Будапэшт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Будапэшт
Будапэшт
Coa Hungary Town Budapest big.svg Flag of Budapest (2011-).svg
Герб Будапэшту Сьцяг Будапэшту
Краіна: Вугоршчына
Насельніцтва: 1 712 210 чал. (2009)
Тэлефонны код: 1
Паштовы індэкс: 1011, 1239
Геаграфічныя каардынаты: 47°28′19″ пн. ш. 19°3′1″ у. д. / 47.47194° пн. ш. 19.05028° у. д. / 47.47194; 19.05028Каардынаты: 47°28′19″ пн. ш. 19°3′1″ у. д. / 47.47194° пн. ш. 19.05028° у. д. / 47.47194; 19.05028
Будапэшт на мапе Вугоршчыны
Будапэшт
Будапэшт
Будапэшт
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://budapest.hu/

Будапэ́шт (па-вугорску: Budapest) — сталіца й найбуйнейшы горад Вугоршчыны. Насельніцтва складае 1,712 мільёну жыхароў (2009). Горад месьціцца на рацэ Дунай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Будапэшту налічвае больш за дзьве тысячы гадоў. Ужо ў I стагодзьдзі да н. э. на яго месцы існавала буйнае кельцкае селішча Ак-Інк, а пасьля таго як гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Рымскай імпэрыі, яно стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Панонія. Горад быў пераназваны ў «Аквінум» — ад слова «аква» — «вада», і даслоўна перакладаўся як «багатыя воды». Напэўна, таму што тут было мноства гарачых крыніц. Рымляне хутка заўважылі гаючыя ўласьцівасьці тутэйшай вады й пабудавалі мноства купалень, шматлікія шляхетныя патрыцыі прыязджалі сюды падправіць здароўе. Акрамя гэтага яны праклалі ў горадзе брукаваныя камянём дарогі, пабудавалі вежы, амфітэатры й умацаваньні, шматлікія зь іх захаваліся дагэтуль. На сёньняшні дзень у музэі «Аквінум» можна паглядзець на рэшткі гарадзкіх рымскіх збудаваньняў і багатую калекцыю археалягічных помнікаў.

Старажытная Буда

У сярэдзіне IV стагодзьдзя рымлянаў выцесьнілі гуны й заснавалі ў гэтых месцах сваю імпэрыю. Вугорскія плямёны зьмянілі іх толькі ў самым канцы IX стагодзьдзя. На месцы былога рымскага Аквінуму вырас вугорскі горад Буда — менавіта ён стаў цэнтрам дзяржаўнасьці будучай дзяржавы. Залатым стагодзьдзем Буды звычайна лічаць XIIXV стагодзьдзі. З 1350 году Буда стала афіцыйнай рэзыдэнцыяй вугорскіх каралёў. Тады тут вялося актыўнае будаўніцтва: быў пашыраны й перабудаваны сам замак, збудавана некалькі цэркваў, якія й цяпер прыцягваюць мноства турыстаў — напрыклад, царква сьв. Мацяша. Гэта гатычная царква — адна з галоўных славутасьцяў Будапэшту; яна, як і большасьць сярэднявечных сабораў на працягу цэлых стагодзьдзяў дабудоўвалася й перабудоўвалася.

Нашэсьце татара-манголаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Татара-мангольскае нашэсьце было для маладой краіны гэтак жа разбуральна, як і для Расеі: горад Буда быў цалкам разбураны. Пасьля вызваленьня ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя на Прыгоннай гары быў збудаваны ўмацаваны замак — менавіта яго й сталі цяпер называць Будай. А раён былога Аквінуму й горад, які вырас там, з тых часоў завецца Абудай ці па-іншаму Старой Будай. На процілеглым беразе Дунаю неўзабаве паўстала яшчэ адно селішча, якое атрымала назву Пэшт, там сяліліся галоўным чынам купцы й рамесьнікі. Да другой паловы XIX стагодзьдзя так і існавала тры гарады — Буда, Абуда й Пэшт. Толькі ў 1873 годзе адбылося аб’яднаньне іх у адзін горад, які атрымаў назву Будапэшт. Пэшт стаў культурным, палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны, а Буда гістарычным раёнам.

