Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка
па-нямецку: Deutsche Demokratische Republik
Flag of Germany (1946-1949).svg
7 кастрычніка 19493 кастрычніка 1990[1] Flag of Germany.svg
Сьцяг Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі Герб Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краінаў, злучайцеся!
па-нямецку:
Proletarier aller Länder, vereinigt Euch!'
Дзяржаўны гімн
«Auferstanden aus Ruinen»
Месцазнаходжаньне Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі

Разьмяшчэньне НДР у Эўропе

Афіцыйная мова нямецкая
Сталіца Усходні Бэрлін
Найбуйнейшы горад Усходні Бэрлін, Дрэздэн, Ляйпцыг
Форма кіраваньня сацыялістычная парлямэнцкая рэспубліка
Вільгельм Пік (1949—1960)
Вальтэр Ульбрыхт (1960—1973)
Вілі Штоф (1973—1976)
Эрых Хонэкер (1976—1989)
Эган Крэнц (1989)
Манфрэд Гэрлах (1989—1990)
Плошча
 • агульная

108,333 км²
Насельніцтва
 • агульнае

16,675 млн
Канфэсійны склад Пратэстантызм
Валюта Марка НДР
Дамэн верхняга ўзроўню .dd
Тэлефонны код +37
Цяпер зьяўляецца часткай Нямеччына

Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (НДР, Усходняя Нямеччына; па-нямецку: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава, заснаваная 7 кастрычніка 1949 году ў савецкай акупацыйнай зоне Нямеччыны й усходнім (савецкім) сэктары Бэрліну. Рэспубліка афіцыйна спыніла існаваньне й была аб’яднаная з ФРН у 00:00 па цэнтральнаэўрапейскім часе 3 кастрычніка 1990 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгельм Пік

9 чэрвеня 1945 на тэрыторыі, дзе знаходзіліся савецкія войскі, была ўтворана Савецкая вайсковая адміністрацыя ў Нямеччыне (СВАН, спыніла сваё існаваньне ў кастрычніку 1949 г. паьсля абвяшчэння НДР і замест яе была ўтворана Савецкая кантрольная камісія), першым яе галоўнакамандуючым стаў Г. Жукаў.

Абвяшчэньне НДР адбылося празь пяць месяцаў у адказ на стварэньне на тэрыторыі трох заходніх акупацыйных зон Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына, 7 кастрычніка 1949 абвешчаная Канстытуцыя НДР.

Найважнейшыя этапы гісторыі НДР:

Умовы аднаўленьня эканомікі ў НДР былі прыкметна цяжэй, чым у ФРН: на Усходнім фронце Другой сусьветнай вайны былі больш жорсткія баі, якія прывялі да велізарных разбурэньняў, Значная доля радовішчаў карысных выкапняў і прадпрыемстваў цяжкай прамысловасьці апынулася ў ФРН, больш цяжкія былі й рэпарацыі СССР.

У пачатку 1952 Сталіным было ўзьнята пытаньне аб аб’яднаньні Нямеччыны. 10 сакавіка 1952, Савецкім Саюзам было прапанавана ўсім акупацыйным дзяржавам (Вялікабрытаніі, Францыі, і ЗША) неадкладна й пры ўдзеле агульнанямецкага ўраду пачаць распрацоўку мірнай дамовы зь Нямеччынай, праект якой прыкладаўся. СССР гатовы быў пагадзіцца на аб’яднанне краіны, дапусьціць існаваньне нямецкага войску, вайсковай прамысловасьці й свабоднай дзейнасьці дэмакратычных партый і арганізацый, але пры ўмове няўдзелу Нямеччыны ў ваенных блёках. Захад фактычна адкінуў савецкую прапанову, настойваючы на ​​тым, што аб’яднаная Нямеччына павінна быць свабоднай для ўступленьня ў НАТА. Па рашэньні ААН была створана камісія па правядзеньні ўсеагульных выбараў. Аднак па рашэньні Сталіна прадстаўнікі камісіі не былі дапушчаныя на тэрыторыю НДР. Сьмерць Сталіна ў наступным годзе не паўплывала на сытуацыю.

