Камерун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Камерун
фр.: République du Cameroun
англ.: Republic of Cameroon
Камерун Герб Камеруна
Сцяг Камеруна Герб Камеруна

Каардынаты: 5°07′00″ пн. ш. 11°55′00″ у. д. / 5.116667° пн. ш. 11.916667° у. д. (G) (O) (Я)

Cameroon (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Paix, Travail, Patrie
(фр.: : Мір, Праца, Айчына)»
Гімн: «Chant de Ralliement»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская і англійская (дэ-факта)
Сталіца Яўндэ
Найбуйнейшы горад Дуала
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Поль Бія
Філемон Янг
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
52-я ў свеце
475 442 км²
1,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

19 100 000 чал.
34 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$32 350 млн.  (91-ы)
$2 176
ІРЧП (2007) 0.523 (153-ы)
Валюта франк КФА (XAF)
Інтэрнэт-дамен .cm
Тэлефонны код +237
Часавы пояс +1

Камерун, Рэспубліка Камерун (фр.: République du Cameroun) — краіна ў Афрыцы, на ўсходнім узбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе з Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Экватарыяльнай Гвінеяй і Рэспублікай Конга.

Уваходзіць у склад Афрыканскага саюза.

Сталіца — Яўндэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя жыхары Камеруна, верагодна, былі бака — паляўнічыя-збіральнікі, таксама вядомыя як качэўнікі пігмеі. З 1-га тысячагоддзя да нашай эры маюць аселы лад жыцця.

Партугальскія маракі дасягнулі ўзбярэжжа ў 1472 годзе яны адзначылі багацце крэветак у рацэ Вуры і назвалі яе Rio dos Camarões (рака крэветак), адкуль і паходзіць назва краіны.

У канцы XVI ст. партугальцаў выціснулі галандцы, а з пачаткам XVIII ст. узбярэжжа Камеруна сталі актыўна каланізаваць англічане, французы і немцы, якія будавалі там гандлёвыя факторыі. Разам з еўрапейцамі ў Камерун трапіла і хрысціянскія місіянеры, якія актыўна распаўсюджвалі хрысціянства.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Камерун з'яўляецца рэспублікай. Канстытуцыя краіны дзейнічае з 1972 года. Камерун уваходзіць у склад Брытанскай Садружнасці, які ўзначальвае Вялікабрытанія.

Поль Бія

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які з'яўляецца таксама вярхоўным галоўнакамандуючым. Прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў (не больш за два тэрміны). Цяперашні прэзідэнт Поль Бія займае пасаду прэзідэнта Камеруна бесперапынна з 6 лістапада 1982 года (чарговыя выбары прэзідэнта прайшлі ў кастрычніку 2011 года, на іх зноў перамог Бія).

Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца прэзідэнтам і ўрадам на чале з прэм'ер-міністрам.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца аднапалатным парламентам — Нацыянальным сходам — 180 дэпутатаў. Паводле канстытуцыйных паправак ад 1996 года, прадугледжана стварэнне верхняй палаты — Сената ў складзе 100 дэпутатаў (па 10 чалавек ад кожнай з 10-ці правінцый), з якіх 70 сенатараў павінны выбірацца калегіяй выбаршчыкаў, а 30 — прызначацца прэзідэнтам. Аднак Сенат пакуль яшчэ не сфарміраваны.

Кіруючай партыяй з 1961 года з'яўляецца «Дэмакратычны рух камерунскага народа» — цяпер мае 140 месцаў у парламенце.

Камерун у цяперашні час падзелены на 10 рэгіёнаў (фр. Régions). Рэгіёны падзелены на 58 дэпартаментаў (фр. Départements). Дэпартаменты падзелены на 327 камун (фр. Communes).

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 14 лістапада 2006 года[1].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Эдуард Півавар. Беларусь і Камерун устанавілі дыпламатычныя адносіны // БЕЛТА. 14 лістапада 2006.