Вугоршчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вугоршчына
Magyarország
Сьцяг Вугоршчыны Герб Вугоршчыны
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Himnusz (Isten, áldd meg a magyart)»
Месцазнаходжаньне Вугоршчыны
Афіцыйная мова Вугорская
Сталіца Будапэшт
Найбуйнейшы горад Будапэшт
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Янаш Адэр
Віктар Орбан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
109-е месца ў сьвеце
93 030 км²
0,74%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
88-е месца ў сьвеце
9 908 798[1]
108/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$195,640 млрд
$19 891
Валюта Форынт (HUF)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 — заснаваная
 — хрысьціянскае каралеўства
 — ад Аўстра-Вугоршчыны

895
У сьнежні 1000
17 кастрычніка 1918
Аўтамабільны знак H
Дамэн верхняга ўзроўню .hu
Тэлефонны код +36
Мапа Вугоршчыны

Вуго́ршчына (Вэ́нгрыя; па-вугорску: Magyarország; Аўдыё Hu-Magyarország.ogg ) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе. Вугоршчына мяжуе зь сям’ю краінамі: Аўстрыяй, Румыніяй, Славаччынай, Славеніяй, Сэрбіяй, Украінай і Харватыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Вугоршчыны

Вугоршчына ў Другой сусьветнай вайне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другой сусьветнай вайне Вугоршчына, як вядома, выступала з боку гітлераўскай Нямеччыны і 27 чэрвеня 1941 г. абвясьціла вайну СССР. У сакавіку 1944 г. Нямеччына, каб утрымаць Вугоршчыну ў становішчы свайго сатэліта, акупавала яе. 23 верасьня 1944 г. Савецкае войска ўступіла на тэрыторыю краіны. У сьнежні 1944 г. у Дэбрэцэне быў утвораны Часавы нацыянальны ўрад Вугоршчыны, які абвясьціў вайну гітлераўскай Нямеччыне. 4 красавіка 1945 г. Савецкае войска завяршыла вызваленьне Вугоршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх стаўленікаў.

18 лютага 1948 г. паміж СССР і Вугоршчынай была складзена дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу.

Аднаўленьне й разьвіцьцё народнай гаспадаркі Вугоршчыны адбывалася пры вялікай эканамічнай і навукова-тэхнічнай дапамозе з боку СССР, які пастаўляў ёй неабходныя прамысловая сыравіна й абсталяваньне.

Аднак значныя посьпехі ў эканоміцы не маглі ўсьцерагчы вугорскае грамадзтва ад сур’ёзных унутраных праблем, якія і прывялі ў кастрычніку 1956 г. да палітычнага крызысу ў краіне.

Падзеі 1956 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі восені 1956 году ў Вугоршчыне займаюць адмысловае месца. Гэта было першае і найболей буйнае ўзброенае сутыкненьне на тэрыторыі дзяржавы — саюзьніка па Варшаўскай Дамове, якое адрозьнівалася ня толькі драматызмам і палітычнай вастрынёй падзей, але і маштабамі ўдзелу ў ім савецкіх войскаў і колькасьцю іх страт. На заключным этапе апэрацыі, якая была распачата савецкімі войскамі, апроч злучэньняў і частак узмоцненага Адмысловага корпуса, удзельнічалі два войскі — 38-я агульнавайсковая і 8-я мэханізаваная; за 19 дзён канфлікту загінула больш 700 савецкіх салдатаў і афіцэраў.

Адной з вонкавых перадумоў гэтых падзей зьявіўся XX зьезд КПСС, які прайшоў у лютым 1956 г., на якім ня толькі быў выкрыты культ асобы Сталіна, але і абвешчана тэза пра шматстайнасьць формаў пераходу да сацыялізму, што дало маральную апору рэфарматарскім сілам у краінах сусьветнай сыстэмы сацыялізму ў цэлым.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 20 жніўня 1989 г. Вугорская Рэспубліка зьяўляецца рэспублікай парлямэнцкай дэмакратыі ў выніку поўнай перапрацоўкі Канстытуцыі 1949 году. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам на 5 гадоў. Ён ня мае шырокіх паўнамоцтваў, але можа прызначаць прэм’ер-міністра. У сваю чаргу прэм’ер-міністар можа прызначаць і здымаць з пасады любога члену кабінэту міністраў. Парлямэнт абіраецца на 4 гады і ўяўляе сабой аднакамэрную палату, называецца Нацыянальны сход і зьяўляецца найвышэйшым органам улады. Партыя павінна перавысіць 5% бар’ер, каб патрапіць у парлямэнт. 18 красавіка 2011 г. Нацыянальны сход Вугоршчыны ухваліў новую Канстытуцыю, прэамбула якой абвяшчала: «Мы прызнаем значэньне хрысьціянства ў захаваньні дзяржаўнасьці». Артыкул II Канстытуцыі цьвердзіў, што «жыцьцё плода мае бараніцца з моманту зачацьця». Гэтая ўмова прывяла Канстытуцыю ў адпаведнасьць з 2-ім артыкулам Канвэнцыі аб правах дзіцяці, які абавязваў дзяржаву забясьпечваць абарону дзяцей да нараджэньня[2]. У артыкуле L Канстытуцыі згадвалася: «Вугоршчына мае бараніць устанаўленьне шлюбу ў якасьці саюзу мужчыны і жанчыны»[3].

