23 студзеня
З пляцоўкі Вікіпедыя
← cтудзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2015 |
23 студзеня — дваццаць трэці дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 1556: Землятрус у Шэнсі (Кітай), загінула прыблізна 830 000 чалавек
- 1571: У Лондане адкрыта каралеўская біржа.
- 1579: Падпісана Утрэхцкая унія, пачатак стварэння Нідэрландскай рэспублікі
- 1631: Францыя і Швецыя падпісалі антынямецкую дамову
- 1789: Заснаваны Джорджтаўн каледж, першы каталіцкі каледж у ЗША
- 1793: У Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай
- 1950: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля
- 1960: Батыскаф ВМФ ЗША «Трыест» апускаецца на рэкордную глыбіню 10911 м у Ціхім акіяне
- 1997: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацверджана палажэнне аб ёй
- 2003: Прэм'ера спектакля «Дзіўная місіс Сэвідж» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы
- 2005: Віктар Юшчанка прыняў прысягу прэзідэнта Украіны
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1350: Вінцэнт Ферэр, дамініканскі манах, прапаведнік, каталіцкі святы (пам. 5.4.1419)
- 1783: Стэндаль, французскі пісьменнік (пам. 23.3.1842)
- 1832: Эдуард Манэ, французскі мастак-імпрэсіяніст (пам. 30.4.1883)
- 1862: Давід Гільберт, нямецкі матэматык (пам. 14.2.1943)
- 1898: Сяргей Эйзенштэйн, савецкі кінарэжысёр (пам. 11.2.1948)
- 1905: Канстанты Ільдэфонс Галчынскі, польскі паэт
- 1907: Хідэкі Юкава, японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1949) (пам. 8.9.1981)
- 1929: Джон Чарльз Палані, навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1986)
- 1946: Барыс Беразоўскі, расійскі алігарх
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1002: Атон III
- 1744: Джамбатыста Віка, італьянскі філосаф (нар. 23.6.1668)
- 1889: Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-даследчык, геолаг
- 1933: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (нар. 25.7.1856)
- 1936: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак
- 1938: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец (нар. 27.10.1883)
- 1944: Эдвард Мунк, нарвежскі мастак (нар. 12.12.1863)
- 1981: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса (нар. 24.3.1896)
- 1986: Іозеф Бойс, нямецкі мастак
- 1989: Сальвадор Далі, іспанскі мастак (нар. 11.5.1904)
- 2002: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф
- 2007: Рышард Капусцінскі, польскі пісьменнік і журналіст