Пад уладаю туркаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку XVI стагодзьдзя Вугоршчына была заваявана туркамі. Для гораду гэта быў сумны час — каралеўскі палац быў разбураны, а царква сьв. Мацьяша пераўтворана ў мячэт. Але туркі ня толькі руйнавалі, яны яшчэ й будавалі. Ім спадабаліся тутэйшыя тэрмальныя крыніцы, і ў часы іх валадарства шматлікія старыя купальні былі перабудаваныя, а таксама пабудавана дзевяць новых. На жаль, пабудаваныя ў Пэшце купальні не захаваліся, да нас дайшлі толькі зьвесткі пра іх.

У складзе Аўстра-Вугоршчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1686 годзе Вугоршчына вызвалілася ад турэцкага валадарства й увайшла ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Пры Габсбургах быў адноўлены Каралеўскі палац, у ім зьмясьцілася рэзыдэнцыя эрцгерцагаў. Зрэшты, у гэты пэрыяд актыўна разьвіваўся й рос галоўным чынам гандлёвы Пэшт. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя, калі была адменена забарона габрэям сяліцца ў горадзе, тут утварылася значная габрэйская абшчына. Сынагога, пабудаваная ў Пэшце ў 1859 годзе, зьяўляецца самай вялікай у Эўропе. У 1873 годзе зьявілася электрычнае асьвятленьне на вуліцах гораду, а ў 1887 годзе па іх быў пушчаны першы трамвай.

Асабліва актыўнае будаўніцтва вялося на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. Вугоршчына тады пышна адзначала «Тысячагодзьдзе здабыцьця Радзімы»: роўна за тысячу гадоў да гэтага першыя мадзьярскія плямёны абгрунтаваліся на Дунаі. З 1885 па 1906 год узводзіўся велічны будынак Парлямэнту. Цяпер вялізарны нэагатычны Парлямэнт — адна з галоўных «візытных картак» Будапэшту: ён зьвернуты фасадам да Дунаю і нібыты парыць над ракой, падпарадкоўваючы сабе атачальныя прасторы. У 1905 годзе скончана будаўніцтва Сабора сьв. Іштвана (Сьвяты Іштван – гэта як бы вугорскі «Ўладзімер Чырвона Сонейка» — кіраўнік, зь імем якога злучаюць пачатак дзяржаўнасьці й прыняцьце хрысьціянства).

У тыя ж гады было створана адно з найпрыгажэйшых збудаваньняў цяперашняй Буды — так званы «Рыбацкі бастыён». Гэты пышны беласьнежны будынак, які заснаваны на месцы былога рыбнага рынку. Цяпер бастыён зьяўляецца чымсьці накшталт гіганцкай назіральнай пляцоўкі, бо зь яго галерэй адкрываецца пышны выгляд на Дунай і Парлямэнт з аднаго боку й на царкву сьв. Мацьяша зь іншай. Да сьвята «Тысячагодзьдзя здабыцьця Радзімы» ў Будапэшце быў пабудаваны яшчэ адзін аб’ект — найстарэйшае ў Эўропе мэтро, першы напрамак якога быў пушчаны ў 1886 годзе.

Дзьве вайны — адзін горад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад самай Першай сусьветнай вайной былі збудаваны знакамітыя купальні «Сечані». Купальні выдатна функцыянуюць дагэтуль, а цёплая вада адтуль абагравае таксама гарадзкі заапарк, які разьмешчаны побач. Заапарк Будапэшту, які функцыянуе зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя, таксама лічыцца адным з самых старых у Эўропе. Горад значна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны ад бамбаваньняў. Былі разбураны ўсе масты й велізарная колькасьць будынкаў, папакутавалі шматлікія гістарычныя збудаваньні. Аднаўленьне вялося на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагодзьдзя, і цяпер горад Будапэшт ізноў паўстае перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосьці, прыцягваючы мноства турыстаў з усіх краінаў сьвету.

Раёны гораду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа раёнаў Будапэшту
  • Раён I — гэта невялікая частка цэнтральнай Буды (заходняя), уключаючы Будайскую крэпасьць.
  • Раён II — таксама частка Буды (паўночны ўсход)
  • Раён III — распасьціраецца ўздоўж паўночнай часткі Буды
  • Раён IV — знаходзіцца ў Пэшце (усходняя й паўночная часткі)
  • Раён V — знаходзіцца ў самым цэнтры Пэшту
  • Раёны VI, VII, VIII і IX — знаходзяцца да ўсходу й поўдню
  • Раён X — разьмешчаны яшчэ ўсходней, таксама ў Пэшце
  • Раёны XI і XII — разьмешчаны ў Будзе, да поўначы.
  • Раёны XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX і XX (галоўным чынам, вонкавыя часткі гораду) — утвараюць паўкола ў паўднёвай частцы Будапэшту
  • Раён XXI — распасьціраецца ўздоўж Дуная (паўночны ўскраек выспы Чэпель) у паўднёвы бок
  • Раён XXII — знаходзіцца на паўднёвым захадзе Буды
  • Раён XXIII — гэта паўднёвая ўскраіна Пэшту

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Офісы ў цэнтральным бізнэсовым раёне Будапэшту. Тут знаходзяцца штаб-кватэры і офісы камапніяў OTP Bank і Erste Bank.

Будапэшт зьяўляецца важным эканамічным цэнтрам, клясыфікуецца як горад альфа-сьвету ў вывучэньні глябалізацыі й гарадоў сусьветнай навукова-дасьледчай сеткі[1]. На нацыянальным узроўні Будапэшт, безумоўна, зьяўляецца галоўным горадам Вугоршчыны адносна эканомікі й бізнэсу, на які прыпадае 39% нацыянальнага даходу[2]. Будапэшт меў валавы сталічны прадукт амаль 100 млрд даляраў у 2012 годзе[3], што робіць яго адной з найбуйнейшай рэгіянальнай эканомікай у Эўрапейскай зьвязе. Згодна сасатыстыкай Эўрастату СУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасьці Будапэшту складае 147% ад сярэдняга паказчыку па ЭЗ, а гэта значыць, 37 632 эўра на душу насельніцтва.

Горад зьяўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы й фінансаў, розьнічнага гандлю, транспарту, турызму, нерухомасьці, мэдыя, рэклямы, юрыдычных паслуг, бухгальтарскага ўліку, страхаваньня, моды й мастацтва. У Будапэшце месьцяцца ня толькі штаб-кватэры амаль усіх нацыянальных інстытуцыяў і дзяржаўных установаў, але й для многіх айчынных і міжнародных кампаніяў. У 2014 годзе ў горадзе было зарэгістраван 393 289 кампаніяў[4]. Большасьць зь іх маюць штаб-кватэры ў цэнтральным бізнэсовым раёне гораду. Буйны розьнічны гандаль таксама сканцэнтраваны ў цэнтры гораду, у прыватнасьці праз два найбуйнейшаыя гандлёвыя цэнтры ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, цэнтар WestEnd City Center (на 186 тысяч м²) і Arena Plaza (180 тысяч м²)[5].

Будапэшт таксама мае й значны інавацыйны патэнцыял, як то разьвіцьцё тэхналёгіяў і запуск цэнтру, дзе шматлікія стартапы маюць свае штаб-кватэры і пачынаюць свой бізнэс. Сярод добра вядомых такім стартапаў варта вылучыць Prezi, LogMeIn і Nav N Go. Добры паказчык, таксама, і патэнцыялу гораду для інавацыяў і дасьледаваньняў, пра што свьедчыць разьмяшчэньня штаб-кватэры Эўрапейскага інстытуту інавацыяў і тэхналёгіяў. Акрамя таго, глябальны аспэкт навукова-дасьледчай дзейнасьці гораду праяўляецца праз адкрыцьцё ў Будапэшце Эўрапейска-кітайскага навукова-дасьледчага інстытуту[6]. Іншыя важныя сэктары ўключаюць таксама, як дасьледваньні ў галіне натуральных навук, інфармацыйных тэхналёгіяў і мэдычных дасьледаваньняў, разьмяшчэньне ў горадзе некамэрцыйных арганізацыяў і ўнівэрсытэтаў. Сярод вядочых бізнес-школ і ўнівэрсытэтаў у Будапешце маюцца Будапэшцкая бізнэсовая школа, CEU Business School і ўнівэрсытэт Корвіна, якія прапануюць цэлы спэктар курсаў у галіне эканомікі, фінансаў і кіраваньня на ангельскай, францускай, нямецкай і вугорскіх мовах выкладаньня[7]. Узровень беспрацоўя ў горадзе адзін з самых нізкіх у краіне й складае 2,7%, аркамя таго ў Будапэшце працуюць многія тысячы замежных грамадзянаў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Будапэштсховішча мультымэдыйных матэрыялаў