News Corporation

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
News Corporation
Тып

Публічная кампанія:
(NYSE: NWS, NYSE: NWSa,
ASX: NWS, LSE: NCRA)

Год заснавання

1979

Размяшчэнне

Нью-Ёрк, (раней штаб-кватэра размяшчалася ў Адэлаідзе, Аўстралія

Ключавыя фігуры

Руперт Мёрдак, CEO і Старшыня савета дырэктараў
Пітэр Чэрнін, COO
Дэвід Дэво, CFO

Галіна

Масмедыя

Прадукцыя

Вытворчасць фільмаў і тэлеперадач, спадарожнікавае тэлебачанне, газеты і часопісы, выданне кніг

Абарот

US$25,327 млрд (30 чэрвеня 2006 года)

Колькасць супрацоўнікаў

47,3 тыс. (2006 год)

Сайт

www.newscorp.com

News Corporation (NYSE: NWS) — падкантрольная кампанія Руперта Мёрдака, які валодае, у прыватнасці, тэлекампаніяй 20th Century Fox, тэлеканаламі Fox News, спадарожнікавымі DTH аператарамі BSkyB, Sky Deutschland, Sky Italia, Foxtel, інфармацыйным агенцтвам Dow Jones (уключаючы службу Factiva), рэкламным агенцтвам News Outdoor, а таксама газетамі The Wall Street Journal, The Times, The Sun і New York Post.

Выручка News Corporation у 2006 годзе перавысіла 25 млрд дол., чысты прыбытак склаў 2,3 млрд дол.

У перыяд перадвыбарнай кампаніі падтрымлівае Рэспубліканскую партыю ЗША.

Справа News International[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2011 года News Corporation апынулася ў цэнтры буйнага скандалу, звязанага з незаконным праслухоўваннем журналістамі выданняў кампаніі тэлефонаў палітыкаў, «зорак» і простых грамадзян. Гэта прывяло да закрыцця брытанскага таблоіда News of the World, які мае 168-летнюю гісторыю і належыць кампаніі[1]. Тады ж было абвешчана пра пачатак расследавання з боку ФБР дзейнасці News Corp.[2][3][4]. 13 ліпеня 2011 года Рэбека Брукс падала прашэнне аб адстаўцы Джэймсу і Руперту Мёрдакам, якое было здаволена. [5]

Зноскі

  1. Руперт Мёрдак зачыняе газету News of the World з-за скандалу з праслухоўкай. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
  2. Генпракуратура ЗША: у дачыненні да News Corp вядзецца расследаванне. // ria.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
  3. Лев Македонов. Праслухаў усіх. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
  4. ФБР пачало расследаванне ў дачыненні да News Corp.. // forbes.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 15 ліпеня 2011.
  5. Глава выдавецкага дому News International сышла ў адстаўку. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]