Падзеі 17 Чэрвеня 1953 прывялі да таго, што, замест спагнаньня рэпарацый, СССР стаў аказваць НДР эканамічную дапамогу. Ва ўмовах абвастрэньня зьнешнепалітычнай сытуацыі вакол нямецкага пытаньня й масавага зыходу кваліфікаваных кадраў з НДР ў Заходні Бэрлін 13 Жніўня 1961 пачалося ўзвядзеньне сыстэмы загараджальных збудаваньняў паміж НДР і Заходнім Бэрлінам — " Бэрлінскага муру ".

У пачатку 1970-х гг. пачалася паступовая нармалізацыя адносін паміж дзьвюма нямецкімі дзяржавамі. У чэрвені 1973 набыў моц Дагавор аб асновах адносін паміж НДР і ФРН. У верасьні 1973 НДР стала паўнапраўным членам ААН і іншых міжнародных арганізацый. 8 лістапада 1973 НДР афіцыйна прызнала ФРН і ўсталявала зь ёй дыпляматычныя адносіны.

У другой палове 1980-х у краіне сталі нарастаць эканамічныя цяжкасьці, ўвосень 1989 году паўстаў грамадска-палітычны крызыс, у выніку кіраўніцтва САПН выйшла ў адстаўку (24 кастрычніка — Эрых Хонэкер, 7 лістапада — Вілі Штоф) . Новае Палітбюро ЦК САПН 9 лістапада прыняла рашэньне дазволіць грамадзянам НДР прыватныя паездкі за мяжу без уважлівых прычын, у выніку чаго адбылося стыхійнае падзеньне «бэрлінскага муру». Пасьля перамогі ХДС на выбарах 18 сак 1990, новы ўрад Лотара дэ Мэзьер пачаў інтэнсіўныя перамовы з урадам ФРН па пытаньнях нямецкага аб’яднання. У траўні й жніўні 1990 падпісаны 2 дамовы, якія зьмяшчаюць ўмовы далучэння НДР да ФРН. 12 верасьня 1990 г ў Маскве падпісаны Дагавор аб канчатковым урэгуляваньні ў адносінах да Нямеччыны, які ўтрымоўваў рашэньні па ўсім комплексе пытаньняў нямецкага аб’яднання. У адпаведнасьці з рашэньнем Народнай палаты НДР далучылася да ФРН 3 кастрычніка 1990 году.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая марка НДР 1951

Краіна была часткай узначаленага СССР сацыялістычнага лягеру, стаўшы фарпостам ў супрацьстаяньні з капіталістычнай Эўропай. У 1955 годзе НДР стала ўдзельніцай Арганізацыі Варшаўскай дамовы. У 1974 г. у канстытуцыю НДР было ўведзена паняцьце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе карэннае адрозьненьне ад «капіталістычнай нацыі» ФРН і даваеннага Райху.

Як абвяшчалася, грамадзяне НДР мелі ўсе дэмакратычныя правы й свабоды.

Дзяржаўны лад, палітычная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка перажыла дзьве важныя вехі ў разьвіцьці свайго грамадскага й тэрытарыяльнага ладу.

У першы пэрыяд свайго існаваньня (1949—1968), калі была прынятая першая Канстытуцыя (1952 год), НДР пазыцыянавала сябе як адзіная нямецкая дзяржава, утвораная ў адпаведнасьці з рашэньнямі Пацдамскай канфэрэнцыі. Так, з юрыдычнага пункту гледжаньня яна была адзінай «легальнай» нямецкай дзяржавай. Паколькі надзеі на адзінства Нямеччыны былі яшчэ даволі моцнымі, дзяржаўны лад характарызаваўся наступнымі тэзамі:

  • НДР — адзіная дзяржава нямецкае нацыі;
  • НДР — фэдэратыўная дзяржава;
  • НДР — не сацыялістычная, а буржуазна-дэмакратычная дзяржава. У якасьці формы праўленьня абіраецца народная дэмакратыя.

У гэты час Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка валодае дзьвюхпалатным парлямэнтам. Ніжняя палата — Народная палата — абіралася шляхам усеагульнага прамога таемнага галасаваньня, верхняя палата — Палата зямель — фармавалася праз ляндтаг і. Кіраўнік дзяржавы — Прэзыдэнт. Першым прэзыдэнтам стаў Вільгельм Пік.

Як толькі надзеі на аб’яднанне Нямеччыны праваліліся, у НДР пачалася рэформа дзяржаўнага ладу. У 1952 было адменена зямельнае дзяленьне, дзяржава была падзелена на акругі. За непатрэбнасьцю ў 1958 годзе была ліквідаваная Палата зямель. Парлямэнт стаў аднапалатным, тэрмін яго паўнамоцтваў складаў 4 гады. Сто адсоткаў месцаў займаў Нацыянальны Фронт Дэмакратычнай Нямеччыны, у руля якога стаяла САПН.

Неўзабаве пасьля смерці Вільгельма Піка была скасавана пасада Прэзыдэнта. Ягоныя функцыі перайшлі да калектыўнага органу — Дзяржаўнай Радзе. На чале Дзяржаўнай Рады ўстаў генэральны сакратар САПН Вальтэр Ульбрыхт.

Рэформа дзяржаўнага й тэрытарыяльнага ладу была замацавана ў новай, сацыялістычнай Канстытуцыі 1968 году. Асноўным органам улады станавіўся аднапалатны парлямэнт — Народная палата — фармавалася шляхам усенароднага галасаваньня. Народная Палата валодала вельмі шырокімі паўнамоцтвамі, яна ж абірала цэнтральны выканаўчы орган — Дзяржаўную раду.

У цэлым, можна сказаць, што з прыняцьцем паправак да Канстытуцыі ў 1974 году й да 1990 году Нямецкая Дэмакратычная рэспубліка была:

  • Унітарнай дзяржавай;
  • Сацыялістычнай рэспублікай;
  • Дзяржавай працоўных і сялян (замест «нямецкай нацыі»)

Узброеныя сілы й сілы бясьпекі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаўнеры Народнай арміі НДР на дэманстрацыі за 5-дзённы працоўны тыдзень і скарачэньне тэрміну службы да 12 месяцаў. (1990 г.)
Ганаровая варта гвардыі імя Фрыдрыха Энгельса

Праваахоўныя орґаны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Народная паліцыя

У 1949 на базе мясцовай паліцыі савецкай зоны акупацыі была сфармавана народная паліцыя МУС НДР.

Спэцыяльныя службы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 лютага 1950 г. створана міністэрства дзяржаўнай бясьпекі.

Узброеныя сілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Нацыянальная народная армія

У 1956 у краіне была створана Нацыянальная народная армія у складзе сухапутных войскаў, фольксмарынэ (народнага флоту) й люфтштрайткрэфтэ ННА (ВПС ННА НДР). У 1961 на базе пагранічнай паліцыі МУС НДР былі ўтвораны памежныя войскі ННА (гл. Эрых Петэр)

Палітычныя партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамінуючае становішча ў краіне займала Сацыялістычная адзіная партыя Нямеччыны (яе вядучая роля была замацаваная ў Канстытуцыі), разам зь ёю на працягу дзесяцігоддзяў існавалі й чатыры іншыя партыі:

У народнай палаце акрамя партый прадстаўлены былі Аб'яднанне свабодных нямецкіх прафсаюзаў, Дэмакратычны жаночы саюз Нямеччыны, Саюз свабоднай нямецкай моладзі й Культурны саюз. Усе палітычныя арганізацыі, якія існавалі ў НДР, аб’ядноўваліся ў Нацыянальны Фронт Дэмакратычнай Нямеччыны. Адзіны сьпіс кандыдатаў ад Народнага Фронту й прапаноўваўся выбаршчыкам.

З 1990 САПН зрабілася ПДС, дэпутаты НДПН далучыліся да ХДС, дэпутаты ДКПН далучылася да лібэралаў, дэпутаты прафсаюзаў ўвайшлі ў СДПН, частка жанчын далучылася да зялёных, моладзевыя і культурныя лідэры далучыліся да камуністаў.

Былі створаны новыя партыі як Дэмакратычны прарыў, Нямецкі сацыяльны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя ў НДР.

Масавыя арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканамічнае развіцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыродныя рэсурсы й прамысловыя зоны НДР

Да 1980-м гг. НДР зрабілася высокаразвітай індустрыяльнай краінай зь інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб’ёме прамысловай прадукцыі НДР займала 6-е месца ў Эўропе. Вядучыя галіны прамысловасьці: машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, хімічная прамысловасьць, электратэхніка й электроніка, оптыка, прыборабудаваньне, лёгкая прамысловасьць. У эканамічным дачыненні НДР ішла па шляху плянавай гаспадаркі. У параўнаньні зь іншымі краінамі сацыялістычнага блёка, тут былі дасягнуты значныя посьпехі: узровень жыцьця ў НДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасьля СССР.

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пяцігадовы плян 1951—1955 прадугледжваў галоўным чынам ліквідацыю наступстваў вайны, павялічэньне вытворчасьці энэргіі, а таксама цяжкай і хімічнай прамысловасьці. У 1955 годзе ў НДР яшчэ існавалі больш за 13000 прыватных прадпрыемстваў. У 1957 НДР дасягнула ўзроўню вытворчасьці два разы вышэйшага, чым у час другой сусьветнай вайны. У тым жа годзе на было дабыта 213000000 тон сырога лігніту (50 адсоткаў ад сусьветнай вытворчасьці), 32,7 мільярда кіляват электраэнэргіі і 2,9 млн тон сталі (14 разоў больш, чым у 1947 годзе) вытворчасьці. У хімічнай вытворчасьці, НДР была другой у сьвеце па велічыні вытворчасьці й у хуткмі часе зрабілася найбуйнейшым экспарцёрам тэхнікі краінам ўсходняга блёку. Да 1965 году прамысловая вытворчасьць дасягнула ўзроўню, які ў пяць разоў перавышаў дааваенны.

Даходы й спажываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заработная плата ды цэны на спажывецкія тавары ў НДР рэгуляваліся дзяржаўнымі ўстановамі. Некаторыя спажывецкія тавары ў НДР доўгі час былі адносна танныя. Дзяржазныя супсыдыі ў асноўным распаўсюджваліся на тавары паўсядзённага попыту. Тэхнічнае абсталяваньне й іншыя тавары, якія могуць быць экспартаваныя за свабодна канвэртоўную валюту наадварот мелі вельмі высокую цану (у пераліку на пакупніцкую здольнасьць насельніцтва), і для насельніцтва былі вельмі дарагімі. Напрыклад, кошт каляровага тэлевізара 1980-х гадоў, складаў 3500-6900 марак а бутэрброд можна было набыць за пяць цэнтаў. Тавары высокай якасьці былі прапанаваныя ў асобных крамах па вельмі высокіх коштах. У розьнічнай сеткі Intershop з 1962 году былі прадукты «вырабленыя не ў сацыялістычных рыґіонах» якія можна было набыць за валёту, але не за марку НДР. Яскравым прыкладам пратэсту грамадзянаў у сувязі з дэфіцытам спажывецкіх тавараў, быў так званы «крызыс Кавы» ў канцы 1970-х гадоў. Гэта прывяло да недахопу кавы, якую можна было набыць толькі за замежную валюту. Для набыцьця аўтамабілю трэба было спачатку зарэґістравацца, а затым, у залежнасьці ад мадэлі, чакаць 15 гадоў (пры адносна высокім кошце). Дзякуючы «чорнаму рынку», час чаканьня можна было паскорыць (альбо скасаваць зусім), заплаціўшы пры гэтым больш высокую цану. СамЫ папулярны аўтамабіль ва Усходняй Нямеччыне Trabant можна было набыць за 10000 марак (з чаканьнем), альбо за 300000 марак без чаканьня. З павелічэньнем вытворчасьці заходняга аўтамабілебудаваньня, аўтамабілі былі ўвезены й у НДР. У 1988 годзе 55 адсоткаў усіх сем’яў мелі аўтамабіль, у параўнаньні з 14 адсоткамі у 1969 годзе й 38 адсоткамі ў пачатку 1980-х. Для параўнаньня: у 1988 годзе, 61 адсоткаў хатніх гаспадарак у Заходняй Нямеччыне, мелі адзін або некалькі аўтамабіляў. Арэндная плата за кватэру ў залежнасьці ад камплектацыі складала ад 30 да 120 марак у месяц.

