Коста-Рыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Коста-Рыка
República de Costa Rica (ісп.)
Коста-Рыка Герб Коста-Рыкі
Сцяг Коста-Рыкі Герб Коста-Рыкі

Каардынаты: 9°43′00″ пн. ш. 84°03′00″ з. д. / 9.716667° пн. ш. 84.05° з. д. (G) (O) (Я)

Costa Rica (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Няхай жывуць праца і мір!»
Гімн: «Высакародная Айчына, твой цудоўны сцяг»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 год. (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Сан-Хасэ
Найбуйнейшы горад Сан-Хасэ, Пунтарэнас, Эрэдыя
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Лаура Чынчылья Міранда
Альфіа Піва Месен
Луіс Ліберман-Гінсбург
Дзярж. рэлігія Каталіцызм
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
51 100 км²
0,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

4 253 897[1] чал.
85 чал./км²
ВУП
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва

$48,77 млрд[2]  (83-ы)
$10,752
Валюта Калон
Інтэрнэт-дамен .cr
Тэлефонны код +506
Часавы пояс -6
  1. Costa Rica. CIA The World Factbook.
  2. З іх $ 342 000 на сталіцу.

Коста-Рыка, Рэспубліка Коста-Рыка (ісп.: Costa Rica, República de Costa Rica) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на усходзе — Карыбскім морам. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Сан-Хасэ. Краіна падзяляецца на 7 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

У г. Санта-Ана (правінцыя Сан-Хасэ) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Коста-Рыка — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1949 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады. Вышэйшы заканадаўчы орган — Заканадаўчая асамблея Коста-Рыкі (57 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). І прэзідэнт, і дэпутаты могуць быць абранымі толькі на адзін тэрмін. Прэзідэнт як кіраўнік урада (кабінета міністраў) назначае членаў кабінета, і яны адказныя перад ім. Губернатараў правінцый назначае прэзідэнт. У кантонах насельніцтва выбірае муніцыпальныя саветы. якія карыстаюцца абмежаванай аўтаноміяй у пытаннях мясцовага кіравання. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд, якому належыць і права канстытуцыйнага нагляду. Дзейнічаюць 4 апеляцыйныя суды і касацыйны суд, суды правінцый і мясцовыя суды.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку краіны займаюць вулканічныя хрыбты з дзеючымі вулканамі Ірасу (3432 м), Поас (2704 м), Міравальес (2020 м) і міжгорнае вулканічнае цэнтральнае плато (Цэнтральнае Месета) вышынёй 900—1200 метраў. На паўднёвым захадзе плато абмежавана хрыбтом Кардыльера-дэ-Таламанка з найвышэйшым пунктам краіны гара Чырыпа (3820 м). На поўначы і ўзбярэжжах — нізіна. Бываюць разбуральныя вывяржэнні вулканаў і землетрасенні. З карысных выкапняў ёсць невялікія радовішчы жалезнай, меднай, марганцавай руд, серы, баксітаў, нафты, срэбра і золата. Клімат субэкватарыяльны. На нізінах сярэднямесячныя тэмпературы 23-25 °C, на плато 19-20 °C. Ападкаў на ўсходзе да 3000 мм за год, на захадзе 1000—1500 мм, сухі сезон з лістапада да красавіка. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. На ўсходніх узбярэжжах — вечназялёныя вільготнатрапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на заходнім — лістападныя лясы, месцамі саванны. У гарах вышынная пояснасць, дубовыя лясы з падлескам з вечназялёных лаўровых раслін. Нацыянальныя паркі Каркавада, Брауліа-Карыльё, Чырыпа. У склад краіны ўваходзіць востраў Какос.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Са старажытнасці гэтую тэрыторыю насялялі індзейскія плямёны (уэтары). У 1502 годзе яна адкрыта Хрыстафорам Калумбам, з 1513 года пачалося заваяванне іспанцамі. У 1560 годзе ўключана ў склад генерал-капітанства Гватэмала. У час вайны за незалежнасць іспанскіх калоній (1810-26) насельніцтва Коста-Рыкі выступіла супраць іспанскага панавання і прымусіла іспанскага губернатара адмовіцца ад улады. 15 верасня 1821 года абвешчана незалежнасць Коста-Рыкі. У 1822 годзе яна далучылася да мексіканскай імперыі Ітурбідэ, а ў 1823 годзе ўвайшла ў федэрацыю Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі; сталіцай Коста-Рыкі стаў горад Сан-Хасэ. У 1825 годзе прынята першая канстытуцыя. У 1838 годзе Коста-Рыка вылучылася ў самастойную дзяржаву. У 1850-я гады пачалася вытворчасць кавы і бананаў на экспарт.

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў чэрвені 1992 года.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Коста-Рыкі

Коста-Рыка падзяляецца на 7 правінцый:

  • Алахуэла
  • Картага
  • Гуанакастэ
  • Эрэдыя
  • Лімон
  • Пунтарэнас
  • Сан-Хасэ

Правінцыі падзеленыя на кантоны і раёны. Кантонаў — 81, раёнаў — 470.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

дзелавы цэнтр Сан-Хасэ

Эканоміка Коста-Рыкі грунтуецца на турызме, сельскай гаспадарцы і вытворчасці і экспарце электронікі (мікрапрацэсараў і медыцынскіх прыбораў). Замежным інвестыцыям спрыяюць палітычная стабільнасць, кваліфікацыя працоўнай сілы, а таксама падатковыя ільготы.

ВУП на душу насельніцтва ў 2009 годзе — 10,9 тыс. дал (99-е месца ў свеце).

Прамысловасць (25 % ВУП, 22 % працуючых) — вытворчасць мікрапрацэсараў, харчовая прамысловасць, медыцынскае абсталяванне, тэкстыль і адзенне, будаўнічыя матэрыялы, угнаенні.

Сельская гаспадарка (6 % ВУП, 14 % працуючых) — бананы, ананасы, кава, дыні, дэкаратыўныя расліны, цукар, кукуруза, рыс, бабовыя, бульба; ялавічына, птушка, малочныя прадукты; лесанарыхтоўкі.

Сфера абслугоўвання — 69 % ВУП, 64 % працуючых.

Асноўныя пакупнікі — ЗША 23,9 %, Нідэрланды 13,3 %, Кітай 13 %, Вялікабрытанія 5 %, Мексіка 4,9 %.

Імпарт у 2008 — 14,6 млрд дал — сыравіна, спажывецкія тавары, прамысловае абсталяванне, нафтапрадукты.

Асноўныя пастаўшчыкі — ЗША 42,7 %, Мексіка 6,9 %, Венесуэла 6,3 %, Японія 5,4 %, Кітай 4,6 %.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Цэнтральная Амерыка

Шаблон:Цэнтральнаамерыканскі агульны рынак