Дачыненьні зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вугорскай Рэспублікай былі ўсталяваны 12 лютага 1992 году. Са студзеня 2000 году дзейнічае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы. 3 чэрвеня 2008 году афіцыйна адкрыта прадстаўніцтва Вугоршчыны ў Беларусі. На працягу апошніх гадоў Вугорская Рэспубліка ўваходзіць у дзясятку эўрапейскіх краінаў — асноўных гандлёвых партнэраў Рэспублікі Беларусь. Беларусь пастаўляе ў Вугоршчыну пераважна нафтапрадукты, трактары, уключаючы седлавыя цягачы, драўніну і вырабы зь яе, чорныя мэталі й вырабы зь іх, тканіны льняныя, часьці й абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, хімічныя ніткі і валокны, соль.

Аснову імпарту складаюць фармацэўтычная прадукцыя, катлы, абсталяваньне, мэханічныя прылады, іх часткі, плястмасы й вырабы зь іх, фарбы й лакі, арганічныя хімічныя злучэньні, электрычныя машыны й абсталяваньне, іх часткі, вырабы з папяровай масы, паперы й кардона, апаратура для запісу і прайграваньні тэлевізійнага малюнка і гуку, гатовыя харчовыя прадукты, часьці й абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, прадукты расьліннага паходжаньня.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Вугоршчыны

Выйсьця да мора няма. У асноўным раўнінны ляндшафт, але ёсьць невысокія горы на поўначы. Найвышэйшы пункт — гара Кекеш (Kékes), вышынёй 1014 мэтраў. Працякае рака Дунай, якая дзеліць краіну на дзьве паловы. Найбуйнейшае возера — Балатон.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эканоміка Вугоршчыны

Пасьля далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу 1 траўня 2004 году Вугоршчына працягвае эканамічны рост. Прыватныя прадпрыемства складаюць 80% ад ВНП. У Вугоршчыне шмат замежнага капіталу — з 1989 году былі інвэставаныя 23 мільярды даляраў. Інфляцыя і беспрацоўе рэзка павысіліся ў 2001 годзе, але з тых часоў зноў зьнізіліся.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

95% насельніцтва — вугорцы (вэнгры, мадзьяры). Меншасьці: цыганы (2%), немцы (1,2%), румыны (0,8%), славакі (0,4%), харваты (0,2%), сэрбы (0,2%) й украінцы (0,1%).

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вугорскія мэд’е

Адміністрацыйны падзел Вугоршчыны прадстаўлены 7 рэгіёнамі (Magyarország régiói), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 19 абласьцей (Megye) і Будапэшт які прыраўнаваны да мэд’е. Акрамя гэтага буйныя вугорскія гарады, такія як Дэбрэцэн, Мішкальц, Сэгед, Пэч і Д'ёр, знаходзяцца ў рэспубліканскім падпарадкаваньні. Кожная вобласьць падзелена на некалькі раёнаў. Усяго ў Вугоршчыне налічваецца 173 раёны.

Мясцовыя органы самакіраваньня прадстаўлены мэрамі й муніцыпальнымі сходамі, якія фармуюцца ў выніку выбараў. Тэрмін дзеяньня мясцовых органаў кіраваньня — чатыры гады.

Існуючы адміністрацыйны падзел Вугоршчыны быў уведзены ў 1950 годзе.

Назва Адміністрацыйны
цэнтар
Плошча
(км²)
Насельніцтва
(чал)
Шчыльнасьць
насельніцтва

(чал/км²)
Колькасьць
населеных пунктаў
Бач-Кішкун Кечкемэт 8445 541 584 64 119
Баранья Пэч 4430 402 260 91 301
Бэкеш Бэкешчаба 5631 392 845 70 75
Боршад-Абаўй-Зэмплен Мішкальц 7247 739 143 102 355
Чонград Сэгед 4263 425 785 100 60
Фэер Сэкешфэхервар 4359 428 579 98 108
Д’ёр-Мошан-Шопран Д’ёр 4208 440 138 105 174
Хайду-Біхар Дэбрэцэн 6211 550 265 89 82
Хэвэш Эгер 3637 323 769 89 119
Яс-Надзькун-Сольнак Сольнак 5582 413 174 74 75
Комарам-Эстэргам Татабанья 2265 315 886 139 76
Ноград Шальгатар’ян 2546 218 218 86 129
Пэшт Будапэшт 6393 1 124 395 176 186
Шомадзь Капашвар 6036 334 065 55 244
Собалч-Сатмар-Бэрэг Ньірэдзхаза 5936 583 564 98 228
Тольна Сэксард 3703 247 287 67 108
Ваш Сомбатхэй 3336 266 342 80 216
Вэспрэм Вэспрэм 4493 368 519 82 225
Зала Залаэгерсэг 3784 269 705 78 257

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціянская краіна. Дзьве траціны вугорцаў — каталікі. Кальвіністы складаюць каля 20%, а лютэранцы каля 5%. Каля 1% юдэяў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўнае сьвята — Дзень заснавальніка дзяржавы Сьвятога Іштвана (Стэфана), які адзначаецца 20 жніўня. Нацыянальнымі сьвятамі зьяўляюцца 15 сакавіка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1848—1849 гг., а таксама 23 кастрычніка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1956 г. і абвяшчэньні ў 1989 г. Вугорскай Рэспублікі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вугоршчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў