу. Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.

  • Сенат

Сенатары абіраюцца на ўскосных усеагульных выбарах на 6 гадоў (раней Сенат абіраўся на 9-гадовы тэрмін). Кожныя тры гады Сенат напалову абнаўляецца.

  • Нацыянальны сход

Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, якія абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Францыя — суверэнная ўнітарная дэмакратычная рэспубліка. Дзейная канстытуцыя, прынятая 4 кастрычніка 1958 года, усталёўвае рэспубліканскую прэзідэнцка-парламенцкую форму кіравання (Канстытуцыя Французскай Рэспаблікі, разд. 2). Галава дзяржавы — прэзідэнт, якія абіраецца на 5 год. Галава ўраду — прэм'ер-міністр. Рада міністраў прызначаецца прэзідэнтам па ўзгадненні з прэм'ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць дзвюхпалатнаму парламенту, які абіраецца ўсеагульным галасаваннем.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчая ўлада ў Францыі належыць парламенту, які ўключае ў сябе дзве палаты — Сенат і Нацыянальны сход. Сенат Рэспублікі складаецца з 321 сентараў (з 2011 года іх будзе 348), 305 з якіх прадстаўляюць метраполію, 9 — заморскія тэрыторыі, 5 — тэрыторыі Французскай супольнасці і 12 — французскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой. Сенатары абіраюцца на дзевяцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, генеральных саветнікаў і дэлегатаў ад муніцыпальных саветаў, пры гэтым Сенат абнаўляецца на адну траціну кожныя тры гады.

Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў, 555 з якіх прадстаўляюць метраполію, а 22 — заморскія тэрыторыі. Дэпутаты Нацыянальнага сходу абіраюцца наўпроставым галасаваннем на пяцігадовы тэрмін.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

У Пятай рэспубліцы прэм'ер-міністр адказвае за бягучую ўнутраную і эканамічную палітыку, а таксама мае права выдаваць указы гальунага характару. Ён лічыцца адказным асабіста за палітыку дзяржавы.

Прэм'ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам рэспублікі. Зацвярджэнне ягок андыдатуры Нацыянальным сходам не патрабуецца, але праз тое, што Нацыянальна сход мае права ў любы момант аб'явіць ураду вотум-недаверу. Звычайна прэм'ер прадстаўле адну партыю, якая мае большасць месцаў у НС. Прэм'ер-міністр складае спіс міністраў свайго кабінета і прадстаўляе яго на зацвярджэнне прэзідэнту.

Мясцовае самакіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма мясцовых органаў самакіравання ў Францыі будуецца ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Яны прадстаўленыя камунамі, дэпартаментамі і рэгіёнамі, дзе з'яўляюцца выбранымі органамі.

Камуна налічвае каля 36 тыс. чалавек, кіруецца муніцыпальным саветам і мэрам, які з'яўляецца органам выканаўчай улады. Савет кіруе справамі камуны, прымае рашэнні па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы яе грамадзян па ўсіх сацыяльных праблемах: распараджацца маёмасцю, ствараць неабходныя службы.

Дэпартамент з'яўляецца асноўнай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Францыі. Яны прадстаўленыя ў ліку 96 унутраных і, так званых, заморскіх дэпартаментаў. Да ўвядзення дэпартаменцкага савета адносіцца прыняцце мясцовага бюджэту і кантроль за яго выкананнем, арганізацыя дэпартаменцкіх службаў, кіраванне маёмасцю. Выканаўчым ораганам дэпартамента з'яўляецца старшыня генеральнага савета.

Найбуйнейшай адзнкай у адміністрацыйным падзеле краіны з'яўляецца рэгіён. У кожным рэгіёне заснаваныя эканамічныя і сацыяльныя камітэты і рэгіянальны камітэт па займах. У рэгіёне дзейнічае свая рахункавая палата. Рэгіянальны савет абірае свайго старшыню, які з'яўляецца выканаўчай уладай у рэгіёне.

Узброеныя сілы і паліцыя[правіць | правіць зыходнік]

Віды французскіх войскаў

У цэлым Францыя з'яўляецца адной з нешматлікіх краін, у складзе ўзброеных сіл якой ёсць амаль поўны спектр сучаснай зброі і ваеннай тэхнікі ўласнай вытворчасці — ад стралковай зброі да ўдарных атамных авіяносцаў.

Францыя таксама з'яўляецца краінай-уладальніцай ядзернай зброі. Афіцыйна пазіцыяй французскага ўрада было стварэнне «абмежаванага ядзернага арсеналу на мінімальна неабходным узроўні». На сённяшні дзень гэты ўзровень складае чатыры атамных падводных лодкі і каля ста самалётаў з ядзернымм ракетамі.

У рэспубліке дзейнічае кантрактная сістэма прахаджэння службы і адсутнічае воінская павіннасць. Ваенны персанал, якія ўключае ў сябе ўсе падраздзяленні, складае каля 270 тыс. чалавек. Пры гэтым паводле рэформы, распачатай прэзідэнтам рэспублікі Нікаля Сарказі, з арміі павінна быць звольнена 24 % служачых, у асноўным на адміністрацыйных пасадах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: рэгіёны, дэпартаменты, акругі, кантоны і камуны.

Францыя падзяляецца на 26 рэгіёнаў (фр.: régions), з якіх 22 знаходзяцца ў Еўропе (21 — кантынентальная Францыя, і 1 — востраў Корсіка) і 4 з'яўляюцца заморскімі тэрыторыямі. Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100 дэпартаментаў.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

З насельніцтвам у 66 мільёнаў чалавек паводле звестак на ліпень 2013 года Францыя з'яўляецца 21-й у свеце краінай паводле колькасці насельніцтва і трэцяй паводле колькасці насельніцтва ў Еўропе[10]. Хоць французскі народ гістарычна мае кельцкае, лацінскае, аквітанскае і германскае паходжанні, на сёння ён уяўляе сабой сумесь некалькіх іншых этнічных груп, галоўным чынам дзякуючы буйнамаштабнай іміграцыяй за апошнія паўтара стагоддзя. У Францыі налічваецца 73 агламерацыі, у кожнай з якіх жывуць больш за 100 тысяч чалавек. Пяць найбуйнейшых гарадскіх зон:

Найбуйнейшыя агламерацыі Насельніцтва ў 2002 годзе
Парыж 11,2 мільёны
Ліён 1,7 мільёны
Марсель 1,5 мільёны
Ліль 1,2 мільёны
Тулуза 1 мільён

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы і да канца XIV стагоддзя французская філасофія была вядучай у Еўропе, таму што амаль усе выдатныя філосафы навучаліся або выкладалі, па меншай меры некаторы час, у Палаціне ў Парыжы або Парыжскім універсітэце, які быў заснаваны ў 1206 годзе. Французская філасофія вядомая ва ўсім свеце дзякуючы свайму арыгінальнаму стылю і тэматыцы. Для яе характэрна яснасць мыслення, майстэрскае вар'іраванне выразаў і ўражлівыя вобразы, якія спалучаюцца з незвычайнай філасофскай сур'ёзнасцю і вастрынёй, цесная сувязь з грамадскім і палітычным жыццём нацыі[11]. Спецыфіка французскай філасофіі абумоўлена яе мовай, надае ёй паэтычнасць і мастацкасць.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Французская музыка вядомая з часоў Карла Вялікага, але кампазітары сусветнага маштабу: Жан-Батыст Люлі, Луі Куперэн, Жан-Філіп Рамо — з'явіліся толькі ў эпоху барока. Росквіт французскай класічнай музыкі наступіў у XIX стагоддзі. Эпоха рамантызму прадстаўленая ў Францыі творамі Гектара Берліёза. У XX стагоддзі класічная музыка Францыі развіваецца ў агульным рэчышчы сусветнай музыкі. У 1920-х гадах у Францыі распаўсюдзіўся джаз, найбуйнейшым прадстаўніком якога стаў Стэфан Грапэлі. У другой палове XX стагоддзя ў Францыі атрымала распаўсюджанне звычайная эстрадная музыка, выканаўцамі якой былі, напрыклад, Мірэй Мацьё, Даліда, Джо Дасэн, Патрысія Каас, Мілен Фармер, Лара Фабіян, Грэгары Лемаршаль.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Great Powers — Encarta. MSN. 2008. Webcitation.org.
  2. Trends in world military expenditure, 2013. SIPRI
  3. Status of World Nuclear Forces. Federation of American Scientists — Fas.org.
  4. France-Diplomatie. Diplomatie.gouv.fr.
  5. GDP, PPP (current international $). Data.worldbank.org
  6. Language and Diplomacy. Nakedtranslations.com.
  7. BBC History : Louis XV (1710—1774). BBC.
  8. Dr Linton, Marisa. The Terror in the French Revolution. Kingston University.
  9. 9,0 9,1 Blanning, Tim. Napoleon and German identity. History Today 48 (London).
  10. The World Factbook: France. Central Intelligence Agency.
  11. Философская Энциклопедия. В 5-х т. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Ф. В. Константинова. 1960—1970.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]