Жнівень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жнівень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Жнівень — восьмы месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва жніўня — серпень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канчаткова — жнівеньусюды жніва»).[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:...
  2. Андрей Рымша. [Хронология]...
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літ.:
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я.П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т.2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.