Прыбытак прадаўца (у Марках каля 600—800), інжынера (у Марках 500—1200) і будаўніка (каля 900—1800 марак) адрозніваўся па велічыні і, такім чынам, у НДР меўся некаторы разрыў паміж даходамі, але ён быў не настолькі моцны, як у заходніх краінах.

Пастаўкі дэфіцытных тавараў, такіх як тэлефонныя лініі або будаўнічы матэрыял, часта залежаць ад стасункаў альбо ад палітычнай прыналежнасьці. 1989 годзе толькі 24,6% насельніцтва мелі тэлефонную лінію.[2]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначнымі перавозкамі ў краіне займалася кампанія Deutsche Reichsbahn.

Электравозы вытворчасьці НДР:

Аўтамабільная прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Акруга (НДР)
Акругі НДР

Тэрыторыя НДР адпавядала цяперашнім шасьці фэдэральным землях Нямеччыны (Мэкленбург - Пярэдняя Памеранія, Брандэнбург, Бэрлін (Усходні Бэрлін), Саксонія, Саксонія-Анхальт і Цюрынгія). У 1952 годзе краіна афіцыйна падзяляецца на 14 акругоў з цэнтрамі ў аднайменных гарадах (з 1961 году 15 акругоў):

НДР межавала з Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччынай, Польскай Народнай Рэспублікай і Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінематограф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драматычны тэатр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 верасьня 1945 пастаноўкай п’есы «Натан Мудры» Г. Лесінга быў адкрыты Deutsches Theater.

Пасьля ўтварэньня Готхольд Эфраім ў 1949 задачай тэатральнага мастацтва абвешчана палітычнае й маральнае выхаваньне чалавека — будаўніка сацыялізму. Тэатры былі нацыяналізаваны й перайшлі ў падпарадкаваньне дзяржавы. Будаваліся новыя будынкі тэатраў наўзамен разбураных, ствараліся новыя тэатральныя калектывы .

Значную ролю ў нямецкай і сусьветнай драматургіі згуляў Бэртальд Брэхт. У 1949 быў заснаваны сумесна з Хелен Вайгель тэатр «Бэрлінэр ансамбаль» (па-нямецку: Berliner Ensemble). Гэты тэатр ажыцьцявіў пастаноўку амаль усіх п’ес Брэхта .

У «Берлінэр ансамблаь» расчынілася акторскае мастацтва Хелены Вайгель і Эрнста Буша.


Цыркавое мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

V фэстываль дружбы моладзі СССР і НДР у Карл-Маркс-Штадт, 1980 год.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды НДР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэны НДР:

Мэдалі НДР:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Далучэньне да ФРН
  2. ^ Christoph Gehrmann (2006): (Nah)Sprechen — (Fern)Sehen: Kommunikativer Alltag in der DDR, Frank & Timme GmbH, ISBN 3-86596-099-5, S. 126.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Краіны сьвету: Кароткі палітыка-эканамічны даведнік, Масква: Політіздат, 1980 г.
  • Марозаў А. А. «Параўнаніне сацыялістычнай і капіталістычнай сістэм на прыкладзе НДР і ФРН 1949-79 гг.», Т.1, Масква, 2007 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нямецкая Дэмакратычная Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў