Кітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кітай
中华人民共和国
Сьцяг Кітаю Герб Кітаю
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Марш добраахвотнікаў»
Месцазнаходжаньне Кітаю
Афіцыйная мова кітайская (на большасьці тэрыторыі — путунхуа, у Ганконгу і Макао выкарыстоўваецца кантонскі дыялект)
Сталіца Пэкін
Найбуйнейшы горад Шанхай
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт

Сі Цзіньпін
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
4-е месца ў сьвеце
9 640 821 км²
2,8
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
1-е месца ў сьвеце
1 345 751 000
139,6/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
2 месца ў сьвеце
$7,916 трыльёну
$5963
Валюта Рэнмінбі (RMB¥)
Часавы пас
 • улетку
+8
+8
Незалежнасьць
— ад Японіі

1946
Дамэн верхняга ўзроўню .cn
Тэлефонны код ++86
Мапа Кітаю

Кіта́й, Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка (па-кітайску: 中国 ці 中华人民共和国 Аўдыё Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg ) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, якая мяжуе з 14 краінамі — Аўганістанам, Бутанам, Віетнамам, Індыяй, Казахстанам, КНДР, Кыргыстанам, Лаосам, Манголіяй, М’янмай, Нэпалам, Пакістанам, Расеяй, Таджыкістанам. Кітай займае першае месца ў сьвеце па колькасьці насельніцтва.

Нацыянальная валюта — юань рэнмінбі, у спэцыяльным адміністрацыйным раёне Сянган (Ганконг) — ганконскі даляр.

Да Кітаю належаць спэцыяльныя адміністрацыйныя раёны Сянган (Ганконг) і Макао, а таксама востраў Тайвань. Тайвань зьяўляецца фактычна незалежнай дзяржавай (абвешчана г. зв. Кітайская Рэспубліка — 中華民國), але ягоная незалежнасьць не прызнаная на міжнародным узроўні. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Кітаю

Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у сьвеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басэйна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сыстэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастыяў была Ся (каля 2000 да н. э.), але толькі значна пазьней, у 221 да н. э. Кітай быў аб’яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваньнем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагодзьдзя Кітай пагрузіўся ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лягэра — Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеяньні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кітай — чацьвертая краіна ў сьвеце паводле плошчы (пасьля Расеі, Канады і ЗША), якая мае вялікую разнастайнасьць кліматаў і ляндшафтаў. На ўсходзе, уздоўж берагоў Жоўтага мора і Ўсходне-Кітайскага мора знаходзяцца прасторныя алювіяльныя раўніны, вельмі шчыльна населеныя; берагі Паўднёва-Кітайскага мора больш гарыстыя, і на поўдні Кітаю пераважаюць узгоркі і невысокія горныя ланцугі. У цэнтры знаходзяцца дэльты дзьвюх галоўных рэк Кітаю — Хуанхэ і Янцзы. Іншыя буйныя рэкі — Сіцьзян, Мэконг, Брагмапутра і Амур.

На захадзе знаходзяцца Гімалаі з найвышэйшым пунктам у Кітаі (і сьвеце) — Джамалунгмай (Эвэрэстам), высокімі плато і арыднымі ляндшафтамі, такімі як пустыні Такламакан і Гобі. З-за працяглых засух, а таксама, магчыма, з-за няправільных мэтадаў земляробства, увесну ў Кітаі часта здараюцца пыльныя буры. Паводле кітайскага Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, пустыня Гобі стала галоўнай крыніцай пыльных бураў, якія закранаюць Кітай і іншыя краіны — Карэю і Японію.

Сучасная тэрыторыя Кітаю характарызуюецца шэрагам тэрытарыяльных спрэчак на памежжы краіны. Так, з 1940-х гг. на востраве Тайвань існуе Кітайская Рэспубліка, якая лічыць сябе спадкаемцай зрынутага камуністамі ўраду Кітайскае Рэспублікі на кантынэнтальным Кітаі, пры гэтым Кітайская Рэспубліка й КНР не прызнаюць адна адну й прэтэндуюць на тэрыторыі адна адной: Кітайская Рэспубліка не прызнае легітымнай КНР, у той час як КНР не прызнае легітымнасьць Кітайскае Рэспублікі, разглядаючы яе як правінцыю Тайвань. Іншыя тэрытарыяльныя дыспуты месьцяцца на мяжы з Індыя: яны ўключаюць у сябе большую частку індыйскага штату Аруначал-Прадэш, фактычны кантроль над якім з боку Індыі не прызнаецца КНР (тэрыторыя штату была перададзеная Брытанскай Індыі ўладамі тады фактычна незалежнага Тыбэту, які фармальна зьяўляўся часткай Кітаю); і рэгіён Аксай-Чын, які быў адваяваны на паўночным захадзе Індыі ў 1962 годзе. Таксама ў 1960-х гг. Пакістан перадаў Кітаю Шаксгамскую даліну — частку тэрыторыяў, якія Пакістан атрымаў пад фактычны кантроль у выніку Кашмірскага канфлікту, што не прызнаецца Індыяй. Апрача таго, у сфэру тэытарыяльных прэтэнзіяў КНР уваходзіць шэраг архіпэлягаў ля Японіі, Віетнаму й Філіпінаў.

Дзяржаўны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталёгіі разглядаецца як адна зь пяці сучасных камуністычных дзяржаваў (разам зь Віетнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы ад 1978 году пачалося рэфармаваньне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.

Валавы ўнутраны прадукт КНР у 2003 годзе склаў 1,58 трыльёну даляраў ЗША паводле наміналу (6 месца ў сьвеце) і 6,45 трыльёну паводле парытэту пакупнічай здольнасьці (2 месца).

Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 9,1% у 2003 годзе) і нізкаму кошту працоўнай сілы (0,86 даляру ЗША ў сярэднім), КНР зьяўляецца сёньня бадай што найпрывабнейшай краінай для інвэстыцыяў і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі. Паводле некаторых ацэнак, адмова ад таннага імпарту з КНР выкліча падвышэньне гадавых тэмпаў інфляцыі ў ЗША на 0,5—1 працэнтных пункты.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 правінцыі (省), 5 аўтаномных раёнаў (自治区), 4 гарады цэнтральнага падчыненьня (直辖市), 2 адмысловыя адміністрацыйныя раёны (特别行政区).

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы з 1978 году ідзе рэфармаваньне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.

Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у 2009 4,9 трлн даляраў (3-е месца ў сьвеце, пасьля ЗША і Японіі) і амаль 9 трлн даляраў па парытэце пакупной здольнасьці (2-е месца ў сьвеце).

У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасьці і выйшаў на другое месца ў сьвеце. Першае месца займаюць ЗША (19%), доля Кітаю ўзрасла да 15,6%, доля Японіі склала 15,4%. Разам тры краіны забясьпечваюць роўна палову сусьветнай прамысловай вытворчасьці.

Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 8,7% у 2009) і нізкаму кошту працоўнай сілы (у сярэднім 0,86 долараў) пры высокай прадукцыйнасьці, КНР зьяўляецца сёньня адной з самых інвэстыцыйна прывабных краінаў сьвету і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі.

Дачыненьні зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стасункі Кітая зь Беларусьсю характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнэрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў. КНР зьяўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі ў Азіі.

Дыпляматычныя дачыненьні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта амбасада КНР у Беларусі, у наступным годзе — амбасада Беларусі ў КНР.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001, 2005 і 2013[1] гадох. Візыты ў Беларусь нанесьлі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавету Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасьці старшыні Дзяржсавету і ў 2000 у якасьці старшыні Пастаяннага камітэту УСНП), намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм’еры Дзяржсавету (1996 і 1997).

З 1992 году ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лукашэнка паляцеў у Кітай Радыё Свабода 15.07.2013
  2. ^ У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кітайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў